Вход/Регистрация
  1. библиотека Ebooker
  2. Книги Для Детей
  3. Книга "Гары Потэр і Таемны Пакой"
Гары Потэр і Таемны Пакой
Читать

Гары Потэр і Таемны Пакой

Роўлінг Дж. К.

Книги Для Детей

:

детская фантастика

.
Аннотация

— РАЗДЗЕЛ I —

Самы жудасны дзень нараджэння

 Ужо не ў першы раз у доме нумар чатыры па Цісавай вуліцы за сняданкам разгарэлася сварка. Містэр Вернан Дурслі быў абуджаны ўранку гучным вуханнем, якое даносілася з пакоя пляменніка Гары.

– Трэці раз на гэтым тыдні!
– прагыркаў ён з іншага канца стала.
– Калі ты не можаш супакоіць сваю саву, значыць, прыйдзецца ад яе пазбавіцца!

Гары, у які ўжо раз, паспрабаваў растлумачыць.

– Ёй сумна!
– выклікнуў ён. – Яна абвыкла лётаць дзе захоча. Калі бы вы дазволілі хоць бы выпускаць яе па начах…

– Я што, падобны на ідыёта?
– чмыхнуў дзядзька Вернан, і кавалак яечні, што прыліп да яго кусцістых вуснаў, упаў назад у талерку.
– Па-твойму, я не ведаю, чым гэта скончыцца, калі ты выпусціш сваю гідкаю саву?

Ён і яго жонка Пятуння абмяняліся змрочнымі поглядамі.

Гары паспрабаваў было спрачацца, але яго довады заглушыў гучны гук адрыжкі з боку сына Дурслі, Дадлі.

– Жадаю яшчэ бекону.

– Вазьмі з патэльні, коцік, - сказала цётка Пятуння, аблашчыўшы затуманеным ад пяшчоты позіркам масіўнае цела сына.
– Табе трэба як след харчавацца, пакуль ёсць такая магчымасць… Не падабаецца мне тое, што ты распавядаеш аб школьнай ежы…

– Лухта, Пятуння, калі я вучыўся ў "Вонігсе", ніколі мы там не хадзілі галоднымі, - з жарам запярэчыў дзядзька Вернан.
– Дадлі есць уволю, праўда, сынок?

Дадлі, такі вялікі, што яго задніца не змяшчалася на крэсле і звешвалася па баках, ухмыльнуўся і звярнуўся да Гары.

– Перадай патэльню.

– Ты забыў чароўнае слова, - раздражнёна сказаў Гары.

Уздзеянне гэтых простых слоў на астатніх чальцоў сям'і было неверагоднае: Дадлі папярхнуўся і зваліўся з крэсла з грукатам, ад якога здрыганулася ўся кухня; місіс Дурслі тоненька завішчала і прыціснула далоні да рота; містэр Дурслі прыскокнуў, і вены выразна выступілі ў яго на скронях.

 - Я меў на ўвазе "калі ласка"!
– хутка растлумачыў Гары.
– Я не меў…

– Я ТАБЕ ШТО КАЗАЎ!
– заракатаў дзядзька, разбрызгівая сліну па стале.
– НІЧОГА ГЭТАГА… НА ЛІТАРУ "Ч" І “В” У НАШАЙ СЯМ'І!

– Але я…

– ЯК ТЫ СМЕЕШ ПАЛОХАЦЬ ДАДЛІ!
– рыкнуў дзядзька Вернан, стукаючы кулаком па стале.

– Я усяго толькі…

– Я ЦЯБЕ ПАПЯРЭДЖВАЎ! У МАІМ ДОМЕ - НІ СЛОВА АБ ТВАЁЙ НЕНАРМАЛЬНАСЦІ!

Гары перавёў погляд з барвовай фізіяноміі дзядзькі на бледны твар цёткі, якая беспаспяхова спрабавала падняць Дадлі на ногі.

– Добра, - сказаў Гары, - усё…

Дзядзька Вернан сеў, пыхкаючы як загнаны насарог, не спускаючы з Гары пільнага погляду маленькіх зласлівых вачэй.

З таго самога моманту, як Гары вярнуўся з школы на летнія вакацыі, дзядзька Вернан абыходзіўся з хлопчыкам так, як быццам ён быў бомбай, гатовай у любую хвіліну падарвацца, і ўсё таму, што Гары сапраўды не быў нармальным дзіцём. Дакладней сказаць, ён быў настолькі не нармальным, наколькі гэта наогул магчыма.

Гары Потэр быў вядзьмак - вядзьмак, які толькі што скончыў першы курс "Хогвартса" - школы чараўніцтва і ведзьмінскіх мастацтваў. Сямейства Дурслі было ў жаху ад перспектывы правесці з ім лета, але іх пачуцці не ішлі ані ў якое параўнанне з тым, што адчуваў сам Гары.

Нуда па школе мучыла яго так, што гэта было падобна на сталы востры боль у жываце. Ён сумаваў па замку з яго прывідамі і патаемнымі пераходамі, сумаваў па занятках і выкладчыках (хіба што не па Снэйпу, настаўніку зеллеварэння), па ранішняй пошце, якую разносілі совы, па сваім ложку пад полагам, па сяброўскай гарбаце з лясніком Хагрыдам у яго халупе на ўскрайку Забароненага лесу, і, вядома ж, па квідытчы, самай папулярнай спартовай гульні чароўнага свету (шэсць высокіх тычак з кольцамі, чатыры лятаючыя мячы, чатырнаццаць гульцоў на мётлах).

Усе кнігі замоваў, чароўная палачка, чароўная вопратка, кацёл і суперсучасная мятла "Німбус-2000" былі зачыненыя дзядзькам Вернанам у шафе пад лесвіцай у тую самую хвіліну, як Гары прыехаў дадому. Якая была Дурслі справа да таго, што Гары выганяць з каманды, калі ён не будзе трэніравацца і за лета страціць форму? Якая ім справа да таго, што яму прыйдзецца ісці ў школу, не выканаўшы аніводнаго хатняга задання? Як сапраўдныя маглы (людзі без адзінай кроплі чараўніцтва ў крыві), Дурслі лічылі, што вядзьмак у сям'і - гэта нязмыўны сорам і ганьба. Дзядзька Вернан нават Хэдвіг, Гарыну саву, замкнуў у клетцы, каб спыніць зносіны пляменніка са знаёмымі ведзьмакамі.

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • ...
Купить и скачать
в официальном магазине Литрес

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: