Ці не добра было бы нам, брацці,Старадаўнымі словы пачаціСказ аб Ігара трудным паходзе,Святаславіча-князя прыгодзе?А пачацца сягачасным ладамПесні той,— не Баянавым складам!Бо Баян чарадзейны, як песняйЗахацеў каму пеці пачэсне,Расцякаўся ён мысляй па дрэву,Шэрым воўкам па полі-пасеву,Сізакрылым арлом пад аблокі,—Так захопліваў свет ён далёкі!Помніў ён бо, як кажуць, старыныI разрухі ўсе даўных часінаў.Выпушчаў дзесяць сокалаў радамДы на белае лебедзяў стада,А якая з ix сокалу упала,Тая першая песню пялаЦі старому тады Яраславу,Ці харобраму князю Мсціславу,Што у борцы зарэзаў, як згледзеў,Перад войскам касожскім Радзедзю,Або краснаму пела РамануСвятаславічу ўхвалу й пашану.Але, брацці, не сокалаў дзесяцьВыпушчаў ў свет Баян з пералесіцНа лябяжае стада, бы ў байцы, —А ён клаў свае вешчыя пальцыНа пявучыя струны, а тыяПелі славу князям, як жывыя.Дык пачнем жа мы, брацці, сказ гэтыАд старога Ўладзімера летаўДа сучаснага Ігара-воя,Што скуў розум свой сілаю ўдвое,Навастрыў свае сэрца адвагай,Барацьбянай напоўніў дух смагайI павёў цераз сёлы i вёскіСвае дужыя, храбрыя войскіНа зямлю палаўчан, на змаганнеДы за Рускай зямлі бытаванне!
II
Як зірнуў тады Ігар на сонца,Бачыць — цемра зацьмення бясконцаЯго войска пакрыла, як сажай.Тут дружыне сваей ён i кажа:"Ой вы, брацці мае i дружына!Лепей будзе, каб кожны з нас згінуў,Чымся быць усім нам у палоне.Сядзьма ж, брацці, на быстрыя коніДы на Дон сінявокі паглянем!"На вум князю залегла жаданне:Не зважаючы з неба варожбаў,Сягнуць Дона вялікага ложбаў."Вось хачу,— кажа,— вострую дзідуЗаламаць за бяду i абідуАб канец Палавецкага поля;Хачу з вамі, русіны, за волюПалажыць сваю голаў да сконуЦі напіціся шоламам Дону".О, Баяне, часінаў мінулыхСалавейка! На струнах бы чулыхТы апеў бы паход слаўны гэны,Імкнучы, салавейча нязменны,Па выдумнаму дрэву далёка,Дасягаючы духам аблокаў,Часаў даўных звіваючы й новыхСваёй славай абедзве паловы,След Траянавы сочачы, скоры,Цераз поле, даліны, на горы!Ты бы песню тады аб набегахСпеў для Ігара, ўнука Алега:"Ой, не сокалаў несла віхурайЦераз поле шырокае бура!A каціліся галіцы стадамДа вялікага Дона з нападам..."Цi запець было, вешчы Баяне,Ўнуча Велеса, гэта пяянне:"Коні рзуць за Сулою-ракою, —Слава ў Кіеве звоніць з зарою!"Чутны трубы з Навагрода,Стаяць сцягі у Пуціўлі;Ігар брата Ўсевалода,Жджэ прыход у кожнай хвілі.I прыйшоў брат i казаціСтане буй тур Усяволад:"Ты ў мяне адзін, мой браце,Свет мой светлы, Ігар-волат!Мы з табой абодва сённіСвятаслававыя дзеці,Дык сядлай свае, брат, коні,Коні быстрыя, бы ўспеці.А мае напагатовеЎжо, як знаеш, асядланыЯшчэ ўперад у дуброве,Каля Курска, раным-рана.А мае ж куршчане любыТабе ведамыя кметы:Пад гудамі гулкіх трубаўСпарадзіліся ў дасветы,Гадавалі ix шаломы,А канцом дзіды ўскармлёны,Шляхі ім усе вядомыI знаёмы яры, склоны.Ў ix нацягнутыя лукі,Нарыхтованыя стрэлы;Шаблі вострыя у рукіПахапалі, дзержаць смела.Як ваўкі сівыя ў полю,Самі мчацца ў бой крывавы,Каб здабыць сабе чэсць, волю,Каб прыдбаці князю славы!"Князь Ігар тады ў залатое сядлоСеў i паехаў па чыстым разлогу,А сонца на небе, згасіўшы святло,Цемрай яму заступіла дарогу.Ноч, стогнучы жудкія грозьбы яму,У полі маркотным птушшо разбудзіла,А выцце звярынае ў гэтую цьмуУ стада пужлівае птахаў тых збіла.Паверх лесу кліча ўжо чарамі Дзіў,Слухаці кажа зямлі незнаёмай —Корсунь, Памор'е i Сураж зацьміў,Волзе, Пасуллю папутаў заломы.Кажа й табе яго слухаць, балване,Што разбаярыўся ў Тмутаракане!A полаўцы шляхам пабеглі нябітымК вялікаму Дону, як зверы, жудосна;Калёсы у поўнач крычаць ix адны там,Маўляў тыя лебедзі спуджаны сосну.Вось Ігар-князь к Дону вядзе сваіх вояў,A птахаў яго бяда сочыць па суччы;Ваўкі па бярлогах варожаць благое,I брэшуць лісіцы на шчыты бліскучы.Арлы заклікаюць звяр'ё клекатаннемЗбіраць на пабоішчы косці людскія...О Рускае племя! Далёкім сяганнемТы ўжо перайшло рубяжы палаўцкія.Доўга ў мроку ноч танула,Зараніца світ збліжала,Поле мглою зацягнула,Ранне жніва сваё жала.Сціхнуў свергат салаўіны,Узбудзіўся гоман галчы...О харобрыя русіны!Прад навалаю паганчайЗагародзілі шчытаміВялікае тое поле,Здабываючы чэсць самі,А для князя славы болей!
III
А во ў пятніцу рана стапталіПалавецкае войска паганае;Ў полі стрэламі там засвісталі,Загулялі пабеду праслаўную.Ўзялі красных дзяўчат палавецкіхІ папоны, аксаміты, золата —Ўсё, што ўпала да рук удалецкіх,Што бітвой не было ў попел змолата.Палавецкім багаццем — плашчамі,Кажухамі, тканінай залотнаюПамасцілі масты пад нагамі,Загацілі праходы балотныя.Сцяг чырвоны, дзіда серабранаI бунчук па абычаю добрамуЎ нагароду за славу, за раныСвятаславічу, князю харобраму!Дрэмле Алега харобраеЎ полі на шчытах гняздо.Ой, заляцела адважнае,Дужа далёка яно!А не было ж яно зроджанаЎ крыўду нікому нідзе —Ні быстракрыламу крэчату,Ні сакалу, ні бядзеI ні табе, палаўчаніне,Чорны паганы груган.Крыўдзе тваёй не спакорыццаВольны Алегавы стан.Гза бяжыць шэрым воўкамТам па полі па дзікаму,А Канчак яму сцежкуЗначыць к Дону вялікаму.На другі дзень вельмі ранаНад зямлёй крывавы зорыСвіт усходні абвяшчаюць,Хмары чорныя йдуць з мора.Сонцы два прыкрыці хочуць,Я к дзве ясныя заранкі,А во ў хмарах гэных чорныхЗзяюць сінія маланкі.Быці вялікаму громуНад каласамі паспелымі;Дожджу ісці каляному3 Дона вялікага стрэламі.Тут паламаціся дзідамПа-над Каял-ракі доламі,Тут пашчарбаціцца шаблямАб палавецкія шоламы.О зямля Руская! 3 славайBoi твае маладзецкіяПерасягнулі далёкаЎжо рубяжы палавецкія.Вось ветры, Стрыбожыя ўнукі,Павеялі стрэламі з мораНа храбрае Ігара войска,Ўзгадована ў долі і ў горы.Зямля i дудніць і трасецца,Цякуць памутнеўшыя рэкі;Туман пакрывае ўсё поле,A сцягі гамоняць: навекі!Ідуць полаўцы ад ДонаI ад мора ўсплылі,Войска рускае навокалНетрай абступілі.Перагарадзілі полеШатанята клікам,А харобрыя русіны —Шчытамі i пікай.Ой, ты яр тур Усяволад!Стаў у боі забіякай:Засыпаеш ты варожыхСтрэламі ваякаў.І граміш аб ix шаломыСтальнымі мячамі;Дзе ўпадзеш, тур, залатыміСвецячы шчытамі,Там кладуцца ў рад галовыПолаўцаў паганых,I аварскія шаломыШабляй пашчапаны.Якая цана ранам, брацці, таму,Хто забыўся жыцця яснаты,На горад Чарнігаў хто ў боях забыўI на бацькаў пасад залаты?На мілую любу, Глябоўну сваю,Яснавокую краску-жану,На звычай, абычай прадзедаў стары,—Хто ўсё гэта забыў у вайну?
IV
Былі слаўныя, дзеяўТраяна, вякі, Прамінулі гады Яраслава,I паходы Алега былі-працяклі —Ўсё Алега з сыноў Святаслава.Той Алег бо мячамі разруху каваў,Па зямлі сеяў стрэлы разгонам.Калі ў горадзе Тмутаракані ступаўЎ залатое страмя ён са звонам,Чуў здалёку той даўны трывожлівы звонЯраслававы сын, Усяволад,A Ўладзімер шторання, пакінуўшы сон,Зачыняўся ў Чарнігава-горад.А Барыса таго Вячаславіча,Маладога i храбрага князя,На апошні суд слава паклікала,За якою ганяўся ў адвазе,I навекі пасцелю зялёнуюУ каяльным заценні паслала —Ўсё за крыўды, абіды Алегавы,Што загубства разводзіў нядбала.3 той Каялы-ракі між угорскіміІнаходцамі сам палялеяўЯраполк свайго бацьку да Кіева,Да сялібы святое Сафеі.Пры Алегу тады ГарыславічуМоц было міжусобіц, няладаў;Жыццё гінула ўнука Дажджбожага,Люд свой век скарачаў ў княжых звадах.На зямлі тады Рускай узбуранайРэдка пеў аратай за сахою,Груганнё зато часта пагрумквала,Ў полі дзелячы труп між сабою.А на ежу ляцелі збіраючысь,Галкі гоман заводзілі й гулі.Так было ў тыя войны й пабоішчы,A такіх бітваў слухам не чулі!
V
Ад раніцы да вечара,Ад вечара да раніцыЛятуць стрэлы гартоўныя,Грымяць мячы аб шоламы,Трашчаць дзіды сталёвыя,Шумяць харугві стружкаміСярод палёў няведамых,Сярод зямель палоўцавых.Зямля тая ўчарнелая,Пабітая капытамі,Касцямі ўся пасеяна,Крывёю ўся палітая.Вялікай абхапіласяЗямля тугою Руская.Што гам шумщь, што там звініцьРана йшчэ перад зарою? —Ігар палкі ўводзіць свае:Жаль яму Ўсеўлада-брата.Біліся дзень, дзень i другі,Трэцяга дня пад палудняСіла змагла, сіла лягла,Рухнулі Ігара сцягі.Тут два браты разлучылісяНа беразе быстрай Каялы,Тут не хапіла крывавагаВіна ды ў гульні небывалай.Тут пір дакончылі храбрыяРусіны — недарма набеглі,—Сватаў спаілі, a самі тамЗа Рускую землю палеглі.Ў полі далёкім ад жаласціМаркотна ные травіца,А пад тугой цяжкай дзераваК зямлі сірацінай хіліцца.
VI
Во, невясёлая, брацці, гадзіна настала!Сілу пустыня прыкрыла ўжо грознай навалай:Крыўда паўстала у ўнука Дажджбожага сілах,Дзевай яна на Траянаву землю ўступіла,Крыллем лябяжым па моры ўспляснула, a ў ДонеПлюскатам спудзіла шчасныя часы ў бяздонні.Князевы споркі — людзям ад паганых загуба;Стаў гаварыць брат да брата ca злосці, нялюба:"Гэта i гэна маё!" Ды пачалі казаціКнязі аб малым: "Во гэта вялікае, браце!"А на сябе самі згубства каваці няўстанне...Скрозь жа на Русь набягалі з пабедай пагане.О, як далёка сакол заляцеў ў гэну пору,Птушак пужлівых збіваючы,— к сіняму мору!A ўжо адважнага Ігара войска не ўскрэсіць!Па ім Карына заклікала, гледзя на месяц.Жэля па Рускай зямлі паняслася з трывогай,Смагу наводзячы людзям у полымя рогу.Жоны заплакалі рускія ў жальбах нябылых:"Ўжо нам ні мысляй памысліць мужоў сваіх мілых,A ні падумаці думай, ні вочмі сваіміIx азіраць на пуховай пасцелі жывымі.Срэбрам i золатам тым пагатове ніколіНам не пацешыцца ў долі, самотнае долі!"I застагнаў жа, о, брацці, грод Кіеў тугою,А той багаты Чарнігаў — напасцю благою!Журба па Рускай зямлі разлілася разводдзем,Ды пацякла ненасытная жальба ў народзе.А на сябе самі князі загубства кавалі,А тут паганыя самі адны не чакалі,Панаваліўшысь на Рускую землю з пабедай,Дань вымагалі па белцы з двара даўным следам.Тыя бо два Святаславічы, храбрыя воі — Ігар,Ўсяволад, няпраўду збудзілі сабою,Што быў прыспаў іхні бацька, той грозны, вялікіКіеўскі князь Святаслаў. Ён жа не для прылікіГрозьбаю быў над варожымі сіламі злыміЗ войскам харобрым сваім i мячамі стальнымі.На Палавецкія землі нагой наступіўшы,Ўзгоры i яры пакуль не стаптаў, стуль не выйшаў.I замуціў там азёры i рэкі ў чаротах,I засушыў там крыніцы i дрыгвы-балоты,A паганага Кабяка з узлучыны морскай,Як бураломнае віхрышча, выхапіў дзёрзкаАд тых палкоў палавецкіх, жалезных, агромных,Ажно зваліўся Кабяк ў Святаслава харомах!Тут венедыйцы i немцы, тут грэкі й маравыСлаву вялікую дружна пяюць Святаславу.Ігара каюць, нашто патапіў ён багацце —Ў донні Каялы-ракі палавецкай загаціў,—Золата рускага ўсыпаўшы там вельмі многа.Там жа князь Ігар ссаджаўся з сядла залатогаДы на сядло ўжо нявольніка ціха садзіўся.Ў горадах сцены занылі, шум-гоман спыніўся.
VII
А на горах у Кіеве гэтае ночыСвятаславу прысніўся сон смутны, прарочы:"Адзявалі мяне,— кажа,— звечара зморнаНа цясовай краваці пасцілкаю чорнай;Віно сіняе чэрпалі мне, бы ў вяселлі,A ў віне тым благое намешана зелле.А з пустых палавецкіх каўчанавых жэрлаўМне на грудзі там сыпалі буйныя пэрлы,Ды так песцяць мяне. A ўжо дошкі ў праломахI без скрэп на маіх златаверхіх харомах.Усю звечара ноч груганнё грумкацела,На балонь каля Плеснеска ўжо даляцела,Пабыло на балоцістых нетрах КісаніI да сіняга мора няслося на ранні!"I казалі на гэты сон князю баяры:"Ўжо туга, княжа, розум адзела твой хмарай!Гэта з бацькава там залатога пасадуСакалы два зляцелі сачыці прынаду —Горад Тмутаракань пашукаці з разгонуАбо ўдоваль напіціся шоламам Дону.I ўжо сокалам гэным шаблямі паганыхПападсечана крылле на дзікіх палянах,A саміх у жалезныя спуталі путы.Ў трэці дзень патануў свет у цемрадзі лютай:Сонцы два пацямнелі, слугты агнявыяЗгаслі два, з імі месяцы два маладыя —Святаслаў i Алег апрануліся цьмою,I на моры яны патанулі абое,I вялікай буянасці хану дадалі.Цьма пакрыла святло на рацэ на Каяле,А па Рускай зямлі, як гняздо тое рысяў,Чарадою скрозь полаўцы параспаўзліся.Ўжо ўзнялася над хвалай благая пахула,Ўжо насілле над воляй уссела-сагнула,I ўжо рынуўся Дзіў на зямлю на прыселлі.Вось бо гоцкія красныя дзевы запеліНа пахілістым беразе сіняга мора,Рускім звонячы золатам, сочачы зоры.Ўсё пяюць яны Бусавы часы i справыЙ Шараканавай помсты лялеюць праявы.A ўжо мы во, твая маладая дружына,Больш не знаем з табою вясёлых часінаў".Тады вялікі СвятаслаўАзваўся словам залатым,Змяшаным з горкімі слязьмі,I так сказаў баярам тым:"О сыны мае, Ігар i Ўсевалад!Рана пачалі крышыціМячамі зямлю Палавецкую,А сабе славу сачыці.Але толькі не з чэсцяй уходалі,Бо вы не ў чэсці i хвалеНа тым полі далёкім паганскуюКроў на зямлю вылівалі.Вашы сэрцы ў сталь крэпка закованы —Ўзброены гартам адвагі,Але што ж натварылі сівізне выТамка маёй без развагі?Не даждалі багатага й сільнагаБрата майго ЯраславаНа падмогу з яго мнагавоямі,3 войскам чарнігаўскім бравым.A ваякі яны ўсе сусветныя:Там i магуты, й шальберы,I татраны упобач з равугамі;Там тапчакі і альберы.А яны бо з нажмі захаляўныміI без шчытоў б'юцца жвава —Пабяджаюць палкі толькі клікамі,Звонячы прадзеднай славай.Але вы там сказалі: мужаймасяСамі з сваімі мячамі!Славу самі захопім пярэднююЙ з задняй падзелімся самі.A ці ж дзіва тут, брацці, вялікаеПамаладзеці й старому!Калі сокал у годах — ён высакаПтушку ўзбівае ад дому;Не папусце гнязда свайго роднагаЎ крыўду, як бача трывогу.Але гора ўсё ў тым, што во буйныяКнязі ўжо мне ў непадмогу:Тыя часы ў нішто абярнуліся.Вось бо ля Рымава зранаПад шаблямі крычаць палавецкімі,A Уладзімер — у ранах!I туга i нуда сыну Глебаву,A ўсё з таго, што крышыціНе у час шлі зямлю Палавецкую,А сабе славу сачыці!.."