Быў далёкі і страшны час,Як зляталі з плячэй галовы,Як знішчалі, мо ў соты раз,Нашу памяць і нашу мову.Што я ведаю з тых часоў?Калі быць немагчыма шчырым —Інфармацыю з галасоў,Ледзь нашморганую з эфіру,Пару кніжак хрушчоўскіх год,Зачытаных да латак кволых,Ды маўчання калючы дрот,Што пануе у нашых школах…Ну не верыць жа галасам,Як і культаўскім звонкім одам.Лёс гукнуў: «Разбярыся сам,Хто быў вораг твайму народу…»Колькі розных прайшло сустрэч:Інфарматары, дыверсанты…І над кожным зіхцеўся меч,Кожны — контра, ці проста — анты…Хто ж былі ўладары падзей? —Сведкі, доказы, бланкі, справыДы нібыта сябры людзейАд даносчыка да Цанавы.Нейчы лёс дзеля іх — нішто,Свой — усё, бо на тым паўсталі,Пад нагамі — з людзей плато,Над галовамі — бацька Сталін.Нікне вечар, іду дамоў,Думкі чэрап ірвуць на часткі,Быццам вынік усіх размоўМне навокал здаюцца пасткі.І ў паветры, нібы ядваб,Распрамляючы зноў калені,Вырываюцца з іхніх лапБез віны вінаватых цені.
II
Самых цвёрдых бралі спярша:Гэта цвёрдыя чыняць шкоду,Гэта ў іх не баліць душаПра патрэбы свайго народу.Гэта цвёрдыя (хто ж яшчэ?)Нас вядуць па шляхох няслушных.Кат, нібыта мяснік, ссячэІх галовы пад спеў задушны.Спеў халодных турэмных брам,Спеў завей у далёкім Сібіру,Дзе ярэмна нават вятрам,Дзе прыгонна таёжнай шыры.Горкай праўдай сталее люд,А салодкай — марнее, гіне,Што народжана без пакут,Тое цяжка цягнуць на спіне.Бралі ж лёгка і без разваг,Пазбаўлялі падсудных лавы,Бо кароткае слова «враг!»Бараніцца знішчала права.Іх не стала, на іх табу,Догма ж, выраслая ў пачвару,Абвастраючы барацьбу,Зноў шукала сабе ахвяру.І тады, быццам цень, няўзнак,Безгалосы слуга граматык,Раптам выступіў Мяккі ЗнакНа арэну смяротных схватак.Самы мяккі пайшоў у бой,Браў, як цвёрды, сцены крутыя,Каб цвярдзейшых прыкрыць сабой,Каб паспелі ачуцца тыя.А з фатэляў наўкол віжыПадымалі свае азадкі,І зіхцелі, нібы нажы,Здрадай востраные асадкі.Быў свінец непатрэбных слоў,Кананада бязладных гукаўВылятала, як гром, з галоўІ лічылася звышнавукай.Білі ціхага, як заўжды,Ды навошта (не дайма веры!):Што па-варварску праз гадыЗабірае ён шмат паперы.Ну, вядома ж, паперы брак,Калі чорных спіскаў замрогаІ яны даўжэй, чым барак,Ці у люты Сібір дарога.Выспяваў спакваля закон,Як мярцвяк ажываў пад снегам:Мяккі Знак асудзіць на скон,Як буржуйскага здрадцу-шпега.Колькі «супраць» было і «за»?Ды з абодвух бакоў нямала,А ў віжоў на канцы лязаКожны спрэчнік засеў трывала.На ашчаджаным аркушы,У атраманце зберажонымЗатрымцела святло душыІ зайшлося кайданным звонам.Скон цянёты плёў, як павук,Рассыпалі завеі спевы,Тэарэтыкі звышнавукДля паперняў валілі дрэвы.І хацелі пляваць яны,Што ў далёкай бацькоўскай хацеАд сапраўднае іх віныНехта родную мову страціў:Песьні — песнямі сталі спрэс,Сьлёзы — сталі слязьмі наўкола.Тарашкевіч ішоў пад прэс,І злачынства вітала школа.Над жывымі вітаў праклён,А над мёртвымі? Мёртвы скуль тут?!Волат Цяпінскі. Нават ён(!)Здолеў стацца ахвярай культу…Восень лісце кладзе на дол,Воз гісторыі ў брудзе вязне,Не падкласці пад колы кол —У Сібіру канаюць вязні.
III
Божа! Як жа навокал ціха,Цішыня і тая знямела,А ні руху табе, ні дыхуУ паветры мярцвяна-белым.Можа, нехта сканаў вялікі,А малыя па ім не плачуць,Бо застылі на вуснах крыкі,Што нічога не перайначыць,Бо застылі на вуснах словы,Бо патухла у словах памяць.Калі нельга вынішчыць мову,То імкнуцца хаця б параніць.І сцякае яна крывёюПа халодных маўклівых вуснах.Колькі ж вас, паяднаных ёю,Неразумных, сляпых распусных.Людзі — волаты (нат здаля),А галовы й мазгі — пігмеяў,І ўсе яны спакваляНабываюць абрысы змеяў.Хто згадае той гук і зык,Хто паўторыць яго нанова?Калі змейны ва ўсіх язык,Калі ён двайны да паловы…Уцякаю, бягу — куды?Дзе ні ткніся, паўсюдна «змеі»:Як жахліва «сіпяць» гарады,Як пачварна вёскі нямеюць!Быццам хто апрануў аброцьДы кіруе свет зацугляны,І ніхто ні слова супроць,Толькі продкаў крывяняць раны.Мо таму і маўчым цяпер,Што на гэтай крыві паўсталі,Што, як ікламі ў цела звер,Нам у гены уеўся Сталін.Слова стала нібы праснак,Раз пачуеш — навек абрыдне,Алегорыя — Мяккі Знак,Калі ў хаце пануюць злыдні…Я, прывыкшы глядзець у ноч,Але я не прыхільнік ночы,Калі тая шапоча: збочЦі заплюшчы ціхенька вочы.І таму на свечку лячу,Як матыль ля яе шалею,Каб гарэла ярчэй хачу,А яна не гарыць, а тлее…