Шмат злажылі казак,I легенд, і песеньЛюдзі пра балота,Пра сваё Палессе.А не чуў я песніПра жыццё камуны,Слаўных камунараў,3 сваёй справы думных.Як яны адданаУ глухое даліДля ўсяго СаюзаСлавы прыбаўлялі.А не чуў я песніI праўдзівых сказаў,Што і камунаркіЙшлі змагацца разам.Як на топкім поліЎ грамадзе рабочайСіл не шкадаваліI красы дзявочай.А не чуў я песніПра герояў працы,Змусілі што багнуСабе пакарацца.Як, супроць ідучыЦяжкасцей трывожных,Выйшлі на шлях роўны,Выйшлі пераможна.I не чуў, не чуў яНовых гулкіх песень,Што пяе сягонняНовае Палессе.
Аб мінулым
Крумкач глюгу звесіўНад згніўшай калодай…Прысніла ПалессеМінулыя годы.Былі тут калісьціБагнішчы-балоты,Ў дрыгве прэла лісце,Асокі, чароты…Ідзе чалавек там,—Засмокча смугою,Са стогнам і крэктамЗагіне з душою.Звер блукае дзікіЎ пагоды, ў імжакі,Гусей дзікіх клікі,Гадзюкі, вужакі…Мядзведзь смокча лапуЎ бярлозе санліва,Лось высунуў храпу —Шукае спажывы.Дзік ходзіць з дзічыхай,За ім — табун воўчы.Ўсялякае ліха —Ў дзень белы і ўночы.Там-сям човен вузкі,Нібы дамавіна,Прасунецца ў грузкіхКатлінах-багнінах.Адно з вясной яснайПалессе ускрэсне,Спаткае няшчаснаВясну і прадвесне.Свой спеў салавейкаЎ галлі адшчабеча,Аб шчасці жалейкаГаротна ад'енча.Скукуе зязюляАдвечнае ку-ку,Паліча бабуля,Ці шмат яшчэ мукаў.А там зноў магілайПалессе замоўкла,Зноў спіць яго сілаПад багнай пажоўклай.А людзі? а людзі? —Іх мала-нямала,—Упаўшыя грудзі,Бяда ўслед навалай.Між топкіх багнішчаў,На выдмах пясчаных,Як на папялішчы,Рад хат, бы курганаў.Жывуць людзі ў хатах,Плятуць сабе лапці,Каб з торбай у латахПайсці жабраваці.Пад шум бесканечныБярозаў і соснаўСахой недарэчнайАруць пясок млосна.Іх розум балотаТрымае палонна,—Красуе цямнота,Растуць забабоны.Легенды і казкіПрыгонных законаўПаўзуць мохам вязкім,Багуннем зялёным.Праз леты і зімыПаданне йшло ў векі:— Палешукі мы,А не чалавекі!
Зашумела, загуло…
I
Зашумела, загуло,Бы землетрасенне,На палескае сялоНайшло утрапенне.Люду хмара наплыла,Покліч птушны ўзвіўся,Небам сіняя імгла…Скуль яны ўзяліся?Украінцаў тут гурмаЙ старобінцаў нашыхНабрыло, як на кірмаш,На багнаву пашу.Безлік хлопцаў-звадыяк,Дзядзькаў барадатых,—Пілы вострыя ў руках,Тапары, лапаты.Што-та будзе тут цяпер?«Нічога не будзе!» —Хітра думалі ў чацверПалескія людзі.А ў нядзелю, чуць зара,Сякеры запелі,Ад лапат балот караРвецца ў тошсім целе.Шум і гоман навакол,Як на тым ігрышчы,А лапаты рэжуць дол,А сякера свішча.Рыюць людзі топкі торфУ вадзе па пахі,А у жылах бурліць кроў,—Багна ім не ў страхі!Яны знаюць, што ўжо такНе быць, як калісьці,Што пакінуць яны знакВялікай карысці.За канавай — як струна —Новая канаваі, —Ўсе падобны, як адна,I злева, і справа.Спанаваў звярыну страх,Ад людзей страх гоніць —Па тарфянні, па карчах,За гонямі гоні…На гектары абняліКанавамі нетры,Далей мераць пачаліЎжо на кіламетры.Магістралі прад табой —Не змераць і вокам,—Тарфянішча прад сяўбойБлізкай, недалёкай.Магістралі, дрэнажыШляхі ў багне значаць…Ой, дарэмна варажыўПаляшук няўдачу!Недабачыў паляшук3 хаты безаконнайДзён надходзячых без мук,Без трудоў прыгонных.Раскаваў балота з пут,3 дрыгвы непраходнайГераічны вольны людПрацаю свабоднай.
II
I ляжаць канавы,Тыя магістралі,Па іх воды рэчкайУсё далей, далей…Бягуць да АрэсыСярод яшчэ пустак,—Цаліной балотаЗалягае густа.Магістралі складнаШлях працерабілі,—А йшчэ шмат работыЧалавечай сіле,Каб зрабіць прыгоднайГлебу ў самым дзеле,Каб на полі роўнымТрактары запелі,Каб высокі, буйныНа тарфянні чыстымЗашумеў чаротамКолас залацісты.Чакае ПалессеЛюдзей смелых, жвавых,Каб прыйшлі і дружнаЎзяліся за справу.Рук яно чакаеНовых, гаспадарных,Спаборнікаў стойкіх,Брыгадаў ударных.Яны хутка прыйдуць,Вогнішчы разложаць,Да канца балота3 багны адварожаць.Бо йдуць чуткі сільнаПа цэлай краіне,Што адкрыты скарбыЎ балотнай пустыні.
Камуна
I
Вясной з'явілася іх-семСвет новы будаваць,А восенню прыйшло яшчэІх семдзесят і пяць.3 Самарскае дывізііБыло найбольш за ўсіх —Балотных здольных піянераў,Ахвочых, маладых.Прыйшлі і фрунзеўцы варочацьСупольна цаліну,На дрэмлючых спрадвеку земляхЗаводзіць навіну.Таксама і з ЧангарскайДывізіі ўдалойСюды з'явілася іх восемНаступнаю вясной.Жаданне ладзіць новы ладСюды ўсіх прывяло,Надзея, вера ў лепшы час —Багацце іх было.Не страшны смелым ім быліСпякота, халады,Асенняя слата, імжа,Снягі, марозы, льды.А Забалоццем той бугорЗваў паляшук здаўна,Дзе першы раз нагу сваюПаставіў камунар.Балота, забалаць балот,Як там ні называй,Але ступіў тут бальшавік —Ён зменіць гэты край.Палаткі, пілы, тапарыПрывалаклі з сабой.I згодна, як адной сям'ёй,Пайшлі ў рашучы бой.Адны ў дрыгве карчуюць гаць —Паўзуць уверх карчы,Другія вараць у катлахІм скромныя харчы.А трэція цягаюць лес,Каб збудаваць барак…Ў палатцы добра ўлетку жыць,Але зімой — не так.Карчуюць нетру дзень у дзеньУдоўж, ушыр, углыб;Палаткі з імі след у след,—Другіх няма сяліб.За крокам крок, за метрам метр,За гектарам гектар —Чысцее поле тарфянішч,У сонцы ўжо абшар.
II
Кіпіць работа, як нідзе,Гарыць ажно яна ў руках,Што знача праца ў грамадзе,Які палёт, які размах!Здавалася б, чаго хацець,—Працуй ды весела пяі,Але павук расставіў сецьУ камунарскае сям'і.I пазіраюць спадылба,Як бы тачыў на іх хто нож,Там-сям прарвецда і кляцьба,Скрабецца ў сэрцы нейкі смоўж.У камуне быццам нелады,Бы менш дабра, а болей зла..А таго ліха, той бядыПрычына простая была.3 васьмі чангарцаў пяцярыхНяўдалых выйшла змагароў:Яшчэ нявольніцкіх, старыхНе пазбыліся ланцугоў.Камуна ім была няўцям,Трымаліся, як дзікуны;Палатку й то асобна тамСабе паставілі яны.Імкнуцца быць не на віду,Самі сабой гуляюць, спяць,Ўсю неспакояць грамадуНягодных «камунараў» пяць.Работа ў іх — курам на смех,Работа іх ідзе за плот,А як пасееш, так пажнеш,Такі мець будзеш умалот.Работа валіцца ім з рук,Ды йшчэ давай круцель-муцель:Каб, мабыць, менш было дакук,Аддзельна ўзялі сабе дзель.Ды на «дзялянцы» на «сваёй»На месцы топчуцда, як цьмы;3 бязглуздай працаю такойНе дачакацца вам вясны.I камунарам іх цярпецьНе стала болей ужо сіл;Няхай пустуе лепей клець,Чымся заводзіць у ёй пыл.Хвалюецца люд малады,Склікае сход аднаго дня.На сход прыйшоў, як заўсягды,Таварыш Модзін — старшыня.I слова ўзяў, і кажа так:— Тут не прыстанішча у насДля гультаёў і для гуляк,А месца для працоўных мас.Мо й смачны хлеб вам дармавы,—Малая ж гэтакім цана.Камуне не патрэбны вы,Без вас абойдзецца яна.Адзін з пяцярых:— Ды як жа так?Працуй, працуй,Адно багно,Ў дрыгве начуй,Ні табе сон,Ні ў час яда,Сячэ камар,Смярдзіць вада.Адзін з камунараў:— А што ж, вы мо хацелі бПуховае пасцелі?Гарэлкі пяць бутэлек,Як бы дзе на вяселлі?Каб на стале бліноў і салаГара высокая ляжала,Ды не рабіць зусім нічогаНі для сябе, ні для нікога?Другі з пяцярых:— Ты контрафалдаўНам не мялі,—Свабодных земляўШмат на зямлі.Не трэба намТваіх балот,Дзе ногі самПаломіць чорт.Адзін з чангарцаў(да пяцярых):— Як вам не сорам, як не стыдСябе так весці між братвы!Чангарцы вы дасюль быліI не чангарцы ужо вы!Як добрых тутка вас прыняўКамуны вольнай калектыў,Каб вольна, згодна, без прынук3 балота йсці да яснаты.I праўду кажа старшыня,Да слоў яго і я дадам:Вы нашай здрадзілі сям'і —Не месца ўжо ў камуне вам!Другі з камунараў:— Ды што з імі цацкацца,Ды што валаводзіцца?Без гэткіх камуншчыкаўКамуна абойдзецца.Не нам з адшчапенцаміТакімі ўжо братацца,3 няўдалай «брыгадаю»Пара нам рассватацца!Трэці з камунараў:— Пад партыйным кіраўніцтвамПрацуем на якасць,Нам урад ідзе насустрачI наша грамадскасць.За ўсім крэпка назіраемВокам гаспадарскімI мітрэнжыць не дазволімЛад наш камунарскі.Ці то лодыр, ці прагулыпчык —Тут не жыць такому…Забірай манаткі з хаткі,Выбірайся з дому!Старшыня Модзін:— Таварышы, цішэй!А то ўжо надта громка,У нашай грамадзеЯно як бы й няёмка.3 усіх вашых прамоўМне ясна тут адно:3 камуны трэ былоІх выключыць даўно.Але, як проста кажуць,Лешп позна, як ніколі;Я галасую справу,Як быць тут — ваша воля!Хто «за», за выключэнне,—Прашу падняць тых рукі.Хто проць, хто устрымаўся? —Няма. Без лішняй мукі.Прайшло аднагалосна,Каб выключыць за барскасць3 камуны пяцярых тых3 дывізіі Чангарскай.Чацвёрты з камунараў:— Ды выдаць ім паперыI прыпісаць за кару,Каб у Саюзе зналі,Што з іх за камунары.……………………….А траіх чангарцаўПрацуе й сягонняНа тых раскаваныхКамунарскіх гонях.
ІІІ
Як з плеч гара звалілася3 нялёгкай гэнай з'явай.3 «пяцёркай» расквіталісяI далей зноў за справу.У думках прасвятлеласяУ камунараў нашых,Камуне новастворанайРазлад ужо не страшан.Кіпіць работа цяжкаяАд рання і да ночы,Ніхто не йдзе з дакорамі —Такі ўжо люд рабочы.Загон балотны шырыцца,Ачышчаны з карэння,Іграюць пілы пілынчыкаў —На дошкі йдзе бярвенне.Адны рыхтуюць торфішчаДля севу безупынку,Другія — дрэва звонкаеПад новыя будынкі.Цягнулася так месяцы,Ды выплыла такое,ІПто не хапае нечагаКамуне маладое.Яны ўсе аглядзеліся,Што ў іх няма жанчынаў,Што так без гаспадыніныхРук трудна жыць мужчынам.*Сход. На сходзе, як звычайнаСтаршынёй таварыш Модзін;3 нейкай думкаю патайнайСход вачыма ён абводзіць.— Буду коратка мець слова,—Кажа ён, як бы меў клопат: —Для камуны нашай новайЖанчын трэба, ну, і ўсё тут.— Трэба! Трэба! — стогалоснаЗагучэла гулка маса,Ажно рэха пайшло ў соснахАд тэнораў і ад басаў.— Галасую! — крычыць Модзін.— Так прыняць? нашто час траціць!I прынялі, і ніводзінПроць не меў чаго сказаці.— Дык вось, — Модзін далей кажа,Па чарзе дадому едзьце,I хай кожны з вас разважа,Як і што мець на прымеце.Ліквідуйце гаспадаркі —Парасят, авечак, коні,I прывозьце у камунуКамунаркі, хоць сягоння.Хто жанаты — вязі жонку,—Без падушкі ці з падушкай;Хто не мае жонкі,— звонкуПашукай сабе падружку.Пасля гэтакай прамовыІдуць весела дахаты,Усе давольны з пастановы —Нежанаты і жанаты.I жаніцца, дык жаніцца,—Байцы рады пастарацца,—Святлей будзе у святліцы,Ямчэй пойдзе ў полі праца.А ў рабоце на балоцеНемалая будзе помач,Бо жанчына пры ахвоцеНе паддасца ўжо нікому.*Шум і гоман вакол,А што за навала?То камуна ужоЎдвойчы большай стала.I работа пайшлаТам спарней удвое,Камунарскі народХодзіць буйным роем.Ідзе ў свет новы год —Дзевяцьсот трыццаты;Які ж будзе, які:Бедны ці багаты?Бягуць дні, як вада,Снег ужо сыходзіць —Сваё права вяснаНа зямлі заводзіць.Лес зялёны шуміць,Песнямі заліўся,Над палянкай цвірчацьЖаўрукі у высі.А ў камуне, глядзі,Вялікае свята:Трыста гектар зярнаЗасеяў ім трактар.Пахаджаюць сабеЗважна камунарыКаля першай сяўбы,Як тут гаспадараць.Пахадзілі сабеДы зноў у балота —Карчаваць ды арацьУдарнаю ротай.
IV
Шмат чаго зрабіліКамунары ўжо:Выраслі будынкіНад балот мяжой.Хаты і аборы,Хоць не ўсе яшчэ,Сталі роўным радам,Стала жыць лягчэй.Хутка збудаваліI млын паравы,Пры ім лесапілкуУ два паставы.Млын вурчыць ды мелеНа муку зярно,Рэжа лесапілкаЗа бярном бярно.Пры той лесапілцыПрацаваў змагар,Барысенкам. зваўсяГэны камунар.Падкладаў калоды,Дошкі аднімаў,Але рукой моцнайДолі не ўтрымаў.Аднаго так разу,Неўспадзеў зусім,Адляцела дошка,Гакнула па ім.Гакнула без жалю,Як тым абухом…Народ збегся быстра,Абступіў кругом.На нарах панеслі,Клалі ў ложак з нар;Тры дні і тры ночыЎміраў камунар.I сканаў ваякаЗа быт камунарскі;Ўжо яму не трэбаНі трудоў, ні ласкі.Над магілай свежайКапнула сляза;Чулую прамовуСтаршыня сказаў:«Спі, наш Барысенка,Камунарскі сын!У сям'і у нашайБыў ты не адзін.Арміі ЧырвонайВерны быў салдат,Полк з цябе быў рады,I начальнік рад.Ой, таварыш любы!Рана, браце, згас,Камуністам стойкімБыў на варце ў нас.Спі, наш Барысенка,Лёгкім будзь, пясок!..Па табе застаўсяТвой малы сынок.Ен цябе падменіць,Не здрадзіць табе,—Першым будзе ў нашайВорцы і сяўбе.Будзе ён ударнік,Будзе брыгадзір…Спі, наш Барысенка,Працы камандзір!»Сыпнулі зямлёюНа сасновы гроб;Грабарок уважнаКурганок нагроб.Камунаркі збокуПлакалі няўзнак,—Свайго камунараШкадавалі так.Ды йшчэ галасіліБабулі на ўмор:— На каго ж пакінуў?— А нашто ж памёр?Ідзе будаўніцтва,Ідзе карчаваннеУсё далей, шырай,Шчыра, безустання.У камуне школа,Электрычнасць, яслі,Дымныя лучыныНазаўсёды згаслі.У камуне ў сотніКароў бродзяць стады,Іржуць рэзва коні,Растуць буйна грады.А з прыселля глянуць,Вокам кінуць вокал:Разляглося полеДалёка-далёка.Трактары шнуруюцьНад Арэсай-рэчкай,Сякуць плугам, дыскамТорфішча на сечку.Жыта, авёс, бульбу,Каноплі, капустуЗасяваюць, садзяцьНа той глебе тлустай.I сёння зайздросціць«Мінарал» балоту:Бо ўраджай на торфе,А на ім пустота.Так расце, расце ўсёНебывалым ростам,I, здаецца збоку,Усё так ясна, проста.Як бы тут спрадвекуЎсё так вырастала,Бы сама сабоюБагна полем стала.Але так здаецца…Ўсё зрабілі рукі,I іх не забудуцьПатомкі-унукі.Што зрабілі людзі3 балотных палеткаў,Сведкай верш мой гэты,Вясна гэта сведкай.Тысяча гектараўДы яшчэ са трыстаЗасеяна збожжаНа балоце чыстым.*Я сяўбу сам бачыў,Палеткі абходзіў,На жыццё камуныНаглядзеўся годзе.Тут жа я прымеціўЗ'явішча такое:Як бы ўся ў іх працаШла сама сабою.Бо як ні ўзіраўсяГэтак ды іначай,Я там прыганятыхНіякіх не бачыў.Таксама начальстваНе чуваць, не відна…Як жа так без панства,Без прынук агідных?Ды такое нештаЯшчэ я заўважыў,Што для чужаземцаЗдалося б міражам.Гэта перад светамПавінен адзначыць:Мне людзей там смутныхНе прыйшлося бачыць.I не чуў ў камунеСкрытных уздыханняў,Лаянак і сварак,Горкіх нараканняў.