Гэта даўна было.Каб дайсьці да тых дзён,Адцьвілі б, пасівелі гады,Шмат стаптаў бы лапцейI знасіў бы ня меншДзьве ці, можа, і тры барады.Але я быў і там.Пэўна ж не пехатой,А на крыльлях легэндыМатулі маёй.Ёсьць куток на зямлі,Дзе крыніцы звіняць,З трысьнікамі гавораць азёры,Дзе на кожнай сьцяжынеКурганы стаяць,Векавечным парослыя борам.Ёсьць куток на зямліКазак, песьняў, і мар,I вясёлкавых, красачных сноў,Дзе і папараць натРасьцьвітае-гарыцьУ купальскую ноч.Ёсьць куток на зямлі:Дзень адзін пражывеш —Назаўсёды цябе зачаруе.I дзе б ты ні хадзіў,Кім бы потым ні быў,Сум-тугу за тым краем пачуеш.Даўна гэта было…Але што значыць намГлянуць ўдалеч праз горы-гады!Толькі трэба усім,Хто паслухаць прыйшоў,Быць адважным і быць маладым.
Частка першая
За борам цёмным,Вялікім,Дзе, зачапіўшысяЗа сасновы грэбень,Калышацца сіняе неба, —Жыў сірата Музыка.Ня меў ён ні двара,Ні гароду,Толькі сярмяжку старую —Прыкрыцца калі ў непагоду —I жалейку жывую.А іграў ён заўсёдыВесела.Нават дрэва, пачуўшы яго,Хоць бы нізка да долуГаліны плакучыяЗьвесіла,Зашуміць, засьмяецца,Атрасаючы пыл,Закалышацца вецер,I заскачуць,Як зайцы,Наполі снапы.А што ўжо казаць пра людзей!Калі кожная песьня ягоСілы шмат дадавала,Шмат будзіла у сэрцы надзей,Беднякоў і сірот сагравала…Вось які быў з МузыкіМастак-чарадзей!Далёка,Там, дзе сонца заходзіць,А мо’ і яшчэ далей,Жыў цар у палацы вялікім.Ён ня раз чуў ад розныхБывалых людзей,Што на сьвеце ёсьцьГэткі Музыка.Загадаў царМузыку таго прывясьціУ палац, на царскія вочы.Прывядуць —Усіх азалоціць,А то — лепш і дамоў не ісьці…Ішлі слугі цара дзень і ноч:I пры сонцы,I пры месяцы высокім;То лесам,То полем,То гарой,То сухадолам глыбокім.Аж пачулі, нехта недзе грае,Толькі дзе і хто —Ня бачаць,Хоць ідуцьНа дзіўны голас краемНоч і целы дзень гарачы.Адзін кажа:— Можа, гэта здань?Другі:— Мо’ трава сьпявае?Толькі трэйці,Прытуліўшы вуха,Кажа:— Браткі! тут зямля такая!..Можа, лепей пойдзем да ракі,Дзе ля вадапоюЛовяць сонца рыбакі,Ды спытаем,Што такое.Аж глядзяць —Насустрач ім ідзеЎ лапціках лазовых хлопчыкНевялікі.Вось паслы ў яго пытаюць:— ДзеЎ вас жыве такі Музыка?Выняў ён жалейку ды зайграў,Толькі зазьвінела рэха борам,Разьлілося шумам траў,Высыпалі песьню слухаць зоры…Тут усе пазналі, хто прад імі.Вось паслы і кажуць:— Хоча царАдкупіць тваёй жалейкі чарРазам зь песьнямі жывымі.А Музыка кажа:— Бедны мы.Сам я голы, як калок у плоце.Можа, ваш багаты гаспадарКамяні ўсе ў полі азалоціць,Але я жалейкі не прадамНі цару, ні вам ніколі!.. —I пайшоў Музыка ўдаль,У сінеючае поле.
Частка другая
Доўга думалі паслыНад сваёй бядой-няшчасьцем.Парашылі, што жалейкуТрэба ім украсьці.Скураной дарожнай торбайЗь іх патрос адзін:З торбы вылецела птушка,Паднялася ў сінь.А другі на мокры дзёранЗь сьвіткі рукаваВытрас цень кудлаты, чорны, —Ні воўк, ні сава, —Аж, здаецца, пацямнелаНеба, зелень траў…Трэйці — гадзінуЗ-за пазухі дастаў.Вось адзін пасол гаворыцьПтушцы:— Ты ляці,Дзе лускою серабрыстайНёман зіхаціць,Дзе купаецца зялёныВецер у траве…Там, здаецца, і МузыкаЎ тым баку жыве.Ценю кажа:— Пойдзеш полем,Згасіш ясны дзень,Заблытаеш сьцежкі зораўЗь сьцежкамі людзей.Кажа гадзіне:— Як толькіКрай задрэмле ўвесь,Да Музыкі па жалейкуЦіха папаўзеш…Над ракою зьвісла жытаI клён малады.Сьпіць Музыка пад ракітай,Ня чуе бяды,Што лягла нямая цішаНа палі, лугі,Што над ім снуе начніцаЧорныя кругі;Што апала ноч глухаяI па дзеразеДа яго на скат пясчаныГадзіна паўзе.Сьніцца сон яму, што быццамРужавее дальІ пяе, і залаціццаЎ Нёмане вада.Бачыць дзіва: у палацыНейкі цар сядзіць,Сьмеючыся, на МузыкуВесела глядзіць.Сербануў з каўша ён мёду,Выцер барадуI зайграў ды на жалейцы:— Ці-ра-ра, ду-ду!..Скочыў да цара Музыка…Зьнік раптоўна сон.Толькі шолах мокрай вікіДы калосься звон.I ў траве шум чуе нейкі,Там, дзе яра скат…I… за пазухай жалейкіНе знайшла рука…
Частка трэйцяя
На курган рагамі вострыміАпёрся ясны месяц.Ідзе дарогаю Музыка,Галаву на грудзі зьвесіў.Ўсіх пытаўся, можа, бачыў,Можа, чуў хто пра зладзеяў?Але вечарам апошнімНават вецер спаў, ня веяў;Камары ў густых чаротахНе снавалі ў змроку сілаў,Нават слонка позьнім лётамНе абмыла сваіх крылаў.Толькі, сьвечку запаліўшы,Сьветлячок адзін, на дзіва,Бачыў з папараці нештаЯк паўзло па сонных нівах…Яшчэ нешта бачыў вожык,Але што? — і сам ня ведаў…Распытаўся іх МузыкаI пайшоў на захад сьледам.Доўга ён ішоў…Аж бачыць:Баразной ідзе АратыI зь сяўні шырокай сееЖменяй чорныя зярняты.Зацікавіўся МузыкаI Аратага пытае:— Што ты робіш гэта, дзядзька?— Потам ніву засяваю…Ды пытаецца ў Музыкі,Скуль ідзе, зь якога краю.На дарогу даў у торбуХлеба чорствага акраец.Цэлы дзень ідзе Музыка,Ізноў дзіва спатыкае:Волат горы крышыць, ломіцьI з далінамі раўняе.Прывітаўся зь ім Музыка,Пра няшчасьце сваё кажа…А на гэта хлапцу Волат:— Я пайду з табою разам.Пазаву Асілка, брата, —На другім канцы разорыЁн сядзіць і днём, і ноччу,Ўе пяньковыя аборы,Каб разьвесіць свае петліI за лета, і за восеньЗьнішчыць птушак пералётных,Што пустуюць нам калосьсе.А ён хай пакліча Вяля,Што стаіць каля папару,Разганяе дратаванайПугай статак цёмных хмараў…У запас набралі лапцяўI крануліся пад вечарУ далёкую дарогу,Торбы ўскінуўшы на плечы.Падышлі да сіня мора.Мора дрэмле,серабрыцца.Толькі аднаму МузыкуНоччу месячнай ня сьпіцца.Чуе, на шляху паднебнымГусі дзікія гаворацьПра цудоўную жалейку,Пра бяду яго і гора.Што на родных яго нівахI над Нёмнам яго слаўнымНе чуваць ніякіх песьняў,Не сьмяюцца людзі даўна…I задумаўся Музыка…Гусі крумкаюць-гавораць:— За трохтысячнаю хваляйВостраў ёсьць на сінім моры.Цар задумаў справіць сьвята, —Мёд па чарах паліецца,Будуць на зачараванайТам іграць-сьпяваць жалейцы…— І мяне з сабой вазьміце… —Ды ня чулі гусі крыку.Толькі збуджаная хваляПенай пырснула ў Музыку.
Частка чацьвёртая
Да ўсходу сонца ўстаў Музыка.Ў сэрцы непакой і скруха.Хутчэй сяброў паведаміў ёнАб тым, што ў выраі падслухаў.Рашылі: трэба секчы сосны,Хутчэй зьбіваць вялікі плыт,I хоць бы леты, зімы, вёсны,I на далёкі востраў плыць!Шуміць бор цёмны, уздыхае,Кіпіць работа, звон удараў.Гатова мачта смаляная,На ёй з кашулі белы парус.I толькі збуджанае сонцаПраменьні кінула над логам, —Плыт ціха па марской затоцыКрануўся ў дальнюю дарогу.Вяслуюць, але толку мала:Прачнуўся раньні вецер шэры,Насустрач гоніць вал за валамI зноў варочае на бераг.— Зацяжак плыт, —Асілак кажа, —Хай едзе Вяль адзін з Музыкам,Каб не зьмяла іх бура часам,Няхай сябе прывяжуць лыкам.А сам пайшоў на бераг з братам,Дзе леглі на пясчаны ўзгоракI проста ў твар вятроў кудлатыхДзьмуць пачалі на сіне мора.I мора грозна застагнала,I мора грозна загрымела,Як горы, ўсьпененыя хваліПанесьлі плыт на грывах белых…Мінаюць дні, то ў моры тонуць,То зьзяюць зноў агнём зары.Глядзіць Музыка зь Вялем ў тоніI на каралы, і на рыб;На груды пэрлаў і каменьня,На вадаростаў сьвет багатыI на затопленыя лодкіКупцоў, ваякаў і піратаў.Над галавой, пад аблакамі,Арол ляціць з ахрыплым клічам:Мо’ ён спрачаецца зь вятраміЦі ўбачыў сьвежую здабычу?Ды адлятае без абедуЗа вадзяныя горы-хвалі,I толькі доўга яго сьледамГлядзяць сябры —Музыка зь Вялем…Гаворыць Вяль:— Здаецца, востраўВідаць, а можа, гэта сон?Сьцяной залочанай і вострайАбнесены з усіх бакоў.Калі наблізіліся, бачаць:Зусім нязнаны край зямлі;Куды ні глянь — дамы, палацы,А ў порце — мачты, караблі.Шуміць натоўп, шуміць, сьмяецца;Па цэлым беразе пакатымВясельле хмельнае ліецца, —Відаць, што цар спраўляе сьвята.Сядзіць сам высака на троне,Сем чалавек трымаюць бруха,Ў брыльянтах, янтарах каронаЦяжкая зьехала на вуха.А слугі сьпераду і ззаду —Кругом стаяць напагатове,Каб выпаўняць цара загады.На лавах, на сталах дубовыхНямала мёду, рыбы сьвежай,Хлябоў, зьвяроў і птушак дзікіхЗ глыбінь Палесься, зь Белавежы…Аж не надзівіцца Музыка!..Гаворыць цар:— Пара сягоньняГасьцей маіх павесяліць…I вось з паклонамі да тронаПадходзяць царскія паслы.— Зайграем, — кажуць яны, — тое,Што самі гукі запяюць…Аж анямеў Музыка з болю,Жалейку ўбачыўшы сваю…На цэлым беразе ўсё змоўкла;Застыла цішыня нямая.Ды не чуваць чароўных тонаў…Маўчыць жалейка, не іграе.Цар узлаваўся:— Вось дык штукуПрынесьлі мне з чужога краю!Няўжо ж ніхто ня збудзіць гукаў,Ніхто на ёй не заіграе?Маўчаць.Спусьцілі ўсе галовы,I, калі цар другі раз клікаў,Наперад у лапцях лазовыхЗ кійком праціснуўся Музыка.Узяў жалейку і шчасьлівыЯе абцёр крысом ад пылу…На ўсе лады і пералівыЯна ў яго загаварыла:То звонам жаваранка ў жыце,То салаўіным сьвістам чулым,Трывожнай кнігаўкай ў ракіцеI ў лесе шэраю зязюляй.Пазьней зайграў, як жнеі пелі,Як вецер шапацеў саломай,Сівыя хвалі Нёмну пеніў,I абарваў акордам грому…А рэха ўсё яшчэ ігралаІ толькі змоўкла ў нэтрах боруТады, калі Музыка зь ВялемДабеглі ўжо да сіня мора.Схапіўся цар:— Хутчэй вярніце,Пагоню шліце за пагоняй!..Ды белай чайкаю ў блакіцеЗ кашулі белы парус тоне.
Частка пятая
Гаварыў Асілак брату:— Глянь, дзе хвалі пеніць шторм,Ці то грывай вал дзевяты,Ці то зломаным крыломПтушка, тонучы, махае?— Не, ня хвалі там іграюць.Не крылаты ўзмах птушыны,Гэта парус ў моры сінім!..Кажа зноў Асілак брату.— Глянь на сонечны загар,Быццам коней ляціць статакЗ шумам, звонам, громам хмар.— Эх, ня хмары і ня коніПеняць вадзяныя горы,Гэта царская пагоняПаказалася на моры!..Стогне вецер, вые дзіка,Хвалі пеняцца на шхерах.Ужо бачаць Вяль з МузыкамБор стары, знаёмы бераг.Яшчэ раз вяслом ударыць!Плыт ўразаецца ў пясок,Мачта хіліцца набок,Зьвесіў крыльлі мокры парус,Пырскі мора на ім зьзяюць…Вяль Музыку так гаворыць:— Мы гасьцей з-за сіня мораБезь цябе тут прывітаем.Хопіць ім сталоў-курганаў;Мёдам абнясем ліповым.Хай даруюць, калі п’янаЗ плеч пакоцяцца галовыАбо ў скоках пад нагаміТрэснуць панцыры іх, шлемы…Ты ж ідзі далей шляхамі,Дзе над Нёмнам вербы дрэмлюць,Дзе шумяць прасторы жытаЎ залатым імглістым цьвеце.I што бачыў, раскажы ты,Перадай ўсім на жалейцы.Разышліся.Вяль з братаміЛовіць мора сіні подых,А Музыка йдзе шляхаміНа сустрэчу сонца ўсходу.Вось ужо ў далінах тоне,Вось хаваецца за межы,Толькі ўсе жалейкі тоныРазьліваюцца ў бязьмежжы.А тым часам у затокуКараблі ўсё прыбываюць,I на бераг на шырокіЦар з дружынай высядае.Сам цар выступіў наперад,Кажа:— Гніцеся мне ў пояс!Сплёў густы для вас я нерат,Каб цягнуць да вадапою.Лепей самі аддавайцеМне жалейку і Музыку,А то з вашых плеч на лапціНадзяру мяккога лыка.I рагоча ўся дружына.Вяль гаворыць:— Што хваліцца!Паглядзім лепш, хто ў далінеВыстаіць ці ляжа ніцам…— Што, няўжо на вас, на гэткіх,Маёй сілы будзе мала? —I ўсе разам — цар, і войска,I паслы — зарагаталі.А пасьля пайшлі ўсе ў наступЧорнай ненавіснай сілай.Вырваў Вяль дуб каранасты,Пояс патужыў Асілак,Волат парасправіў глечы —I сустрэліся з навалай.Пачалі мясьці і секчы —Толькі рэха застагнала.Быццам жнівам на іржышчы —Сноп на сноп — кладзецца сіла;Цэлы дзень грыміць ігрышча,Як стагі, растуць магілы.Наступае вечар сіні,Сонца ў хвалях мора тае,Позна волатаў з дружынайРазьдзяліла ноч глухая.Цар хутчэй уцёк за мора.Вяль прылёг каля кургана,Каб, як згаснуць толькі зоры,Зноў прачнуцца раным-рана.Сьпіць зямля.Смугою ліпкай,Цёплым ценем сон ліецца,Толькі часам ціхай скрыпкайЗаіграе сонны вецер.
Частка шостая
Ходзіць, нукае Араты,Конь, залёгшы, цягне шчыра;I сярэбрацца нарогіАд пяску сырога, жвіру.Часам сталь скрабне паліцу,Часам іскрай пырсьне крэмень…I хаваюцца пад дзёрнамПікі, панцыры і шлемы,Трупы царскіх слуг, ваякаў…Колькі Вяль з братамі выбіў!Колькі сіл варожых зьнішчыў!— Ну, раўней лажыся, скіба!Зааром, забарануем,Сыпнем ядраны насевак,I запеняцца ўраджаі,Закалышуцца напевы…Толькі дзень замітусіўся,Вяль, прачнуўшыся, гаворыць:— Што за дзіва? — дзе ні глянеш —Скібы чорныя, разоры:I на захад, і на поўначБез канца яны, бяз краю;Там, дзе бой кіпеў учора,Нават мейсца не пазнаеш…Сонца залатой пагодайДываны жытоў абмыла.Сеў Музыка каля броду,Пад бярозаю пахілай.Думу думае маркотны:Ці жыве дзе Вяль з братамі?Можа, хмарай пералётнайЦі віхурамі-вятраміМые косьці іх па нівах,На прасторах на шырокіх,Дзе ўсе песьні — шум прыліву,Гул прыліву, хваляў рокат.Летучы з краёў заходніх,Воран, кружачы, гаворыць:— Ой, лягло нямала войска,Войска царскага з-за мора…I ў раку ён нешта кінуў.Паглядзеў Музыка ў тоні:Зьзяе там красою дзіўнайКамень, выдзерты з кароны…I вясёлкамі зазьзяліВоды сінія, здаецца,I зноў тоны заіграліЎ зачарованай жалейцыЦіхім шэлатам крынічным,Шумам трысьнікоў зялёных,Медным коласам пшанічным,Васільковым звонам лёну.Рэхам збуджаным, вясёлым,Даўняй казкай над калыскай…I здаецца — нівы, сёлыНехта гукамі апырскаў…А кругом красуе лета,Вецер дрэмле ў полі роўным;Сонца сьпелаю ранетайНаліваецца над Нёмнам.