Вход/Регистрация
  1. библиотека Ebooker
  2. Древние книги
  3. Книга "Брамнік заўжды самотны"
Брамнік заўжды самотны
Читать

Брамнік заўжды самотны

Станкевіч Юры

Древние книги

:

прочая старинная литература

.
Аннотация

Юры СТАНКЕВІЧ

БРАМНІК ЗАЎЖДЫ САМОТНЫ

Аповесць

Замест уступу

Ён нягучна пастукаў у дзверы і на Максімава «не зачынена» ўвайшоў у цесны куток, дзе ледзь месціліся ложак, падрапаны стол і рыпучае крэсла. На выгляд яму было каля сарака гадоў: сярэдняга росту, у чорным плашчы, вакол галавы з гладка зачасанымі назад калеру саломы валасамі нібы гайдалася вузкае кола святла. Каб не гэта, дык, адным словам, дзядзька з вуліцы.

— Вы хто такі? — здзіўлена спытаў дванаццацігадовы Максім Гудаў. — Калі да бацькі, то ён спіць.

— Я да цябе, Максім, — сказаў незнаёмец і дадаў сарамяжліва: — Я — анёл. Імя — Херувім. Прыйшоў, каб выканаць тваё адзінае жаданне. Заўваж — адзінае.

— Нешта не верыцца.

— Нікому не верыцца.

— А што ад мяне трэба? — крыху памаўчаўшы, пацікавіўся хлопчык.

— Загадаць. Толькі і ўсяго. Да кожнага чалавека ў дзяцінстве прыходзіць нехта з анёлаў. Заўваж, толькі аднойчы. Хто што просіць. Адзін — цукерак, другі — ровар, трэці... Але... Што жадаеш ты? Хвіліну на роздум. Больш часу не маю.

— Не трэба хвіліну, — хлопчык паказаў рукой на сцяну, дзе вісеў пла­кат з выявай футбаліста. — Хачу быць галкіперам. Варатаром. Такім жа вялікім, як ён.

Анёл падышоў да сцяны, угледзеўся ў плакат і сказаў:

— Такім ты быць не здолееш, бо яму, калі ён яшчэ выступаў, не было роўных. А ўсё вялікае — непаўторнае. Але тваё жаданне я занатоўваю. Ты не пашкадуеш. Вось тут, на плакаце, стаўлю подпіс. Цяпер — бывай.

— Бывай і ты, — развітаўся хлопчык і... прачнуўся. У пакойчыку нікога не было. Максім Гудаў перавёў позірк на сцяну. Знаёмая постаць у карычневай футболцы з выявай тыгровай галавы. Мужны квадратны твар, кароткая стрыжка.

«Хасе Луіс Фелікс Чылаверт Ганселес, — прачытаў ён у каторы раз. — Парагвайскі галкіпер. Нарадзіўся 27 ліпеня 1965 г. у г. Лука. Рост 1 м. 92 см. Удзельнік двух чэмпіянатаў свету. Аўтар адзінага ў свеце «хет-трыка» сярод варатароў. Выключны пенальтыст і выканаўца штрафных удараў. Забіў за спартыўную кар ’еру 62 галы».

...Але што гэта?

Хлопчык ускочыў і ўсутыч наблізіўся да плаката на сцяне.

Знізу нешта высвечвалася, нейкі надпіс.

І раптам ён прачытаў: «Згода. Херувім».

«Гранд-стадыён». Францыя. Ліон.

Са свайго месца на «банцы» — лаўцы запасных, васямнаццацігадовы Максім Гудаў убачыў, як іх асноўны варатар — трыццацігадовы Сяргей Румаш, выскачыў на перахоп і ў паветры, у скачку сутыкнуўся з абаронцам сапернікаў з «Ліона», які незаўважна, з-за спіны, падключыўся да атакі. Цёмнаскуры, мажнага целаскладу «лібера», ішоў на «набяганне» з выстаўленым каленам, што і вырашыла лёс Сяргея Румаша ў гульні.

Збіты з ног, ён паімкнуўся ўзняцца, але спробы адна і другая, былі дарэмныя. Суддзя на полі, англічанін Стайлз, у жыцці паліцэйскі, паказаў цёмнаскураму абаронцу ўсяго толькі «гарчычнік» і спыніў матч. Выклікалі ўрача і адразу «брыгаду». І не паспелі яшчэ пакласці асноўнага варатара Румаша на насілкі, каб вынесці з поля, як «коўч», галоўны трэнер — Пал Палыч Грак, схапіўся спачатку за галаву, спадзяваўся, можа, што будзе выдаленне, але хутка апамятаўся і змрочна кінуў яму: «Размінайся ў тэмпе і — на паляну».

Замена. І калі ўжо выбягаў, нацягваючы пальчаткі, да сваёй штрафной, пачуў услед: «Пацярпі да перапынку, не прапусці».

Пакуль бег, падумаў, што вось ён, галкіпер з дубля, якога, лічы, выпадкова павезлі за іх каманду — «Рэйду» на адну шаснаццатую Лігі Еўропы, нечакана (верагодна толькі на гэты матч) будзе стаяць за «аснову». І ўсё з-за таго, што атрымаў траўму другі варатар, а цяпер, выцякае — і першы, Румаш. Менавіта яму цяпер давядзецца выцягнуць за ўсіх увесь цяжар, і на які момант жахнуўся, але думаць ужо не было ні часу, ні магчымасці, тым больш — баяцца. Толькі прыгадалася: а як зрабіў бы на яго месцы вялікі Луіс Чылаверт, яго кумір?

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • ...
Купить и скачать
в официальном магазине Литрес

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: