Вход/Регистрация
  1. библиотека Ebooker
  2. Стихи и поэзия
  3. Книга "Я не падману: вершы, песні, балады"
Я не падману: вершы, песні, балады
Читать

Я не падману: вершы, песні, балады

Высоцкі Уладзімір

Стихи и поэзия

:

поэзия

,

лирика

.
1999 г.
Аннотация

Ад перакладчыка

Цікавае пытаньне: што можа прымусіць чалавека на пятым дзясятку свайго жыцьця заняцца справай, якой ён дагэтуль ніколі не займаўся?

У маім выпадку гэтаму паспрыялі дзьве віны: віна перад роднай мовай і віна перад Уладзімірам Высоцкім.

Сваю настаўніцкую дзейнасьць я пачынаў у беларускай школе, выкладаючы матэматыку, зразумела ж, на беларускай мове. Аднойчы здарылася так, што адна з маіх лепшых выпускніц атрымала «двойку» на ўступным экзамене ў інстытут толькі з-за таго, што не зразумела ў білеце, напісаным па-расейску, аднаго (!) слова і пасаромелася спытаць у экзаменатара. Гэта быў магутны ўдар па маіх перакананьнях. Я пахіснуўся (і побач не знайшлося таго, хто б мог падтрымаць) — і далей арыентаваўся ў сваёй працы з вучнямі больш на расейскую мову, адсоўваючы родную на задворкі жыцьця. Дзякаваць Богу, сёньня я маю магчымасьць вярнуць сабе родную мову, але пачуцьцё віны перад ёю не зьнікае.

Другая віна — перад Чалавекам, які доўга спрабаваў дакрычацца-дастукацца да маёй зацуглянай душы (як і да душ усіх насельнікаў СССР), а я пачуў яго толькі тады, калі Чалавека ня стала. Аднойчы мне захацелася адгукнуцца на яго песьні цёплым словам, але сказаць гэтае слова ўжо не было каму.

Дзьве гэтыя віны леглі побач у маёй душы і, мабыць, добра паладзілі адна з адной. Вынікам стала тое, што летам 1991 года я зрабіў першую спробу — пераклад «Паляваньня на ваўкоў». 3 таго й пайшло…

Мае сябры, даведаўшыся, што я заняўся вершаванымі перакладамі, успрынялі навіну ў большасьці даволі скептычна. Адны казалі: навошта перакладаць на беларускую мову тое, што любы беларус можа чытаць і разумець у арыгінале? Другія, знаходзячы карысьць у такіх перакладах, іранізавалі зь іншага: маўляў, выяўляць талент у пяцьдзесят год — гэта несур'ёзна.

Наконт таленту скажу так: калі ён ёсьць, то яго ня сорамна выявіць і ў сто год (дарэчы, які б гэта быў цудоўны падарунак сабе да векавога юбілею!), а калі няма, то і ў дваццаць год няма чаго пнуцца.

Што ж адносна меркаваньня першых скептыкаў, то трэба сказаць, што гадоў дзесяць таму і я прытрымліваўся прыблізна такіх жа думак. Цяпер жа, па волі лёсу акунуўшыся ў перакладчыцкую дзейнасьць, убачыў тое, чаго раней бачыць ня мог: пераклады з блізкай ці далёкай мовы (тым больш пераклады вершаваныя) зьяўляюцца цудоўным іспытам на сталасьць, на магутнасьць мовы-рэцыпіэнта, дазваляюць параўнаўча ацаніць гнуткасьць і варыятыўнасьць дзьвюх моваў, выявіць іх глыбінныя магчымасьці. I гэта — на карысьць абедзьвюм мовам, спрыяе іх узаемаўзбагачэньню, і асабліва тады, калі гэта мовы блізкія.

Зразумела, што апошняя ўзьнёслая тырада адносіцца да перакладаў увогуле, а не да канкрэтна маіх перакладаў. Мой невялікі досьвед такой творчасьці яшчэ не дазваляе мне заўсёды знаходзіць безумоўна лепшыя струменьчыкі-адпаведнікі з чыстай крыніцы роднай мовы. Ня ўсім з таго, што ў мяне атрымалася, я задаволены. I прапануючы вынікі сваіх творчых высілкаў на суд чытачоў, спадзяюся атрымаць парады і крытычныя заўвагі, якія, магчыма, дапамогуць мне ўдасканаліць і зьмешчаныя тут тэксты ў прыватнасьці, і маё перакладчыцкае майстэрства наогул.

3 такіх меркаваньняў я даю свае пераклады ў паралелі з арыгіналамі. Пры гэтым я павінен адзначыць, што тэкстаў, напісаных самім У. Высоцкім, я ня бачыў. Арыгіналы, што падаюцца тут, сьпісаныя з магнітастужак (мною ці кімсьці іншым; нават зборнік, выдадзены ў 1993 годзе «Мастацкай літаратурай», складзены менавіта так, што відавочна), а таму знакі прыпынку, форма разьмяшчэньня вершаванага тэксту і, у большасьці, назвы — гэта дадумка перакладчыка.

Зборнік падрыхтаваны ў 1997 годзе і плянаваўся да выданьня перад 60-мі ўгодкамі У. Высоцкага. Але зрабіць гэта своечасова ў нашай неўпарадкаванай дзяржаве, на жаль, не атрымалася. I ўсё ж зборнік выходзіць.

Хочацца выказаць шчырую падзяку за дапамогу ў яго выданьні польскаму інстытуту IDEE і Магілёўскай асацыяцыі «Кола сяброў».

Задавальненьне і незадавальненьне, парады, крытыку і лаянку можна накіроўваць перакладчыку на адрас: 212030 Магілёў, а.с. 3.

Дзеці Расеі

Ня верыў я ніколі ў міражы, У новы рай ня складваў чамадана. Настаўнікаў пажэрла мора лжы І выплюнула дзесь ля Магадана. Між невукаў і я, у рэшце рэшт, Калі і выдзяляўся — вельмі мала. Ні стрэмкі не пакінуў Будапешт І Прага сэрца мне не разарвала. А мы ў жыцьці шумелі і на сцэне: Мы блытанікі шчэ, мы хлапчукі! Ды хутка нас заўважаць і ацэняць! Гэй! Супраць хто? Намнём яму бакі! Але мы адчувалі небясьпеку Задоўга, як пачнуцца халады. Прыходзіла прасьветленасьць аднекуль І душы замыкала на гады. І нас хаця расстрэлы не касілі, Жылі мы — дзе праз сорам, дзе праз боль. І ў нас, дзяцей той жудаснай Расеі, Ўлівала ліхалецьце алькаголь.

1979

Выбар

Шлях ці труна? Ізгой ці небыцьцё? Так, выбар небагаты перад намі. Даруюць нам маруднае жыцьцё. Мы зь ім скаваны моцна кайданамі. А нехта ўсё ж і выбраў наўздагад Зь бязглуздай верай, як зачараваны. Але ж ці то жыцьцё — што ў ланцугах? Хіба ж то выбар — калі ты скаваны? Каварная спагада нам такая, Як зельле ведзьмы ці як міражы. Сьмерць ад сваіх выглядвае з-за камня. І ззаду — сьмерць, але ўжо ад чужых. Здраньцьвела цела, ссохлася душа, І мы маўчым, як падстаўныя пешкі. А ў лабавым шкле бачна не шаша, А ганьбы выскал і крывыя ўсьмешкі. Калі б аковы тыя разарваць, То й горла перагрызьці не замнога Таму, хто здагадаўся прыкаваць Нас ланцугамі да жыцьця такога. Няўжо мы спадзяемся шчэ на штосьці? Ці, можа, нам ланцуг не па зубах? Чаму ж у браму раю аж да млосьці Мы стукаем па кованых скабах? Канчаць вайну?! — Якое адкрыцьцё! Але ж цану якую закруцілі! Нам прапануюць доўгае жыцьцё Ў віне, брыдоце, здрадзе, ганьбе, гнілі. Ці ж вартае жыцьцё такой цаны? Дарозе не канец яшчэ — спакойна! Паўзбоч тае — Вялікае — вайны Яшчэ магчыма паміраць прыстойна! І рана зьмешваць нас з балотнай тваньню! Мы гнёздаў сабе ў гнілі не саўём! Мы не памром пакутным існаваньнем! Мы лепш надзейнай сьмерцю ажывём!
  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
Купить и скачать
в официальном магазине Литрес

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: