Вход/Регистрация
  1. библиотека Ebooker
  2. Проза
  3. Книга "Мама Му будуе дамок"
Мама Му будуе дамок
Читать

Мама Му будуе дамок

Нурдквіст Свэн

Проза

:

современная проза

.
2012 г.
Аннотация

“Мама Му будуе дамок” – адна з кніг пра карову Маму Му. “Карова не будуе дамкоў” – так казалі Маме Му. Але ж ёй вельмі хацелася мець сапраўдны дом. Гэтая гісторыя распавядае, як займець тое, чаго ты сапраўды хочаш.

Мама Му стаяла на пашы. “Якая цудоўная восень”, - думала яна. “Лісце такое каляровае. А як прыгожа, калі сонца свеціць скрозь галінкі дрэваў.” Раптам яна нешта ўбачыла. – Пакажу Крумкачу, калі прыляціць, - сказала яна. – Вось ужо ён узрадуецца!
< image l:href="#"/>
ХЛОП-ХЛОП-БУМ. Гэта прыляцеў Крумкач! – Прывітанне, Крумкач! – сказала Мама Му. – Здароў, Мама Му, - павітаўся Крумкач. – Хадзі, я табе нешта пакажу, – паклікала яго Мама Му і пайшла да дрэваў, што раслі за кароўнікам. – Ды бачыў я ўжо гэта ўсё...
– прабурчэў Крумкач.
– Што там у цябе ізноў? – Му-у, гэта вельмі прыгожа, - сказала Мама Му. – Вось пабачыш!
– Во! – сказала Мама Му і зірнула ўгару. – Глядзі! – Во? – здзівіўся Крумкач. – Ты хацела паказаць мне звычайнае дрэва? У мяне шмат справаў! І няма ні хвіліны, каб глядзець абы на што. – Але зірні вунь туды, Крумкач. Паглядзі ўважлівей і ты ўбачыш, што там зрабілі дзеці.
– Што?! – спытаў Крумкач. – Куча дошак? Навошта гэтыя дзеці зацягнулі столькі дошак аж на самае дрэва?! – Гэта ж дамок, Крумкач. – Дамок вунь там? – Так, - сказала Мама Му. – Дзеці такія разумныя. Яны распілавалі дошкі ды збілі іх цвікамі. І дамок гатовы! Му-у, які прыгожы. – І нічога ён не прыгожы, - запярэчыў Крумкач.
– Але кар-р! – закрычаў Крумкач. – Яны сыходзяць! Цяпер, калі дамок ужо збудаваны, яны не могуць сысці! – А можа ім трэба дахаты? – разважліва сказала Мама Му. – Дахаты! – абурыўся Крумкач. – Нельга вяртацца дахаты, толькі збудаваўшы дамок. Трэба ім карыстацца! Заўсёды будуюць, каб мець, а не проста, каб будаваць.
– А цяпер я хачу пабудаваць дамок, - сказала Мама Му. Крумкач не паверыў сваім вушам: – Дамок? – паўтарыў ён. – Му-у, - сказала Мама Му. – Дамок. На дрэве. –  На дрэве? – перапытаў Крумкач. – Не, не, не! Ён пачаў гаварыць вельмі павольна і выразна: – Ты карова, Мама Му. Паўтарай за мной: “Я – карова. Каровы не лазяць па дрэвах і не будуюць дамкоў”. Паўтарай. – Я хачу пабудаваць дамок. Крумкач пачаў ізноў, яшчэ павольней: – Не! Слухай уважліва і паўтарай: “Каровы. Не. Будуюць. Дамкоў”. Давай. – Зараз мне трэба знайсці малаток і цвікі.
– А дзе карова возьме дошкі? – спытаў Крумкач. – Здаецца, дзеці пакінулі колькі дошак, - сказала Мама Му. – А што гэта там!? – закрычаў Крумкач. – Малаток, Крумкач. Трэба ўзяць малаток і … – Але ж ты карова! Каровам не патрэбны малаток. – Так, патрэбны, калі яны будуюць дамкі.
Крумкач схапіўся за галаву: – Але ж каровы не будуюць дамкоў! – Трэба біць пасярэдзіне, каб патрапіць ў цвік, - сказала Мама Му. – Але, паслухай! – закрычаў Крумкач. – У цябе ж няма ніводнай рукі! У цябе чатыры нагі. У цябе няма чым трымаць малаток.
Крумкач заплюшчыў вочы: – У яе атрымалася! – прашаптаў ён. Мама Му лупіла малатком і выглядала вельмі задаволенай. Яна спявала: – Па цвіку, па цвіку, па цвіку ку-ку, ку-ку. Яна азірнулася, каб паглядзець, ці атрымалася забіць цвік. – Я больш не магу гэтага бачыць, - сказаў Крумкач. – У мяне алергія на кароў, якія забіваюць цвікі. Чырвань высыпала па ўсім целе. Я захварэў. Я паляцеў дахаты.
  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
Купить и скачать
в официальном магазине Литрес

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: