Працяг сэрыі Старажытная Беларусь вядомага беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча прысьвечаны аднаму з найбольш важных пэрыядаў беларускай гісторыі — віленскаму. Паводле словаў самога аўтара пад акрэсьленьнем «віленскі» ён разумее пэрыяд, які вядомы як пэрыяд найбольшага тэрытарыяльнага росту Вялікага Княства Літоўскага. У сваёй працы Мікола Ермаловіч заўсёды спрабаваў знайсьці гістарычную праўду сярод невялікай колькасьці ацалелых натуральных дакументальных сьведчаньняў. Адным з асноўных аспэктаў працы з’яўляецца вяртаньне з небыцьця беларускай Вільні. Менавіта з гэтым горадам аўтар атаясамлівае ўздым, што адбыўся у ХІV стагодзьдзі. Аўтар робіць выснову, што ў папярэднія перыяды ні Полацку ні Наваградку не ўдавалася аб’яднаць вакол сябе ўсе этнічна беларускія землі. Але якраз Вільня, як крывіцкая калёнія сярод балцкага мора Аўкштайціі, стала тым зьвяном ланцуга, які зьяднаў балцкі і славянскі пачаткі беларускага народу.
Вільня
Калі папярэдні Новагародскі перыяд з’яўляўся часам станаўлення і ўмацавання Вялікага княства Літоўскага (BKJI), то наступны — Віленскі, які таксама быў нядоўгім, бо працягваўся менш стагоддзя (з 1316-га да 1385 г.), быў часам бурнага тэрытарыяльнага росту гэтай беларускай дзяржавы, што і вывела яе ў лік найбуйнейшых тагачасных еўрапейскіх краін.
Мы ўжо гаварылі аб прычынах страты Новагародкам свайго сталічнага значэння1. Але побач з упадкам дамінуючага значэння яго і яго зямлі ў дзяржаве ішло ўзвышэнне Полацкага княства. Праўда, сталіца з Новагародка не «перайшла» ў сам Полацк, аднак яна зноў перамясцілася ў крывіцкую зямлю, у Вільню, якая была галоўным асяродкам племя крывічоў на ўсходзе сучаснай Літвы і, як убачым далей, стала цэнтрам аднаго з удзелаў Полацкага княства.
Што ж уяўляла сабой тады Вільня? Чаму менавіта яна стала пераемніцай Новагародка як сталіцы дзяржавы?
Найперш — пра ўзнікненне гэтага горада.
У летапісах XVI ст. вельмі маляўніча гаворыцца аб заснаванні Вільні Гедзімінам [1] .
Нібыта гэты князь, будучы на паляванні, натрапіў на прыгожую гару над ракою Вяллёю, дзе забіў тура, і таму яна ў далейшым стала называцца Туравай гарой. Паколькі было позна, Гедзімін вырашыў не вяртацца дадому ў Трокі, спыніўся ў даліне Свентарога, дзе пазней вялікіх князёў спальвалі пасля смерці, і там заначаваў. I нрысніўся яму сон, што на гары, якую звалі Крывою, а цяпер завуць Лысаю, стаіць вялікі жалезны воўк, і ў ім равуць сто ваўкоў. I калі Гедзімін, прачнуўшыся, звярнуўся да валхва Ліздзейкі, каб ён разгадаў гэты сон, дык той сказаў: «Жалезны воўк азначае, што тут будзе сталіца, а што ў яго ўнутры раўло, то гэта слава аб гэтым горадзе, якая пойдзе на ўвесь свет». I вось Гедзімін, пачуўшы такое, адразу ж загадаў прывесці сюды людзей, каб закласці замкі, адзін на Свентарозе — Ніжні, і другі — на Крывой гары, і назваў гэтыя замкі Вільняй.
1
У беларуекай навуковай літаратуры імя гэтага вялікага квязя літоўскага традыцыйяа ўжываецца ў форме «Гедымін», аднак Мікола Ермаловіч настойвае на сваёй форме, даючы гэтаму пэўныя абгрунтаванні. (Заўвага рэд.)
Вядома ж, перад намі легендарнае асэнсаванне ўзнікнення Вільні, тым болып што перад гэтым нешта падобнае гаварылася аб збудаванні Трокаў.
Археалагічныя ж дадзеныя сведчаць, што Вільня ўзнікла не ў XIV ст., а значна раней. Як паказалі даследаванні В. i Е. Галубовічаў (на жаль, цяпер яны чамусьці замоўчваюцца некаторымі даследчыкамі), Вілыш была заснавана крывічамі3. Як адзначалася намі раіюй, пры разглядзе славянскага засялсіпш Беларусі, крывічы рухаліся з захаду па Нёманс і яго прытоках, таму з’яўленне іх на Вяллі і заснаванне імі тут горада не было выпадковым. Менавіта гара, якая спачатку называлася Крывой, а пасля — Лысай, і стала мсецам, дзо пачаткова аселі крывічы. Пасля яны залажылі тут горад, які стаў называцца Крывічгорадам (пазней — Крывым Горадам) і стаў адной са сталіц гэтага племя. Археалагічныя матэрыялы паказваюць, што паселішча, якое існавала на гэтай гары, было знішчана агнём у VII ст. н. э. I калі да таго часу кераміка і іншыя рэчы былі тут тыпова балцкімі, то пасля яны знікаюць і замяняюцца керамікай, характэрнай для славянскіх магільнікаў4.
Як вядома, у VII ст. ішло славянскае засяленне тэрыторыі сучаснай Беларусі і ўсходняй часткі Літвы. Несумненна, што крывічы і знішчылі гэта балцкае паселішча, а на яго месцы заснавалі сваё, якое пазней і вырасла ў горад. Моцная, відаць, калонія крывічоў, пасяліўшыся тут, як убачым далей, не мірным шляхам, пачала ўмацоўвацца сярод балцкага насельніцтва, паступова асімілюючы яго і ператвараючы ў славянскае. Пра тое, што гэтае паселішча спачатку называлася Крывічгорадам, сведчыць яго назва і ў нямецкіх хроніках — Крывічкаструм (Крывіцкая крэпасдь), і ў літоўскай мове — «Крэйвепіліс»5. Аб славянскім паходжанні Вільні разам з яе назваю сведчаць і назвы гор, дзе яна пачаткова размяшчалася, і назвы замкаў і нават назва ракі (яна заведца не Нярысам, а Вяллёй, як называюць яе і сёння тутэйшыя беларусы). Невыладкова таму нямецкі храніст XIV ст. Віганд Марбургскі і называў Вільню рускім горадам6.
Усе гэтыя факты як найледш адмятаюць сдробы некаторых сучасных даследчыкаў прыменшыць або нават і зусім паставіць пад сумненне факт з’яўлення ў гэтым рэгіёне славянаў7. Менавіта славянская каланізацыя мела тут першаступеннае значэнне, у выніку чаго Вільня ўжо ў XIV ст. мела ўсе рысы славянскага горада. Вядома, гэта не адмаўляе таго, што тут жыло і іншапляменнае насельніцтва, у тым ліку і язычніцкае, якое ў літаратуры звычайна атаясамліваецца толькі з балтамі.
У сувязі з гэтым хочацца звярнуць увагу на такі факт. 3 40-х гадоў XIV ст. захавалася гісторыя аб трох віленскіх дакутніках, якія перайшлі з язычніцтва ў хрысціянства, за што і лаплаціліся жыццём. Тут асабліва цікава тое, што да прыняцця хрысціянства гэтыя асобы насілі яўна славянскія імёны — Кумец, Круглец, Няжыла. А гэта можа сведчыць, што язычнікамі ў той час маглі быць не толькі балты, але і славяне, найдерш крывічы. Жывучы ў Вільяі і ў яе наваколлі, яны былі адрэзаныя ад такіх буйных хрысціянскіх цзнтраў, як Полацк і Тураў, і маглі яшчэ доўга, як і балты, заставацца язычнікамі. Усё гэта трэба было ўлічваць, каб не пераболыпваць значэння балтаў, якія звычайна толькі і атаясамліваюцца з язычнікамі ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага.
Як бачым, Вільня з’яўляецца спрадвечным беларускім горадам, і таму зразумела, што яераяясенне туды сталіцы з Новагародка не толькі не магло паўплываць на беларускі характар Княства, але яшчэ болыд падкрэслівала яго. Зрабіўшыся сталіцай, Вільня, як крывіцкі горад, яшчэ болыд садзейнічала беларускай кала’-нізацыі балцкіх земляў і асіміляцыі іх насельніцтва.
Аднак, менавіта з гэтага часу пачалі складвацца ўмовы для ўзнікнення погляду на Вялікае княства Літоўскао як дзяржавы літоўскай (у сучасным значэнні гэтйга слова), дзе славянскія землі былі заваяваны літоўскімі князямі і знаходзіліся ў іх падначаленні. Рэч у тым, што ў сувязі з перанясеннем сталіцы з Новагародка ў Вільню і назва «Літва» пачала паступова пераходзіць з Верхняга Панямоння на ўсход сучаснай Літвы, выцясняючы адтуль старую назву «Аўкштайцію». Тым не менш у XIV ст. аўкштайцкія землі яшчэ не атаясамліваліся з Літвой. Гэта пацвердзіў нямецкі храніст П. Дусбург, які, гаворачы аб падзеях 1294–1300 гг., называў Аўкштайцію «ўладаннем караля Літвы»8. Тое самае мы бачым і ў грамаце Гедзіміна ад 2 кастрычніка 1323 г. Ужо тое, што гэты князь, называючы сябе каралём Літвы, палічыў патрэбным у ліку іншых земляў, ад імя якіх ён заключыў мір, назваць і Аўкштайцію, гаворыць пра яе агульнавядомае ў той час найменне і пра тое, што тытул караля Літвы паходзіць не адсюль9. Наколькі доўга трымалася тут гэта назва, сведчыць яе ўжыванне Вітаўтам у 1422 г.10. Аднак, хоць і паступова, але назва «Літва» — найперш пад уплывам знаходжання тут сталічнай Вільні — замацоўваоцца ў Аўкштайціі, выцесніўшы адтуль ранейшае найменпе. Новая назва пачала ўспрымацца тут як адвечная, што і прывяло да атаясамлівання гэтай Літвы са старажытнай, і тым самым унесла, як мы ведаем, выключна вялікую блытаніну ў поглядзе на ўтварэнне Вялікага княства Літоўскага, выводзячы вытокі гэтай дзяржавы з тэрыторыі сучаснай Літвы, а не з Верхняга Панямоння, як было ў сапраўднасці.
Археалагічныя матэрыялы паказваюць, што Вільня да пачатку XIV ст. развілася ў такое значнае паселішча, што Гедзімін палічыў патрэбным перанесці сюды сталіцу дзяржавы.
Якога яны роду?
Паколькі Гедзімін лічыцца цэнтральнай постаццю ў родзе вялікіх князёў літоўскіх, якія, пачынаючы з XIV ст., называліся Гедзімінавічамі, варта яшчэ раз звярнуцца да пытання аб паходжанні гэтай дынастыі.
Паводле падання, якое з’явілася яшчэ ў XV ст. (упершыню яно зарэгістравана ў Я. Длугаша), вялікія літоўскія князі і знакамітыя літоўскія роды паходзяць ад славутых рымлянаў, што, ратуючыся ад Нерона, прыплылі ў вусце Нёмана і пачалі прасоўвацца па гэтай рацэ далей11. Мэтаю такой версіі было паказаць больш слыннае і даўняе паходжанне літоўскай знаці ў параўнанні з польскаю, якая пасля Крэўскай уніі ўсё больш настойліва імкнулася падначаліць сабе Вялікае княства Літоўскае. Унесеная Я. Длугашам і асабліва М. Стрыйкоўскім у іх творы, гэта легенда пашырылася ў гістарычнай літаратуры, нярэдка выдавалася за праўду. Вядома ж, Гедзімін, як і іншыя літоўскія князі, лічыўся нашчадкам знакамітых рымлянаў.
Але зусім інакш падаедца паходжанне вялікіх літоўскіх князёў у некаторых рускіх летапісах. Апавяданне пра гэта пачынаецца з падзей 1129 г., калі кіеўскі князь Мсціслаў Уладзіміравіч захапіў Полацк, а полацкія князі Рагвалодавічы (маецца на ўвазе прыналежнасць да гэтага роду полацкіх князёў) былі забраныя ў далон і высланыя ў Царград. Літва ж у той час даніну давала князям полацкім, а «владома свонмн гедманы». Але калі полацкія князі былі высланыя, «внльняне прііложнся дань даватн королю Угорскому за страхованне велнкого князя Мстнслава Владнмнровнча», а таксама «взяша собе по Царяграда князя Полохского Ростнслава Рогволодовнча детей: Давшіакнязя да брата его Мовкольда-князя»12.