Вход/Регистрация
  1. библиотека Ebooker
  2. Стихи и поэзия
  3. Книга "Жураўліная пара"
Жураўліная пара
Читать

Жураўліная пара

Бураўкін Генадзь Мікалаевіч

Стихи и поэзия

:

поэзия

.
2004 г.
Аннотация

У гэтай кнізе сабраны вершы, напісаныя ў 1998-2000 гадах. У іх — засяроджаны "восеньскі" роздум аб развітанні з мінулым векам, аб трывогах, сумненнях і надзеях, якія хвалююць неабыякавую душу на парозе новага тысячагоддзя.

Генадзь Бураўкін

Жураўліная пара

Вершы канца стагоддзя

Мінск 2004

***
О, як я хацеў бы Скласці шчасцю оду, Каб не мой панылы, Непазбыўны одум! Як бы я прыгожа Поўніў струны звонам, Каб не сумны клспат Пра свой хлеб надзённы! Як бы ўсім на свеце Быў я даспадобы, Каб не крыўда ў сэрцы На свой лес нядобры! О, які я быў бы Дужы і раскуты, Каб пазбыўся страху Мой народ пакутны! А пакуль не прыйдзе Шчасце навасёлам, Неяк пацярпіце Спеў мой невясёлы...
***
Вечны клопат. Вечная трывога. Вечныя пытанні да сябе. Вечная вясковая дарога. Вечная задуха на сяўбе. Вечны страх. I вечная спакуса. Вечны дух жытнёвы на жніве. Вечная пакута беларуса. Вечны Млечны Шлях у сіняве. Вечны пошук. Вечнае сумненне. Вечны сон пакорнага раба. Вечны сум. I вечнае маленне. Вечная за ўладу барацьба. Вечнае старых лясоў дыханне. Вечная калоссяў гамана. Вечны боль. І вечнае каханне. Перад Богам вечная віна... ...I аднойчы Трошкі недарэчна У бацькоў спытаецца дзідя: — Што, і сапраўды ўсё гэга вечна Да канца нявечнага жыцця?
***
Ці збылося ўсё, ці не збылося, Ведае пра гэта тслькі Бог. Нікне паламанае калоссе Ля старых раз'езджаных дарог. Што яго так злосна паламала — Навальніца, Вецер Ці бяда? Гэта ўсё людзей цікавіць мала. Ім чужога жыта не шкада. Хутка завіруха загалосіць, Шэранню засцеле ўсё вакол... Сыплецца з пажухлага калосся Зерне пераспелае на дол... Сірацее лапік недажаты Ля старых раз'езджаных дарог. I ці ўзыдуць тут вясной зярняты, Ведае наперад толькі Бог...
***
Калі твая дарога ўніз збягае I зарастае маладой травой, Прысядзь на цёплы верас каля гаю, Паслухай жураўля над галавой. Зірні на ліст бярозавы зялёны, Духмяны вецер вуснамі крані — I праясніцца твой пагляд замглёны Ад чыстага блакіту ў вышыні. I ціха клікне васількамі ніва Яшчэ адной сцяжынкаю прайсці. I зразумееш проста і шчасліва: Не ўсім і гэта выпала ў жыцці.
***
Іду да вершаў пешшу Між красак і камлёў, Нагледзецца паспеўшы На слонак і чмялёў, Глынуўшы ўсмак азону Дажджоў і навальніц, Наслухаўшыся звону Рачулак і крыніц. Ступаю асцярожна I ціхну — Балазе Тўт намаўчацца можна На мяккай дзеразе. Губляецца дарога То ў вербах, То ўтрысці... Хто ведае, Як доўга Да вершаў мне ісці?..
***
Куды б толькі ты ні пайшоў, Сустрэне прырода жывая: Бясконцы шнурок мурашоў Са сцежкаю сцежку сшывае; Разважлівы хітры павук Свой нерат пляце штохвіліны; Як доктар пушчанскіх навук Выстуквае дзяцел хваіны; За колкім ажынным кустом Сарока падскоквае вёртка; 3 распушаным рыжым хвастом Між сосен мільгае вавёрка; Кузюркі кішаць у траве; Цікуюць буслы за вужамі... Усё, што жывое, — Жыве, Цябе быццам не заўважае. Не стой жа нядбайна адзін — 3 усімі ў суседстве і згодзе I ты сабе мудра знайдзі Занятак і месца ў прыродзе...
***
Упоперак I ўдоўж Ідзе асенні дождж, Усё імілою шэрай зацягнула.. Ужо няма ані Лагоднай цеплыні, Пагодлівае лета прамінула. Няма ў цішы лясоў Птушыных галасоў, Раскіслая дарога сірацее. Зляцелі журавы, Чарнеюць паплавы, I кожны дзень паволі карацее. Над вымаклым галлём У садзе за вуглом Скуголіць вецер на шчымлівай ноце... Прыходзіць і да нас Несамавіты час Падумаць на джыццём у адзіноце...
*** У дні няшчасцяў і згрызот, Калі адчай душу дратуе, Калі не верыш і ў народ, Адно суцешыць і ўратуе: Што прысак памяці не згас, Не зараслі кустамі нівы, Што прыйдуць лепшыя за нас I сцвердзяць лад свой справядлівы, I спаляць хцівасці лаўжы, I збажыной напоўняць клеці.... Дык варта жыць. I трэба жыць. I будзем жыць на гэтым свеце! Жыві і радуйся, Што ты яшчэ жывеш, Што на стале ў цябе — I хлеб, і масла, I ў сэрцы выспявае новы верш, I кволая надзея не пагасла. Ну што ж, Калі не спраўдзіліся сны, Калі ў душы ўсё новыя трывогі. Ёсць крык жаўны, I вечны шум лясны, I над дарогай — Месячык двурогі. Наіўным летуценням больш не вер. Падманлівасць — Як рана нажавая... Жыві і цешся, Што яшчэ жывеш I што твая душа яшчэ жывая.
  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • ...
Купить и скачать
в официальном магазине Литрес

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: