Аннотация
Думка пра родную зямлю, пра чалавека працы праходзіць праз усю кнігу К. Цвіркі. Піша ён проста і зразумела. Строфы яго, вобразна гаворачы, падобны да барозен, што сцелюцца да лёка-далёка ў сонечныя гарызонты.
Кастусь Цвірка
Каласы
Вершы
Я з той краіны...
A між бароў, сярод імшары дзікай,
Дасюль вядзецца пасека лясная.
Багата дзіў аб ёй апавядаюць
I называюць гэтак жа—Хадыка.
Ул, Сыракомля, 1847 Вёска Хадыка (Нова-Цярушкаўскі сельсавет Салігорскага раёна), якая ўзнікла на месцы легендарнага ўрочы- шча, у час вайны была разам з людзь- мі спалена нямецка-фашысцкімі захоп- нікамі. Дубы ды сосны. Хвошч ды вязель. Жывіцы выстаялай хмель. Я думаў: стрэне, даўгавязы, Над звонкай студняй журавель. Я думаў: сопочную казку Раскажуць ліштвы, a ў акне Адчыніць вейкі — калі ласка — Блакіт нябесны ў сэрца мне. Я думаў: ля прысад рабінавых, На вуліцы, дзе мурава, Акружыць стайкай вераб'інай Мяне вясковая дзятва... Дарэмна: у вянку яловым — Вуглі ды некалькі цаглін. Дыміць па печышчах вясковых Расліна горкая — палын. Той чорны дзень — як цень далёкі, Ды ўсё запомніў гэты кут. Па сёння — ледзь ступі — сарокі Спалохана стракочуць тут.в официальном магазине Литрес