Вход/Регистрация
Бiяграфiя
вернуться

Моруа Андре

Шрифт:

– Чаму? Пандора ж ведае сябе больш, чым хто iншы. Яна сама напiсала ў дзённiку, што спатканнi iх былi самыя нявiнныя.

– Гэты дзённiк, - сярдзiта прамовiла лэдзi Спенсэр-Свiфт, - вернецца назад у сейф, i ходу яму адтуль не будзе. Дзе вы яго пакiнулi?

– На стале ў падвале, лэдзi Спенсэр-Свiфт. Не было ключоў, а то я паклаў бы яго на месца.

– Паснедаўшы, мы туды зараз жа спусцiмся i адновiм усё, як было. Я не павiнна была паказваць вам фамiльны архiў. Небарака Аляксандр заўсёды быў супраць i меў рацыю... хоць у гэтым меў рацыю... Што датычыцца вас, пане мой, я вымушана прасiць вас захоўваць абсалютнае маўчанне наконт вашага... так сказаць... адкрыцця.

– Безумоўна, я не апублiкую нi радка без вашага дазволу, лэдзi Спенсэр-Свiфт, нi за што на свеце я не пасмеў бы зрабiць вам прыкрасць. Аднак, павiнен прызнацца, што не разумею...

– I не трэба, каб вы разумелi. Я прашу толькi аднаго - забыць.

Ён уздыхнуў:

– Няхай будзе так. Я адмаўляюся ад гэтых успамiнаў... i ад маёй кнiгi.

– Вельмi пахвальна i вельмi разумна. Меншага ад француза я i не чакала. А цяпер пагаворым аб iншым. Скажыце, пан Марсена, цi падабаецца вам ангельскi клiмат?

Пасля снедання яны спусцiлiся ў склеп у суправаджэннi Мiлера. Цяжкiя дзверцы сейфа расчынiлiся. Старая лэдзi ўласнаручна далучыла да скураных каробак i сярэбраных кафейнiкаў белы альбом i пакет пажоўклых пiсем, перавязаных ружовай стужкай. Пасля чаго Мiлер замкнуў сейф.

– Тут iм ляжаць вечна, - весела прамовiла яна.

Калi яны вярнулiся, першая група турыстаў, вылезшы з аўтобуса, накiроўвалася ў хол купляць уваходныя бiлеты i паштоўкi. Мiлер падрыхтаваўся разыграць сцэну з партрэтамi.

– Зойдзем на хвiлiнку, - прапанавала лэдзi Спенсэр-Свiфт свайму госцю.

Яна стала ў куток, далей ад турыстаў, але слухала вельмi ўважна.

– Вось гэта, - сказаў дварэцкi, - сэр Уiльям Спенсэр-Свiфт (1775-1835). Ён прымаў удзел у бiтве пры Ватэрлоо, быў асабiстым другам Велiнгтона. Малюнак пэндзля сэра Томаса Лоўрэнса, гэтак жа, як i партрэт лэдзi Спенсэр-Свiфт, жонкi сэра Ўiльяма.

Нейкая дзяўчына, каб лепш разгледзець, жвава высунулася наперад i з павагай прашаптала:

– Тая самая...

– Так, - адказаў цiха дварэцкi, - тая самая, што была палюбоўнiцай лорда Байрана.

Старая лэдзi кiнула на маладога француза пякучы позiрк i з трыумфам прамовiла:

– Ага, чулi!..

  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: