Вход/Регистрация
  1. библиотека Ebooker
  2. Книга "Драўляны Дзядок i кабета Iнсекта (на белорусском языке)"
Драўляны Дзядок i кабета Iнсекта (на белорусском языке)
Читать

Драўляны Дзядок i кабета Iнсекта (на белорусском языке)

Борщевский Ян

Аннотация

Ян Баршчэўскi

Драўляны Дзядок i кабета Iнсекта

Пераклад: Мiкола Хаўстовiч

Сонца ўжо схавалася на захадзе, неба было чыстае, паветра цiхае, у лесе чулiся мiлагучныя i дзiкiя спевы птушак; блiзкi быў час начлегу, i я спяшаўся як найхутчэй пакiнуць засень лясоў. Выходзячы ў поле, заўважаю на пагорку прывабны шляхецкi дамок, на ўраджайных нiвах даспявалi залатыя каласы, i вялiкая чарада кароў, рыкаючы, вярталася з пашы. Ведаючы шчырую беларускую гасцiннасць, зварочваю туды на адпачынак пасля дзённага падарожжа.

Бачу чалавека, што вяртаецца з поля, ужо пажылы, з загарэлым тварам, капот з шэрага свойскага сукна, галава сiвая, на твары спакой i бадзёрасць. Здагадаўшыся, што гэта гаспадар, вiтаюся i прашу, каб быў ласкавы дазволiць адпачыць з дарогi да наступнага дня.

– Проша, проша, - шчыра адказаў ён.
– Цяпер дзень доўгi, можна не спяшаючыся шмат прайсцi. Пан Бог, пэўна, накiраваў у Полацак, адсюль яшчэ сорак вёрст дарогi праз пусткi i пясчаныя баравiны, аднаму, а яшчэ пеша, маркотна i нядобра iсцi цёмнаю ноччу.

Калi падыходзiлi да жытла, два вялiкiя сабакi спаткалi нас на дзядзiнцы i насцярожана пазiралi на мяне.

– Не палохайся, - кажа гаспадар, - чалавека яны не чапаюць, але дзiкiх звяроў блiзка не падпусцяць i жывёле найлепшыя вартаўнiкi, у нашай гаспадарцы такiя сабакi вельмi патрэбныя: мноства ваўкоў i мядзведзяў, не раз нападалi на суседскiя аборы.

Ён завёў мяне ў святлiцу, дзе былi стол, крэслы i iншыя рэчы сваёй работы з бярозы, простыя, але зручныя. На сценах у ракiтавых асадах вiселi абразы Збавiцеля, Маткi Божае з надпiсам унiзе: "Klauber Svulpsit"[1] i гравiраваныя некалi ў полацкай друкарнi партрэты св. Iгнацiя Лаёлы[2], Андрэя Баболi[3], Францiшка Ксаверыя[4] i iншых. На шафе ў куце я заўважыў нейкую драўляную галаву, носам i лысiнаю падобную да Сакрата; твар паколаты, пашарпаны i сям-там апалены.

З гароду прыйшла гаспадыня, акружаная дзецьмi; старэйшая дачка, якая звалася Анэля, мела чорныя валасы, стройную постаць, жывы пагляд; прырода яе надзялiла так шчодра, што каштоўныя аздобы i ядваб да яе прыгажосцi нiчога дадаць не змаглi б. З вялiкай прыемнасцю глядзеў я на гэтую шчаслiвую сям'ю.

– Ты з нашага павета цi з далёкiх краёў iдзеш?
– спыталася гаспадыня.

– Мне з дзяцiнства знаёмыя ваколiцы Полацка, але, шукаючы долi, я пражыў шмат гадоў далёка, цяпер адведваю гэты край. О! Якiя вялiкiя змены бачу, толькi горы i лясы захавалi свой даўнi выгляд.

– А як даўно пакiнуў родны край?

– Ужо таму васемнаццаты год.

Гаспадар, пазiраючы на мяне, кажа:

– Здаецца, што я цябе колiсь бачыў у гэтых краях, але прозвiшча не магу ўспомнiць.

Я назваў яму прозвiшча, ён з радасцю схапiў мяне за руку i сказаў:

– Я З[5]..., мы былi калiсьцi школьнымi таварышамi.

I тут пайшла доўгая гаворка пра шчаслiвае мiнулае, пра маладых таварышаў i настаўнiкаў полацкiх школ, пра знаёмых, хто дзе i як жыве, хто i калi пакiнуў бацькаўшчыну, пра старцаў, якiя ўжо выбралiся да вечнага дому нашага.

Пасля пан З... зняў з шафы драўляны бюст i сказаў:

– А гэтага Дзядка цi памятаеш? Даўней ён лепш выглядаў, калi, высунуўшыся з-за сцяны праз вузкае вакенца, даваў нам парады i перасцярогi, цяпер можаш бачыць на яго твары, колькi ён мусiў выцерпець, пакуль трапiў сюды да мяне, ён для мяне дарагая памятка. Гледзячы на яго, я ўспамiнаю тыя мудрыя перасцярогi i паўтараю iх сваiм дзецям. Гэты мой маленькi сынок добра ведае, што дазваляе i што забараняе Драўляны Дзядок.

– О! Гэты Дзядок мусiў прайсцi па страшных пуцявiнах пасля развiтання з кляштарным дахам, жорстка яго свет прывiтаў: галава прасвiдраваная, вочы выкалатыя, вусны апаленыя; людзi не любяць праўды, але, напэўна, ён, вандруючы па свеце, быў нямы i нiкога не абражаў напамiнам.

– Людзям цяжка дагадзiць, можа, пакутаваў за тое, што маўчаў. Раскажу пра яго вандроўкi i пра iншыя дзiўныя здарэннi, пра якiя чуў ад асоб, што жывуць з намi па суседству. А цяпер падарожнаму трэба падхарчыцца.

Сабралi стол, падалi гарэлку i закуску; Анэля дастала з палiцы спелыя малiны, якiя сабрала ў садзе, i цудоўныя яблыкi. Тут пан З... хвалiў свае садовыя дрэвы, якiя сам садзiў i прышчапляў. Калi ветлiвы гаспадар частаваў i падахвочваў мяне вячэраць, адчынiлiся дзверы, абапiраючыся на кiй, заходзiць стары, галава i вусы белыя. Быў гэта калiсьцi вялiзны i дужы мужчына, але цяжар гадоў пахiлiў яго высокую постаць.

– Як маешся, пане Ротмiстру, у добры час зайшоў. Рэкамендую табе мiлага госця, некалi калега мой школьны, далёка дзесьцi вандраваў i цяпер праз шмат гадоў наведаў сваю бацькаўшчыну. Будзем бавiць разам вечар у прыемных размовах, знойдзецца пра што гаварыць пасля такое доўгае ростанi.

Прайшло няшмат часу, ужо i самавар прынеслi, налiваюць гарбату, стары пан Ротмiстар, седзячы ля стала, сказаў гаспадынi:

– Мая панi, даўней гарбата была лекамi ад галавы, а цяпер без яе i жыць не могуць, якiя перамены ў свеце.

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • ...
Купить и скачать
в официальном магазине Литрес

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: