Салавей i ружа (на белорусском языке)
Уайлд Оскар

Оскар Уайлд
Салавей i ружа
Пераклад: Iрына Сляповiч
– Яна сказала, што будзе танцаваць са мной, калi я прынясу ёй чырвоную ружу!
– усклiкнуў малады Студэнт.
– Але ў маiм садзе няма нiводнай чырвонай ружы.
Са свайго гнязда на дубе гэта пачуў Салавей. Ён выглянуў з лiстоты i прыслухаўся.
– Нiводнай чырвонай ружы ва ўсiм маiм садзе!
– зноў усклiкнуў Студэнт, i яго прыгожыя вочы напоўнiлiся слязьмi.
– Ах, ад якой дробязi залежыць шчасце! Я прачытаў усё, што напiсана мудрымi людзьмi, я ведаю ўсе сакрэты фiласофii, але таму толькi, што ў мяне няма чырвонай ружы, маё жыццё будзе разбiта.
"Вось дзе нарэшце сапраўдны закаханы!
– сказаў сам сабе Салавей.
– Ноч у ноч спяваў я пра яго, хоць i не ведаў яшчэ, ноч у ноч я расказваў аб iм зоркам, i вось цяпер бачу яго самога. Валасы ў яго цёмныя, што гiяцынт, вусны чырвоныя, што ружа, якую ён шукае; але каханне зрабiла яго твар бледным, як слановая косць, а пакуты надалi яму мужнасцi".
– Заўтра ўвечары ў Прынца баль, - шаптаў юнак, - i мая каханая будзе сярод гасцей. Калi я прынясу ёй чырвоную ружу, дык абдыму яе. Яна схiлiць галоўку мне на плячо, i мы будзем моцна трымацца за рукi. Але ў маiм садзе няма чырвонай ружы, i я, самотны, буду стаяць у кутку, а яна пройдзе мiма. Яна не заўважыць мяне, i маё сэрца гэтага не вытрымае.
– Вось сапраўдны закаханы, - сказаў Салавей.
– Тое, пра што я толькi пяю, для яго боль. О так, каханне - гэта цуд. Яно даражэйшае за смарагд, даражэйшае за цудоўны апал. Яго не купiш нi за гранат, нi за жэмчуг, яно не прадаецца на кiрмашы. Яго не прыдбаеш у краме, не выменяеш на золата.
– На хорах будуць сядзець музыканты, - працягваў малады Студэнт, - i граць на арфах i скрыпках, а мая любая стане танцаваць з такой лёгкасцю, што яе ножкi будуць ледзьве дакранацца паркету. Вакол яе стоўпяцца прыдворныя ў блiскучым адзеннi. Але са мной яна танцаваць не будзе, бо ў мяне няма для яе чырвонай ружы.
I ён упаў нiцма на траву, затулiў твар рукамi i зарыдаў.
– Чаго ён плача?
– спытала маленькая зялёная Яшчарка, якая прапаўзала мiма Студэнта, варушачы хвосцiкам.
– Сапраўды чаго?
– падхапiў Матылёк, што пырхаў паблiзу ў сонечных промнях.
– Чаго ён?
– пяшчотным шэптам пацiкавiлася Стакротка ў свайго суседа.
– Ён плача праз чырвоную ружу, - адказаў Салавей.
– Праз чырвоную ружу?
– здзiвiлiся ўсе.
– Ах, як смешна!
А крыху цынiчная маленькая Яшчарка проста засмяялася яму ў вочы.
Адзiн толькi Салавей разумеў Студэнтава гора. Ён моўчкi сядзеў на дубе i думаў пра таямнiцы Кахання.
Раптам ён распасцёр свае шэрыя крылцы i ўзвiўся ў паветра. Як цень, ён праляцеў над гаем i, як цень, пранёсся над садам.
Пасярод паплаўца рос прыгожы Куст ружы. Салавей убачыў яго, падляцеў i апусцiўся на галiнку.
– Дай мне чырвоную ружу, - папрасiў ён, - а я табе спяю сваю найлепшую песню.
Але Куст зарыпеў галiнамi.
– Мае ружы белыя, - адказаў ён, - яны белыя, як марская пена, яны нават бялейшыя за снег на горных вяршынях. Ляцi да майго брата, што расце каля старога пясочнага гадзiннiка. Можа, ён цябе выручыць.
I паляцеў Салавей да Куста, што рос каля старога пясочнага гадзiннiка.
– Дай мне чырвоную ружу, а я табе спяю сваю найлепшую песню.
Але i гэты Куст зарыпеў галiнамi.
– Мае ружы жоўтыя, - адказаў ён, - яны жоўтыя, як валасы ў русалкi, што сядзiць на троне з бурштыну, яны нават жаўцейшыя за нарцыс, якi цвiце на няскошаным поплаве. Ляцi да майго брата, што расце пад акном у Студэнта. Можа, ён цябе выручыць.
I паляцеў Салавей да трэцяга Куста ружы, што рос пад акном у Студэнта.
– Дай мне чырвоную ружу, - пачаў упрошваць ён, - а я табе спяю сваю найлепшую песню.
Але i трэцi Куст зарыпеў галiнамi.
– Мае ружы чырвоныя, - адказаў ён, - яны чырвоныя, як лапкi ў голуба, яны чырванейшыя за вееры каралаў, што калышуцца ў пячорах на дне акiяна. Але ад зiмовай сцюжы ў маiх жылах застыла кроў, мароз пабiў мае пупышкi, бура паламала галiнкi, i сёлета ў мяне зусiм не будзе ружаў.
– Адну чырвоную ружу - больш мне не трэба!
– упрошваў Салавей.
– Толькi адну чырвоную ружу! Няўжо нiчога няможна зрабiць?
– Можна, - адказаў Куст, - але гэта так страшна, што я не асмельваюся сказаць табе.
– Гавары, - папрасiў Салавей, - я не баюся.
– Калi ты хочаш, каб у цябе была чырвоная ружа, ты павiнен стварыць яе, як засвецiць месяц, з гукаў сваiх песень i акрапiць крывёю свайго сэрца. Ты павiнен спяваць мне, прыцiснуўшыся грудзьмi да майго шыпа, усю ноч навылёт, а тым часам твая жывая кроў перальецца ў мае жылы i стане маёй крывёю.
– Жыццё - дарагая цана за чырвоную ружу, - задуменна прамовiў Салавей, - яно любае кожнаму. Вялiкае шчасце, седзячы ў лесе, любавацца Сонцам у залатой каляснiцы i Месяцам у каляснiцы з жэмчугу. Салодка пахне глог, цвiтуць у далiнах мiлыя званочкi, растуць на ўзгорках верасы. Але Каханне даражэйшае за Жыццё, дый што значыць сэрца нейкай птушкi ў параўнаннi з чалавечым?