Вход/Регистрация
  1. библиотека Ebooker
  2. Проза
  3. Книга "Гусi (на белорусском языке)"
Гусi (на белорусском языке)
Читать

Гусi (на белорусском языке)

Колас Якуб

Проза

:

русская классическая проза

.
Аннотация

Якуб Колас

Гусi

Гэта была чарада звычайных свойскiх гусей. А калi i зачалася аб iх гутарка, дык толькi таму, што яны мелi адно незвычайнае жаданне, якога не было ў iншых свойскiх гусей. Можа, яно i было, але не так выразна выяўлялася.

Тая рака, што цякла тут, была па справядлiвасцi царыцаю рэк. Такога мноства вады, такой сiлы яе iмкнення, такiх глыбiнь i страшных цёмных вiраў, дзе кiпела, бурлiла, дрыжала i ўздымалася шырокiмi клубкамi вада, не мела нi адна рака.

I самыя берагi гэтай ракi былi такiя прыгожыя, такiя разнастайныя, што ад iх трудна было адвесцi вочы. Высокiя адвечныя горы нацiскалi то з аднаго, то з другога берага, раскрываючы свае рознакаляровыя схiлы, i адбiвалiся ў блiскучым люстры. Шырокiя лугi таксама падыходзiлi да ракi, рассцiлаючы пышныя дываны, сатканыя сонцам з самых тонкiх траў i з самых прыгожых красак.

А лес! Не налюбавацца гэтым лесам! Высокi, густы, сакавiты, поўны радасцi, смеючыся тысячамi смехаў, якi блукаў i на яго камлях, i на яго галiнах, i на кожным лiсцiку, стаяў ён воддаль, побач з ракою, расступаючыся перад ёю, як перад красуняю, i пачцiва звешваў над ёю жывую зялёную павець. I была ў гэтага лесу нейкая мара, поўная хараства, нейкая патайная думка, поўная чараў, i нейкае невыразнае чаканне чагось вельмi важнага i значнага. Гэтае жаданне, здавалася, выявiўшыся, магло змянiць зусiм увесь лад гэтага жыцця.

Але не адвечнымi гарамi, прыкрытымi тонкаю намёткаю сiняватага туману, не пышнымi дыванамi зялёных лугоў i не чароўным лесам, што цёмнымi зграбнымi дужкамi, бы чорныя дзявочыя бровы, бег ад рэчкi кудысь да небасхiлу, - не гэтым цiкавiлася гусiная чарада, не ў гэтым было iмкненне, якое запаўняла гусiную iстоту. Далёка на рэчцы быў зялёны прыемны астравок: туды хацелi дайсцi гусi, туды ляцела iх душа, там былi iх думкi, жаданнi.

Але пакрыўдзiла прырода гусей: не дала лёгкiх i здольных крылляў, каб перанесцiся праз тыя парогi, што стаялi на дарозе i якiх не маглi пераступiць iх няўклюдныя ногi.

Востраў з трох бакоў быў абгароджаны такiмi густымi пераплеценымi лозамi, што праз iх нельга было гусям працiснуць дзябёлае цела.

I часта чарада гусей, спатыкаючыся з другiмi гусямi, заводзiла гутаркi пра той павабны востраў i пра тыя дарогi, iдучы па якiх можна было б дасягнуць яго.

I казалi другiя гусi, што нiяк не дабрацца iм да гэтага вострава, бо трэба ўзляцець у паветра або плысцi па вадзе. Бяда была ў тым, што гэтыя гусi лятаць не майстры, а плаваць хоць i ўмелi, але супраць вады на такой быстрынi, як тут, усё роўна да вострава не даплывуць.

– А што рабiць?
– пыталi першыя гусi.

– Трэба выбраць час, - адказвалi другiя.

Першыя гусi не згаджалiся, i доўгая спрэчка iшла мiж iмi.

– Вы пачакайце, - казалi другiя гусi, - за нас будуць рабiць, нам будуць дапамагаць iншыя сiлы на зямлi: чалавек, вецер i дождж. Чалавек працярэбiць сцежкi праз лозы, вецер павыдзiмае зрывiстыя схiлы гор, дождж iх размые, i рэчка таксама нам будзе дапамагаць. Размыўшы берагi, яна пакоцiцца спакайней, а дождж прамые глыбокi жолаб у гарах: тады i можна будзе дайсцi да рэчкi, тады можна будзе плысцi i супраць вады.

– Вы - кепскiя гусi, бо не маеце тых вялiкiх жаданняў, якiя дадаюць сiлы нам. Вы залiшне заплылi салам, i вам наогул страшна ўсякая барацьба, усякае змаганне. Вы - мяшчанскiя гусi. Нам дорага толькi ўсплыць на рэчку, але мы знойдзем да яе дарогу.

– Знойдзеце! Знойдзеце!
– прашумеў вецер.

I нагнаў вецер на неба калматыя велiзарныя клубкi цёмных хмар, узброiла iх сонца маланкамi i громамi, i густа звiслi яны над зямлёю. I патокi дажджу рынулiся нанiз. Прайшла навальнiца. Раўла i гудзела вада, разрываючы зямлю, i пралажыла яна дарогу да рэчкi.

Кiнулiся гусi на гэтую дарогу, радасным крыкам вiтаюць яны гняўлiвую рэчку. Выплылi гусi на сярэдзiну. Павабны астравок вось-вось перад iмi. З сярэдзiны рэчкi ён выглядае яшчэ прыемней, яшчэ павабней.

I сiла, незвычайная сiла з'явiлася ў смелых гусей. Як спружыны, ходзяць чырвоныя iх лапы, як вастрагруды човен, рэжа iх цела ваду. А востраў так горне, так прыцягае iх жаданнi! I нiчога не гавораць мiж сабою гусi, адно ў iх iмкненне - даплысцi да вострава. Але далёка-далёка яшчэ гэты востраў.

Плывуць гусi, упiраюцца лапамi ў ваду.

– Глядзiце! Цi не здаецца вам, гусi, што востраў нiбы стаў далей ад нас? спытала адна гусь.

– Маўчы!
– сказаў гусак, што вёў усю чараду.
– Без змагання i няўдач нiчога не даецца на свеце.

Трывога i сумненне закралiся ў гусiныя сэрцы, i пачулi гусi, што сiлы бракуе iм i што не ўперад плывуць яны, а назад.

Загергаталi гусi прарэзлiвымi галасамi.

– Няма ў нас сiлы адолець раку.

– Глядзiце, глядзiце! Востраў усё далей ад нас.

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
Купить и скачать
в официальном магазине Литрес

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: