Вход/Регистрация
  1. библиотека Ebooker
  2. Книги Для Детей
  3. Книга "Падарожжы Гулiвера (на белорусском языке)"
Падарожжы Гулiвера (на белорусском языке)
Читать

Падарожжы Гулiвера (на белорусском языке)

Свифт Джонатан

Книги Для Детей

:

прочая детская литература

.
Аннотация

Джанатан Свiфт

Падарожжы Гулiвера

Пераклад: А.Кудравец

ПАДАРОЖЖА Ў ЛIЛIПУЦIЮ

1

Трохмачтавы брыг "Антылопа" адплываў у Паўднёвы акiян.

На карме брыга стаяў карабельны доктар Гулiвер i глядзеў у падзорную трубу на прыстань. Там засталiся яго жонка i двое дзяцей: сын Джонi i дачка Бэцi.

Не першы раз адплываў Гулiвер у мора. Ён любiў падарожжы. Яшчэ ў школе ён трацiў амаль усе грошы, што прысылаў яму бацька, на марскiя карты i кнiгi аб чужых краiнах. Ён старанна вывучаў геаграфiю i матэматыку, бо гэтыя навукi болей за ўсё патрэбны былi мараку.

Бацька аддаў Гулiвера вучыцца да славутага ў той час лонданскага доктара. Гулiвер правучыўся ў яго некалькi гадоў, але ўвесь час не пакiдаў думаць пра мора.

Доктарская навука прыгадзiлася: скончыўшы вучобу, ён паступiў карабельным доктарам на судна "Ластаўка" i плаваў на iм тры з паловай гады. А пасля, пражыўшы два гады ў Лондане, зрабiў некалькi падарожжаў ва Ўсходнюю i Заходнюю Iндыю.

У час плавання Гулiвер нiколi не сумаваў: чытаў кнiгi, якiя браў з дому, а сышоўшы на бераг, прыглядаўся, як жывуць iншыя народы, вывучаў iх мову i звычаi i падрабязна запiсваў свае дарожныя ўражаннi.

I гэтым разам, выпраўляючыся ў мора, Гулiвер узяў з сабой тоўстую запiсную кнiжку.

На першай старонцы гэтай кнiжкi было напiсана:

"4 траўня 1699 года мы знялiся з якара ў Брыстолi".

2

Шмат тыдняў i месяцаў плыла "Антылопа" па Паўднёвым моры.

Дзьмулi добрыя вятры.

Падарожжа праходзiла ўдала.

Але аднойчы, калi пераходзiлi ва Ўсходнюю Iндыю, карабель трапiў у страшэнную буру. Вецер i хвалi пагналi яго немаведама куды.

Дванаццаць матросаў памерла ад ператамлення i голаду. Астатнiя ледзь перастаўлялi ногi. Карабель шпурляла з боку ў бок, як арэхавую шкарлупiну.

Адной цёмнай бурнай ноччу вецер панёс "Антылопу" на вострую скалу. Матросы заўважылi гэта вельмi позна. Карабель наляцеў на яе i разбiўся ўшчэнт.

Толькi Гулiверу i пяцi матросам пашчаслiвiла выратавацца ў шлюпцы.

Доўга насiлiся яны па моры, зусiм выбiлiся з сiлы. А хвалi ўздымалiся ўсё большыя i большыя, i адна з iх падкiнула i перакулiла шлюпку.

Гулiвер апынуўся ў вадзе з галавой.

Калi ён вынырнуў, навокал нiкога не было. Усе яго спадарожнiкi загiнулi.

Гулiвер паплыў куды вочы глядзяць - туды, куды гнаў вецер i прылiў. Раз-пораз спрабаваў ён намацаць дно, але дна ўсё не было. А плысцi далей ён ужо не мог: мокрае адзенне i цяжкiя, разбухлыя чаравiкi цягнулi ўнiз. Ён захлёбваўся i задыхаўся.

I раптам яго ногi дакранулiся да зямлi.

Гэта была водмель. Гулiвер асцярожна ступiў па пясчаным дне крок-другi - i паволi пайшоў наперад.

Iсцi станавiлася ўсё лягчэй i лягчэй. Спачатку вада даставала яму да плячэй, потым да пояса, потым толькi да каленяў. Ён ужо думаў, што бераг зусiм блiзка, але дно ў гэтым месцы было вельмi пакатае, i Гулiверу яшчэ доўга давялося брысцi па калена ў вадзе.

Нарэшце вада i пясок засталiся ззаду.

Гулiвер выйшаў на лужок, парослы мяккай i вельмi маленькай травой, прылёг на зямлю, падклаў пад шчаку далонь i моцна заснуў.

3

Калi Гулiвер прачнуўся, было ўжо зусiм вiдна. Ён ляжаў на спiне, i сонца свяцiла яму проста ў твар.

Ён хацеў працерцi вочы, але не змог узняць руку; хацеў сесцi, але не змог паварушыцца.

Тонкiя вяровачкi аблытвалi ўсяго яго ад галавы да каленяў; рукi i ногi былi моцна спавiты вяровачнай сеткай; вяровачкi абкручвалi кожны палец. Нават доўгiя густыя валасы Гулiвера былi туга накручаны на маленькiя колiкi, убiтыя ў зямлю, i пераплецены вяровачкамi.

Гулiвер быў падобны на вялiкую рыбiну, якая трапiла ў сетку.

"Напэўна, я яшчэ сплю", - падумаў ён.

Але тут нешта жывое хуценька ўзлезла яму на нагу, прапаўзло па грудзях i спынiлася ля падбародка.

Гулiвер паспрабаваў зiрнуць туды.

Што за дзiва! Амаль ля самага носа ў яго стаiць чалавечак - малюсенькi, алё самы сапраўдны чалавечак! У руках у яго - лук i страла, за спiною калчан. А сам - вяршкi са тры росту.

Услед за гэтым на Гулiвера ўзлезлi яшчэ дзесяткi чатыры такiх жа маленькiх стралкоў. Ад здзiўлення Гулiвер крыкнуў. Чалавечкi замiтусiлiся i кiнулiся хто куды. Яны беглi, спатыкалiся, падалi, падхоплiвалiся i адзiн за другiм саскоквалi на зямлю.

Некалькi хвiлiн да Гулiвера нiхто не падыходзiў. Толькi ля вуха ў яго ўвесь час чуўся нейкi шум, быццам там сакаталi конiкi.

Але неўзабаве чалавечкi зноў расхрабрылiся i зноў пачалi караскацца ўгору па яго нагах, руках i плячах, а самы смелы з iх падкраўся нават да Гулiверавага твару, пакратаў кап'ём яго падбародак i тоненькiм чыстым галаском пракрычаў:

– Гэкiна дэгуль!

– Гэкiна дэгуль! Гэкiна дэгуль!
– падхапiлi тоненькiя галасы з усiх бакоў.

Што азначалi гэтыя словы, Гулiвер не зразумеў, хоць i ведаў шмат замежных моў.

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • ...
Купить и скачать
в официальном магазине Литрес

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: