Вход/Регистрация
Афганская шкатулка
вернуться

Федоренко Андрей

Шрифт:

— Што… усё гэта значыць, Крушынскі?

— Кватэра прыватызаваная, гэта ваша з маці ўласнасць, — не слухаючы дзяўчынку, казаў ён. — Вось ордэр.

Адна паперка легла на стол.

— Як… табе гэта ўдалося?!

— Я забраў пашпарт тваёй маці, — растлумачыў Крушынскі. — Помніш, калі мы прыязджалі зімой? І хадзілі. ну, у бальніцу? Дарэчы, вось ён.

Паклаў на стол пашпарт.

— Вось табе, — зашамацела яшчэ адна паперка, — даведка, што з восені ты залічана ў гімназію. Адна з лепшых! — паспешліва дадаў ён, нібы напярод баючыся спрэчкі. — Платная, з паглыбленым вывучэннем беларускай мовы і літаратуры!

— Дзякую…

— Вось даведка, што ўсё заплачана да канца вучобы.

Яшчэ два дакументы — з рознымі круглымі, квадратнымі і трохкутнымі пячаткамі — ляглі на стол. «Договор в пользу третьего лица» — ухапіла вачыма Віка.

— Вось гэта, глядзі, — гэта самае важнае… Копія дамовы банкаўскага ўкладу на тваё імя. Пакуль табе не споўніцца чатырнаццаць, працэнты будзе атрымліваць маці. А з наступнага году — ты.

— Ко… колькі? — спытала Віка, заліўшыся чырванню.

Аднак Крушынскі не здзівіўся пытанню.

— Гэта вылічваецца проста. Пакладзена ў банк тры тысячы даляраў, так? Пятнаццаць адсотак у год. Падай, калі ласка. ручку. Дзелім на дванаццаць месяцаў. Так! А тое, што атрымалася — на 1, 25… Атрымоўваем каля трохсот, — падняў на Віку вочы Крушынскі, — даляраў. Думаю, з вас хопіць.

Дзяўчынка адвярнулася.

— Крушынскі… Няўжо гэта праўда? Тое, што цябе. так душаць чужыя грошы? І ты так хочаш пазбавіцца ад іх?

— А ты не разважай па-даросламу, — параіў ён. — Табе не пасуе. Як мне мая барада некалі. Ну, усё!

Ён падняўся. На твары яго блукала ўсмешка, а вочы былі сумныя.

— Паеду; трэба яшчэ Ціму купіць матацыкл… Зялёнага колеру.

— Ты раскажаш ім, ну, Ціму з Валікам, пра ўсё? — спытала Віка і чамусьці азірнулася на маці.

— Не, канечне.

— Разумею… Пачакай! — усклікнула яна, калі Крушынскі пакіраваўся да дзвярэй. — Мы што, вось так. і растанемся?!

Ён усё пасміхаўся разгублена. Сам не ведаў, як трэба паводзіцца ў такіх выпадках.

— Чаму растанемся? Мы ж ведаем адрасы… Ведаем, дзе адзін аднаго шукаць.

— Ты і праўда вырашыў вяртацца? Можа, пажывеш тут хоць тыдзень, ці два? — без аніякай надзеі спытала яна.

— Паеду, — сказаў ён. — Не адпускае…

Віка зразумела, што гэта «афганец», авальны партрэт хлопца на помніку не адпускае Крушынскага.

— Пачакаем! — бадзёра сказаў ён. — Можа, і адпусціць. Калі-небудзь. Ну, ну, Віка! Не ўздумай плакаць!

— Хай хутчэй адпускае, — прамармытала яна, выціраючы вочы. — Якраз і я падрасту. І калі адпусціць — прыходзь! У любы час дня і ночы. Я буду думаць пра цябе. І чакаць.

Раптам Крушынскі ўспомніў штосьці і хутка засунуў руку ў кішэнь.

— Ледзь не забыў. Табе, на памяць, — паклаў на стол маленькі, малахітавага колеру футарал і выйшаў, не развітваючыся, ляпнуўшы за сабою дзвярыма.

У футарале ляжала чорная гарошына. Густа-цяжка-ртутная, як кропля акамянелай нафты. Апраўленая ў тонкія карункі срэбра — і на срэбным танюсенькім ланцужку. Гэта была чорная жамчужына, самая рэдкая ў свеце, якую здабываюць толькі ў адным месцы ў Паўднёвай Афрыцы.

Блакітны «Мэрсэдэс» з шыкам даставіў Крушынскага да вакзала. Яшчэ праз гадзіну цягнік «Гомель — Гродна» адправіўся ў сухапутнае падарожжа па Беларусі. Крушынскі сядзеў адзін у чатырохмесным купэ.

«Ча-каць! Ча-каць! Ча-каць!» — старанна, упарта выстуквалі колы.

Тое ж самае застаецца і нам з вамі, шаноўныя чытачы.

Чакаць. Чакаць!

І верыць, што і ў герояў аповесці, і ў нас з вамі ўсё будзе добра. Усе іхнія і нашыя мары рана ці позна абавязкова спраўдзяцца. Дзе-небудзь, калі-небудзь.

Мінск, 2001 г.

Апавяданні

Цугцванг [4]

I

Грамадзянін следчы!

На ўчарашнім допыце Вы зачыталі мне новую заяву грамадзяніна Віталя Крывіцкага, які праходзіць па маёй справе як пацярпелы. Такім чынам да абвінавачвання мяне ў "нанясенні лёгкіх цялесных пашкоджанняў" дадаецца яшчэ адно: грамадзянін Крывіцкі абвінавачвае мяне ў "наўмысных дзеяннях", што нібыта прывялі да смерці яго дзядзьку, "пенсіянера Крывіцкага Івана Адамавіча, з мэтай завалодання маёмасцю нябожчыка".

4

У шахматнай гульні — становішча, пры якім супернік вымушаны рабіць нявыгадны для сябе ход.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 55
  • 56
  • 57
  • 58
  • 59
  • 60
  • 61
  • 62
  • 63
  • 64
  • 65
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: