Вход/Регистрация
Федарэнка Дзікі луг
вернуться

Неизвестно

Шрифт:

Махновачка ззяе ад гонару. Калыша Васілька:

— А дзе наш татачка, пакажы... А вось наш татачка, рыбку злавіў... Паглядзі якую... І ты, як вырасцеш, будзеш рыбку з бацькам лавіць... На маторачцы будзеце ездзіць... Зараз мы галля назбіраем... Чысціць пачнём з хваста...

— Пачысціць і я магу, — ні да кога не звяртаючыся, сказаў дзед. Бо, калі шчыра, які б ні быў, а выхадзіўся ён. А так занятак, з рыбаю валэндацца, з галлём, з вогні- шчам, з юшкаю...

Пасля абеду сонца пайшло спускацца. Вербы ўжо не даюць цень машынам, і два шафёры, што нараўне з усімі махалі косамі, пайшлі ў каторы раз заводзіць маторы і шукаць новага ценю.

Расы няма ў паміне, трава цяжкая, шорсткая, косы слізгаюць па ёй, а дзе проста шоргаюць, як па дроце. Усё часцей перакуры. Усё большае патрэба прамачыць вадой горла і заадно лішні раз паглядзець на сонца, якое з чырвонага робіцца малінавым, мяккім; промні не свецяць, а сцеляцца. Вось палавіна яго ўжо схавалася за дубы з буслянкамі. Яшчэ трохі — і зусім знікла. Цені ад блізкага хмызняку, ад дубоў ляглі на луг.

Людзі збіраліся да сваіх шалашыкаў. А тры касы ўсё яшчэ пасвіствалі: Кулініч, Пятро і Грыгор заканчвалі дзедаву долю.

V

Які доўгі быў дзень!..

Каля вогнішча ў Кулініча на юшку і на чарку сабралася цэлая кампанія. Толькі Пятро Кветка адмахнуўся: «Мне з вашай кроплі толькі рот памачыць, а крыку ад маёй будзе...» Там у яго свой агеньчык, і Валя топчацца.

Юшку ядуць з аднаго вядра, сагнутымі ў кручок алюміневымі лыжкамі. Чуюцца толькі мірныя гукі сёрбання, абсмоктвання костак і пляскат далоні то ў лоб, то па плячы, то па карку. Камар’ё! Дзед зварыў без бульбы, затое цыбулі, лісту, перцу і солі напёр. Але юшку ж нічым не сапсуеш, рыба ўсё лішняе ўбярэ.

Грыгору дасталася, ці сам ад сціпласці знарок выбраў, шчупаковая галава — зубатая, як акула, з цвёрдымі жабернымі пласцінамі. Ён яе старанна, па костачцы разбірае, і калі агонь у кастрышчы ўспыхвае весялей, відаць на яго безыменным пальцы сціплую татуіроўку: маленькі, расплывісты, быццам шарыкавай ручкай намаляваны, крыжык. Выпіць яму не налілі, проста забылі, а ён, канешне, змоўчаў. Увогуле, Грыгора не заўважаюць, не звяртаюцца, не гавораць з ім, як бы і няма яго.

Паеў трошкі, голад спатоліў і маўчком падаўся да свайго шалашыка. Хоць бы хто паклікаў яго, папрасіў застацца. Так і ляжыць недзе адзін, у цемры, з камарамі, забыты-пакінуты...

Махновачка, якая да таго часу пакарміла і ўкалыхала сына, неўпрыкмет узяла недапітую бутэльку, пайшла туды.

— На, каўтні, сыночак, хай і табе пашчаслівее... Не глядзі на іх, не слухай, хай сабе брэшуць, а ты жыві, такі малады...Ноч, зоры, цёплая зямля...

Па ўсім лузе рассыпаліся чырвоныя кропкі вогнішчаў. Чуваць, як унізе вада ласціцца аб бераг. Тонка, соладка пахне прывяленая, а к ночы зноў акрыялая трава. Шыпіць сала, капае з яго і патрэсквае тлушч на вуголлі.

Размякчэлыя ад спіртнога, ад такой прыгожай ночы, людзі адчувалі кожны адно і тое ж — паўнату жыцця, якога так многа вакол, якое і ў стракатанні конікаў, і ў гэтай цыбуліне, у хрумсце, з якім яе грызуць, і ў тым, як чарка перадаецца з рук у рукі, і ў вогнішчы, якое гарыць сабе, падымаецца дымок над ім, а полымя кідае водбліскі на твары і выхоплівае з цемры няроўны круг пакошы.

Гавораць яны пра ўсё на свеце.

— Ён быў чалавек сільны, — расказвае Кулініч пра кагосьці са свайго лясні- цтва. — Звалі яго Васіль. Паехаў на север.

Кулініч, калі вып’е, гаворыць кароткімі сказамі і праз сціснутыя шчэлепы, таму чуецца: сыльны, Васыль, сэвэр.

— Паступіў на лесасплаў. Там яго білі. Парвалі лёгкае. Захварэў, работац не мог. Лёг памірац. Далі групу.

І ўсім шкада стала таго незадачлівага Васіля, якога і ў вочы ніколі не бачылі. Нехта ўспомніў ранішнюю бабулю з кароваю. Дзе яна цяпер, у цемры, хай бы падышла да людзей, пагрэлася, павячэрала... І як гэта карова, нібы кот ці сабака, умее адшукваць травы, якія лечаць?

— Чалавека прыпячэ — ён знойдзе, а то карова...

— Свет вялікі, усяго бывае...

Паглядзелі на цёмную пляму Грыгоравага шалашыка. Панізілі галасы. Выпілі яшчэ. Загаварылі пра космас, што вось зляталі туды, а Бога не знайшлі. І хоць усе адзі- надушна, нават стары Мікалай Мірон, сышліся на тым, што Бога, канешне, няма, але нешта ўсё-такі ёсць. І трэба было б паслухацца парады старых мудрых людзей і апоў- начы ўбіць у магілу Ігната-ведзьмака асінавы кол, бо не паспеў ён памерці, як пачаліся адна за адной сухія навальніцы; без дажджу, без хмар, сярод яснага дня маланкі лупілі ў што папала, і гэта вялікае цуда, што ацалела вёска; праўда, пастуха Козю на полі гром забіў, згарэў нашчэнт, толькі абвугленая галавешка ў труне ляжала.

— Не, Бог не Бог, а нешта ёсць...

— А што, хіба няма таго, што пужае?

Словам пужае завецца ўсё неверагоднае, містычнае, невытлумачальнае. Найчасцей яно існуе чамусьці ў выглядзе вогненнага шара памерам з футбольны мяч. У кожнага ёсць у запасе гісторыя.

— Неяк вяду веласіпед уночы... Коціцца клубок вогненны! Жарам гарыць! Пужае! Я падскочыў, як урэзаў насцаком! Клубок як запішчыць, як кінецца ўця- каць!.. Я цябе навучу!.. Я табе папужаю!..

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: