Але нават у найлепшых чалавечых планах заўсёды прысутнічае нейкі пралік, і забойцы Джона Апэншоў так ніколі і не атрымалі апельсінавых зярнятак, якія засведчылі б, што хтосьці, не менш падступны і рашучы, чым яны самі, ідзе іхным следам. У тым годзе буры раўнадзення былі надта доўгія і суворыя. Мы доўга чакалі навінаў з Саваны пра “Самотную зорку”, але так і не дачакаліся. Паводле апошніх атрыманых намі звестак, дзесьці далёка ў Атлантыцы быў заўважаны на хвалях разбіты ахтэрштэвень карабля з выразанымі на ім літарамі “С” і “З”. І гэта адзінае, што мы даведаліся пра лёс “Самотнай зоркі”.