Вход/Регистрация
Бязглуздыя парады
вернуться

Остер Григорий Бенционович

Шрифт:
* * *
Каб павыганяць з кватэры Розных мух ды камароў, Ты сьцягні з вакна фіранку І круці над галавой. Ўніз пападаюць карціны, Тэлевізар, тэлефон, Паляцяць вазоны долу, Люстра бразьне аб паркет. І ад грукату такога Разьлятуцца камары, Ну а мухі, ашалеўшы, Кінуцца у вырай ўсе.
* * *
Калі вырашыў ты зранку Без заўвагаў дзень пражыць, Хуценька залазь у шафу І хавайся ў цемнату. Там няма матулі з татам, Толькі татавы штаны. Там ніхто крычаць ня будзе: «Нельга! Перастань! Ня руш!» Там ня будзеш назаляцца І ня будзеш замінаць, Безь ніводнае заўвагі Зможаш цэлы дзень пражыць.
* * *
Пабіцца вырашыў, тады Слабейшых выбірай. Мацнейшы можа здачы даць - Нашто табе яна? Чым меншы той, каго ты б'еш, Тым весялей глядзець, Як уцякае, плача ён І «мамачка!» крычыць. Калі ж старэйшыя прыдуць Малечу бараніць, Сам уцякай і горка плач І «мамачка!» крычы.
* * *
Калі хочаш, каб татуля Назаўсёды звар'яцеў, Раскажы яму праўдзіва, Што учора ты рабіў. Калі ён пры гэтым зможа Утрымацца на нагах, Дык пра заўтрашнія пляны Ты яму распавядзі. Калі з выглядам вар'яцкім Тата песьні запяе, Тут жа ў хуткую зьвяртайся. Тэлефон 103. (адзін-нуль-тры)
* * *
Калі ты гуляў у шапцы, І кудысьці шапка зьнікла, Не хвалюйся, маме ўдома Можна нешта нахлусіць. Ды маніць прыгожа трэба, Каб ў вялікім захапленьні, Сьцішыўшы дыханьне, мама Доўга слухала хлусьню. Наманіўшы-нахлусіўшы Пра загубленую шапку, Што яе ў няроўнай бойцы Злосны адабраў шпіён, Пастарайся, каб мамуля Не хадзіла абурацца У замежную выведку - Там яе «не зразумейт».
* * *
«Трэба зь меншымі дзяліцца! Трэба ім дапамагаць!» Гэта правіла заўсёды Помніце, сябры мае. Вы яго сястры старэйшай Ціха-ціха паўтарайце, Каб малодшы брат пра гэта Анічога не пачуў.
* * *
Калі рукі за абедам Вы запэцкалі салатай І стыдаецеся пальцы Аб настольнік [1] выціраць, Апусьціце непрыкметна Іх пад стол і там спакойна Вашы рукі выцірайце Аб суседскія штаны.

1

Настольнік - абрус.

* * *
Калі ты ў сваёй кішэні Ні капейкі не знайшоў, Лезь ў кішэню да суседа - Відавочна, грошы там.
* * *
Калі твой сусед па парце Моцна кашляе і чхае, Абдымі яго - і ў школку Ты ня прыйдзеш тыдні два.
* * *
Каб кароткіх замыканьняў Ў родным доме не было, Ты, выходзячы з кватэры, Захапі з сабою прас, Пыласос, электраплітку, Тэлевізар і таршэр. Лямпачкі вазьмі таксама, Занясі ў суседні двор. Але больш надзейна будзе Перарэзаць правады, Каб ва ўсім мікрараёне Тут жа вырубіць сьвятло. І з упэўненасьцю, горда Можаш ўсім тады сказаць: «Ад кароткіх замыканьняў Я зьбярог свой родны дом!»
* * *
Калі сумна ў хаце стала, Дык запалкі даставай. Татаў гальштук, мамін пашпарт - Вось і вогнішча ужо. Калі тапачкі падкінуць Ці сякі-такі дзяркач [2] , Столак [3] можна будзе смажыць, Юшку ў тумбачцы варыць. А калі бацькі схавалі Ўсе запалкі ад цябе, Патлумач ім, што запалкі Трэба, каб зрабіць пажар.

2

Дзяркач - венік.

3

Столак - табурэт.

* * *
Калі, мыючы сыночка, Зразумее раптам мама, Што яна заместа сына Мые нечую дачку... То ня трэба нервавацца, Ну хіба так гэта важна - Ўсе аднолькавыя дзеці, Калі брудныя яны.
* * *
Як састарэеш, то хадзі Заўсёды пехатой. Ў трамвай ня пніся - ўсё адно Там сесьці не дадуць. І зараз мала ёсьць дурных, Каб месца саступаць, А покуль станеш ты стары - Ня будзе іх зусім.
* * *
Калі блізка ля дарогі Вы гуляеце ў футбол І, паслаўшы мяч ў вароты, Раптам чуеце сьвісток, Не крычыце: «Гол!», магчыма, Гэта міліцыянер Засьвісьцеў, бо мяч патрапіў Не ў вароты, а ў яго.
* * *
Пераходзячы дарогу, Не сьпяшайся пад трамвай. Пачакай на сьветлафоры, Ці ня зьявіцца адкуль «Газік» хуткай дапамогі - Езьдзяць лекары на ім. Хай саб'юць цябе, а потым Самі будуць лекаваць.
  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: