Вход/Регистрация
Маці ўрагану
вернуться

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Аліцыя Гайдаловіч – каханка князя.

Грабоўскі – пасол ад сваяка Радзівіла, князя Марціна-Мікалая Радзівіла, ягоны фаварыт, “нож” Марцінаў.

Пёкур – ксёндз, пробашч бельскі.

Капітан Аддзяла Гран Мушкецёраў, асабістай аховы князя.

Пан Піліп Каршук – “канцлер дзяржавы” Радзівіла, так бы мовіць, “міністр замежных і ўнутраных спраў”.

Павал Цялецкі – губернатар крычаўскі, старшыня суда над паўстанцамі.

Войт вёскі Ківаверцы.

“Нечаканы сяржант”, воін з аховы.

Гайдук.

Гдаль Іцкавіч.

Шмуйла Іцкавіч.

Камісар-Крэатура, паслугач Гдаля.

Палкоўнік Данаван – кіраўнік саксонскіх наёмнікаў.

Раймунд Данаван – ягоны сын.

Палкоўнік Пястжэцкі.

Кат.

Першая дзея адбываецца ў наваколлі двара Ветра, другая і трэцяя – увосень і ўзімку 1743–1744 гадоў у Белай Падляшскай, Цэркавішчы і Крычаве.

Дзея першая

Карціна першая

Ноч, поўная трывогі. У цемры парывае вецер, і адказваюць яму дрэвы. У адну з ціхіх хвілін далятае здалёк і пасля нарастае пошчак конскіх капытоў: нехта страшэнна спяшаецца. А пасля з’яўляецца і мацнее стрыманы, нібы праз зубы, Голас. Песня-рэчытатыў. Такая самая шалёная, як конскі намёт. З глоткі. Хрыпата. Праз зубы.

Сэрца каня ірвецца, Ў сэрцы конніка боль: Радзіма твая прадаецца, Кожны псяр над ёю – кароль. Прадаюцца жанчын нашых вочы, Прадаюцца калыска і храм, Прадаюцца ўсім, хто захоча: Ворагу й хцівым сябрам.

Пытанне. Стой! Хто скача?!

Адказ (голасна). Ганец ад арандатараў Іцкавічаў да іхняй высокасці яснавяльможнага князя Радзівіла.

Першы голас (голасна). Праязджай! (Ціха.) Ну і кампанія!

Адказ (ціха). Саб-бакі.

Ізноў ноч, і галоп наўскапыт, і песня.

Прадаецца з бязмежкам дубовым, З продкавым ачагом, Прадаецца з золатам мовы, З былым і будучым днём. I кожны баіцца хоць слова У абарону яе сказаць. Дый як? На якой такой мове? На чужой? На сабачай, пся маць?! Прадаецца ўся і па частках, За грошы і напавер. I дзе скажуць: “Айчына” – там пастка. I дзе скажуць: “Хрыстос” – там звер. I сумленне, і воля святая Дрыжаць на апошняй струне... ПІто там недзе зямлю расцінае? Гэта Расце Гнеў!

Шалёны конскі намёт.

Падвор’е Агны і Васіля Ветраў. Злева, праз яблыні – далёка, – цьмяная стужка Сожа. Пасярэдзіне чыстага двара, бліжэй да левага боку сцэны, вялізны дуб. Справа, крыху наўскос – хата. Ад яе, углыбіні, за плятнём і дрэвамі, арчатая галерэя драўлянага лямуса. На двор выходзіць ганак на слупах. Вокны між ім і лямусам асветленыя. Вокны між ганкам і краем сцэны – цёмныя. Гэта вокны бакоўкі, якая асветліцца, калі дзея перанясецца ў яе. З асветленых вокнаў далятаюць спевы, і жанчына на ганку – яна ўся ў чорным – нібы слухае іх... Зноў далятае здалёк тупат капытоў, замірае недзе за дубам. Чуваць пырханне каня, голас: “Дур-ры ў мяне”. Пасля адтуль выходзіць і ідзе паўз пляцень да ганка Васіль Вашчыла. Песня выбухае з новай сілай:

– Чаго ты, лосю, чаго ты, сівы, Так да сяла прыпадаеш? Ды ці ты, лосю, ды ці ты, сівы, Ліхую зіму чуеш? – Чую не чую, добра ведаю, Не будзе, як лецечка. – Чаго, Надзейка, чаго, малада, Так жалосненька плачаш? Ці ты, Надзейка, ці ты, малада, Ліху свякроў чуеш? – Чую не чую, добра ведаю: Не будзе, як мамачка.

Вашчыла. Вечар добры. Гэта Ветрава падвор’е?

Жанчына. Так.

Вашчыла. Што гэта ў вас?

Жанчына. Перадвясельная ноч у сына. Я Агна Вецер.

Вашчыла. Скажыце яму, што яго выклікае Васіль Вашчыла.

Агна. Можа, пойдзеце да іх?

Вашчыла. Не трэба, каб мяне бачылі. Я пачакаю на двары.

Агна. Тады лепей хадзіце сюды.

Вядзе Вашчылу на ганак, пасля – у бакоўку, прыносіць аднекуль каганец. Пайшла. Вашчыла аглядаецца: печ, стол, крэсла з падлакотнікамі, ложак пад самаробным пакрывалам. На стале дзесятак кніг, чарніліца з пяром. Вашчыла ўзяў адну кнігу.

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: