Вход/Регистрация
Я з вогненнай вёскі...
вернуться

Калеснік Уладзімір

Шрифт:

«Нямецкі народ заслужыў долю, якая цяпер яго чакае… Але не аддавайцеся ілюзіям: я нікога не прымушаў быць маім супрацоўнікам, гэтаксама як мы не прымушалі нямецкі народ… Цяпер вам перарэжуць глоткі. Але калі нам суджана адысці, то хай жа ўвесь свет скаланецца».

Вось што такое Хатынь, што такое беларускія Хатыні! Як і Лідзіцэ, Арадур, яны — сімвал нацысцкіх зверстваў. Але і нешта большае. Гэта ўжо — сапраўдны выскал фашызму, які ад многіх краін Еўропы да часу быў схаваны.

Беларускія Хатыні — гэта нешта настолькі злавеснае, што людзям планеты нялёгка да канца ўсвядоміць і да канца адчуць нават пасля Асвенцімаў і Бухенвальдаў. Беларускія Хатыні — гэта тая рэальнасць, практыка, якую фашызм рыхтаваў цэлым краінам і кантынентам, але шырока распачаць паспеў толькі тут.

Велізарнымі ахвярамі савецкі народ заплаціў за тое, каб іншыя народы не зазналі тысяч сваіх Хатыняў.

Гэта павінны разумець тыя, хто прыходзіць сюды — у Хатынь. Пра гэта нема крычыць рэзкая, цёмная фігура старога з такім каменным і такім мяккім целам мёртвага хлопчыка, пра гэта крычаць назвы былых вёсак на страшным «могільніку вёсак» — адзіным на ўсёй Зямлі.

  • 1
  • ...
  • 140
  • 141
  • 142
  • 143
  • 144
  • 145

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: