Вход/Регистрация
Адкуль з'яўляюцца яны...
вернуться

Казлоў Анатоль

Шрифт:

— Што за такія знакі перад кожным радком слоў? Ну вось гэтыя,— і ён тыцнуў пальцам у лічбы.

— Калі ўмееш чытаць, то павінен ведаць, што акрамя літар існуюць і лічбы. Вось гэта адзінка, а гэты знак, як гусыня на возеры,— двойка.— Цяпер ужо Варка вадзіла пальцам па старонцы кнігі.— Ты спачатку ўсё зрокава, вачыма запамінай. А пазней, дзе б і з кім ні хадзіў, лічы сам сабе кожны крок, слуп ці дрэвы. I не будзе табе роўных не толькі ў чытанні, але і ў лічэнні. Зразумеў? Давай паспрабуем разам. Запамінай і паўтарай за мною. Вось гэта тройка, далей чацвёрка, затым пяцёрка, шасцёрка, сямёрка... — праз некалькі хвілін Марк разам з Варкай дайшлі да сотні.

— Бачыш: нічога складанага. Ці запомніў?

— Ага.

— Цяпер пачытаем далей.

Замова на каханне. На моры, на акіяне ёсць белагаручы камень Алатыр, нікім невядомы; пад тым каменем схавана сіла магутная, якой няма і не будзе канца. Выпускаю я сілу магутную на такую-та красну дзявіцу; саджаю я сілу магутную ва ўсе суставы, паўсуставы, ва ўсе косці і паўкосткі, ва ўсе жылы і паўжылы, у яе вочы ясныя, у яе шчокі ружовыя, у яе белыя грудзі, у яе рацівае сэрца, у вантробы, у яе рукі і ногі. Будзь ты, сіла магутная, у такой-та краснай дзявіцы невыходнай; апалі ты, сіла магутная, яе кроў гарачую, яе сэрца кіпучае на каханне да такога-та палюбоўнага малойцы. А была б красна дзявіца, такая-та, ва ўсім паслухмяна палюбоўнаму малойцу, такому-та, на ўсё яго жыццё. Нічым красная дзявіца не зможа адгаварыцца, ні замовай, ні адгаворам, і не зможа ні стары чалавек, ні малады адгаварыць яе сваім словам. Маё ж слова моцнае, як бела-гаручы камень Алатыр. Хто з мора ўсю ваду вып’е, хто з поля ўсю траву вырве, і таму маю замову не перамагчы, сілу магутную не здолець!»

— Ого! Як каму, а мне варта гэта запомніць,— Марк пацёр ад задавальнення далонь аб далонь. Варка ж сарамліва апусціла вочы, шчокі яе заружавеліся, як выспелыя гронкі арабіны. Нешта буркнула сабе пад нос і лёгенька піхнула хлопца пад сталом каленкам.

— Пачытаем яшчэ, а то Яўхім хутка прыйдзе.— Дзяўчына адсунулася ад Марка і паклала бліжэй да сябе кнігу.

«Замова на разлад паміж малойцам і дзяўчынай. Як бацька хуткі Нёман цячэ, як пяскі з пяскамі спалоскваюцца, як кусты з кустамі звіваюцца, так бы раб, такіта, не вадзіўся і не знаўся з рабою, такой-та, ні ў плоці, ні ў каханні, ні ў юнацтве, ні ў старасці; як у цёмнай цямніцы і ў хляўніцы ёй не жыць проставалосай і доўгавалосай, вочы выкаціўшы, так няхай раба, такая-та, падаецца рабу, такому-та, проставалосай і доўгавалосай і во­чы выкаціўшы; як у кошкі з сабакам, у сабакі з расамахай. Так бы ў раба, такога-та, з рабою, такой-та, не было згоды ні днём ні ўначы, ні раннем, ні ўпоўдзень, ні ўпаўабедак. Слова маё моцнае, гнёткае і непадступнае».

Хлопец з дзяўчынаю не заўважылі, як у хату зайшоў Яўхім-вядзьмак, як, усміхнуўшыся, ён прытуліўся гарбатай спінаю да вушака дзвярэй і шырока раскрытымі вачыма пачаў свідраваць целы Марка і Варкі. Твар у ведзьмака раптам зрабіўся чырвоны, як засланка ад жаркай печы. Ніжняя сківіца адвісла, і з куткоў рота пацяклі па смаліста-чорнай барадзе тонкія ручаіны жоўтай сліны. Усё ягонае цела пачало рытмічна ўздрыгваць, выгінацца, як у вужакі, хадзіць хадуном. Здавалася, што Яўхім хоча разарвацца на тысячу шматкоў і рассыпацца па бруднай падлозе. I адразу ж, у гэта імгненне, увесь пакой напоўніўся смярдзюча-здушальным пахам серы, які завісаў не толькі ў паветры, але і чапляўся за сцены, печ, за кожную драбязу з хатняга начыння. Але найболыпым смярдзючым воблакам туманава-здушальны пах кандэнсаваўся над хлопцам з дзяўчынаю. Дзіўным было тое, што яны гэтага не адчувалі. Перагортваючы старонку за старонкаю, Марк і Варка ўбіралі ў сябе пачаткі д’ябальскай навукі. Кожнае вычытанае слова застравала ў іхніх галовах, як цвікі ў смалістых бярвеннях. Падсвядома яны ўжо адчувалі сілу і ўладу, якая пераходзіла да іх з «чорнай» кнігі. «I пойдзеце вы ў той свет, з якога прыйшлі,зусім новымі людзьмі. I будзе падуладна вашым рухам зямное і незямное, цялеснае і духоўнае, бачнае воку і схаванае ад яго. Дабрыня ж і спагада няхай выгарае, як трава ад полымя. Яна ўжо гарыць. То ад яе такі смярдзючы пах. Ад вашай волі будзе залежаць: нарадзіцца чалавеку або памерці. Адзіноты не бойцеся, вам яна не пагражае. Вы ж дзве рукі аднаго цела. Вы, мае дзеці, набліжаеце тойдзнь, калі неба, як арэх расколцца, калі помарак калючым клубком па зямлі пакоціцца. I ніхто нідзе не знойдзе паратунку — яго проста не будзе. Бо як уратавацца курыцы, калі ў яе горла ўчапіліся зубы тхара, калі яны сціснуліся так, што косткі хрумстнулі зламанай піжмінай... Дабро і зло — палавінкі аднаго яблыка. Мала хто ведае, з якога боку яго адкусіць. Вы ж паспыталі з таго, з якога вызначана. Цяпер вы найвышэй сталі за ўсе людскія прымхі, вызначаныя нормы. Яны не для вас! Пакуль што я, а надалей наш Уладар цемры будзе падказваць межы дзялення дабра і зла. А ўрэшце, для цябе Марк і цябе Варка не будзе вядомым паняцце — зло. Гэта слова не зляціць з вашых вуснаў і не ўсплыве ў галаве. Вы магутныя, вы ўсясільныя. I скажуць людзі пра вас: «Яны шчодра надзелены прыродай. Гэта кажу вам Я!»

Вусны Яўхімавы не расшчапіліся ні на хвілінку, але ён быў упэўнены, што ягоныя маўклівыя словы — думкі дасягнулі як галоў, так і сэрцаў Марка і Варкі.

...— Сапраўды, апошняй памірае надзея,— ні з чаго ні з якога напаўголаса прашаптала Варка.— Паміраючы, мы, ва ўсялякім разе, перастаем надакучваць хоць бы самі сабе... I праблема не ў людской злобе, а ў глупстве... А ўвогуле што такое зло? — Варка пустым позіркам глядзела на шэрыя старонкі кніжкі. Марк жа скоса зіркаў на дзяўчыну, не разумеючы сказаных ёю слоў.

Пачуў Варчын голас і вядзьмак. Яго нібы дубцом апяразалі па гарбатых плячах. Ен падскочыў да стала і растапырыў над галавою дзяўчыны каросліва-крывыя рукі.

— Ну што! Што з табою рабіць?! Ці сапраўды ў тваёй галаве вецер гуляе, ці панарошніцы здзекуешся з мяне! Не мянці абы-чаго языком, забудзь розную лухту. Усё, што для вас трэба, дам я, і ніхто іншы! А ты, даўгакосая, усё лезеш са сваімі словамі, як шалудзівая. Запомні: твая справа пакуль што такая — з носа кап, а ротам хап. Во і маўчы!

Варка няспешна ўзнялася з-за стала і стала насупраць Яўхіма. У яе вачах не было ні крупіцы страху. Толькі аднекуль з глыбіні сініх вачэй дзяўчыны выплываў непрыхаваны, дакорлівы сум.

— Ведаеце, аднойчы восенню, калі я ішла ў краму, каб купіць крыху газы, зусім ненарокам сустрэла сваю маці. Яна была схуднелая і ў лахманах, але я адразу пазнала яе. Дзіўна, але тады я падумала: чаму так здарылася, каб менавіта ў тэту хвіліну спатрэбілася мне ісці ў краму. Ну навошта? У душы маёй нешта тады зварухнулася. Маці падышла да мяне, узрадавана ўзяла за руку і напела даўно забытую песню, тую, што напявала вечарамі ў дзяцінстве. Мне было і прыемна, і няёмка. Бо вакол праходзілі людзі і азіраліся на нас. А маці ўсё гладзіла маю руку і напявала дужа недарэчную для гэтага месца песню. Да таго дня я не бачылася з ёю некалькі гадоў. I цяпер з выгляду мы маглі падацца не дачкой з матуляй, а сёстрамі. I ад гэтага было мне невыносна цяжка. Не памятаю, як вырвалася і пабегла прэч. 3 крамы я пайшла другой дарогаю, каб толькі не сустракацца яшчэ раз. Пазней мне сказалі, што маці прастаяла на той вуліцы і тым месцы чатыры дні. Затым яна зноўку некуды знікла...— Варка страсянула галавой, быц­цам адганяла думкі, што тых назойлівых мух. Hi Яўхім, ні Марк не прамовілі ні слова. Яны адчувалі — дзяўчына яшчэ не выказалася.— Але калі мы з Маркам прыйшлі з могілак самагубцаў, з гэтага дворышча выбегла жанчына. Я не ведаю чаму, але мне падалося, што гэта мая маці. Праўда, яна была зусім іншая: маладая і при­гожая. Я дужа яе не разгледзела, мне проста падалося. Так хацелася пабегчы за ёю, але нешта не пускала, як быццам на ногі накінуты путы. Цяпер, здаецца, я здагадваюся: да зямлі мяне ціснуў той даўні сорам, тая далёкая нялюдскасць да маці. А можа, нешта і іншае,— Варка няспешна села на лаву каля стала.— Дужа ж даймалі раней тым, што маці вар’ятка. З-за гэтага ніхтоне хацеў са мною сябраваць. Грэбавалі і страшыліся, што і на іх праз маці і мяне можа найсці дурнота. Ця­пер у гэта я не веру. Праўда. Шчырую праўду вам кажу...

— Супакойся, дзяўчо,— Яўхім нязграбна правёў даланёй па Варчыных валасах.— Нічога падобнага з табою не было. Гэта ўсё сон. Пусты, дрэнны сон, які адпраўлю я на багністыя балоты і сухастойны лес. I зноў будзе твая галава светлаю і яснай, як ліпеньскія вечары над нашай палянай.— Ты ж сама ведаеш, што вы з Мар­кам сіроты. Нікога няма ў вас, акрамя мяне.

Я яшчэ не паспеў сказаць Марку, што днямі пахаваў дзеда Гардзея. Адышоў ён ад нас. Цяпер яму вольна і спакойна. Нядрэнны быў ён чалавек, Марк. Калі цячэ ў табе ягоная крывіна — толк будзе.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 8
  • 9
  • 10
  • 11
  • 12
  • 13
  • 14
  • 15

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: