Вход/Регистрация
Зямля пад крыламі Фенікса
вернуться

Балахонаў Сяргей

Шрифт:

У сьнежні 1812 г. на Віцебшчыне расейскія войскі без стратэгічнай мэтазгоднасьці ўпалявалі фэнікса і, зьвязанага канатамі, залілі на марозе халоднай вадой31. У красавіку 1831 г. пад Ашмяной казакі і чаркесы пасеклі на кавалкі хворага, зь перабітым крылом, фэнікса-бацяна32. У часе паўстаньня 1863—1864 гг. расейская карная група ў няведамы спосаб замардавала нашу чароўную птушку. Жаўнеры нават сфатаграфаваліся каля тру­па. На зваротным баку здымку, што захаваўся да нашых дзён, цынічны надпіс: «Смотри­те, милочка, с одним чудовищем справились. Осталось найти Калиновскаго. Эжен. 1 июня 1863 г., село Накрышки Гродненской губ.»33.

Даволі цяжка паддаюцца зьясьненьню пэўныя падзеі 1905—1906 гг. Традыцыйна лічыцца, што ў адпомсту за загад расстраляць мірную маніфэстацыю ля Віленскага вакзалу ў Менску (17 кастрычніка 1905 г.) эсэр Іван Пуліхаў ажыцьцявіў замах на губэрнатара Курлова, быў схоплены і неўзабаве павешаны на варотах Пішчалаўскага замку. Ягоны труп чатыры дні вісеў, нібыта для застрашэньня гараджан. Як высьвятляецца, насамрэч улады ніяк не маглі знайсьці сьмеляка, каторы б наважыўся зьняць цела з бэлькі. Іван Пуліхаў быў не зусім чалавекам. Знойдзеныя нядаўна Ахрэмам Шыбтымавым фрагмэнты апісаньня патолягаанатамічнага агляду цела знакамітага эсэра сьведчаць пра мноства дзіўнотаў: «элементы чешуи по всему телу», «строение глаз выразительно птичье», «шестипалость обеих рук», «странные уплотнения на предплечьях». «Провести долж­ным образом вскрытие не удалось. После первого надреза по неизвестной причине тело воспламенилось», — занатаваў патолягаанатам Ёсель Цынгель34. Магчыма, Пуліхаў быў фэніксам-пярэваратнем — апрычоным адгалінаваньнем ад галоўнага віду? Такія, як Пуліхаў, вырозьніваліся меншымі памерамі і дзівоснай здатнасьцю выглядаць як homo sapiens. Пра ix нам гавораць і беларускія легенды: часьцяком у іх прыгадваецца, як вогненны зьмей або цмок здатны абяртацца ў чалавека35. А беларускаму народу мы можам цалкам давяраць, бо ён мудрэйшы за ўсе акадэміі навук.

Фэніксы ахвотна супрацоўнічалі зь дзеячамі навукі й культуры Беларусі XIX ст. Філяматам, што надта любілі праводзіць досьледы з электрычнасьцю, даводзілася камунікаваць з такім перастарым фэніксам, што жыхарыў у ваколіцах Вільні. Да нас дайшлі чарнавыя запісы для спавешчаньня «Апісаньне досьледу для высьвятленьня наступстваў узьдзеяньня электрыкі птушкі-фэнікса на малако і мёд» (каля 1817 г.). Аўтарам спавешчаньня быў адзін зь філямацкіх фізыкаў Аляксандар Карнэліюс Дзядэцкі. Вынікі экспэрымэнтаў былі сэнсацыйнымі: што з малака, што зь мёду пасьля электраўдару ўтваралася гарэлка36. Як ведама, удзельнікі тайных студэнцкіх таварыстваў у бальшыні сваёй гэты напой не паважалі, стараліся піць слабейшае. Апошняе і тлумачыць, чаму адкрыцьцё ня стала ведамае для шырэйшага навуковага й грамадзкага кола.

У 1880-я гг. нейкі фэнікс жыў на Ўзьдзеншчыне ў маёнтку Над-Нёман, які належаў прыродазнаўцу Якубу Наркевічу-Ёдку. Маёнтак быў ператвораны пад экспэрымэнтальную лябараторыю, у якой дасьледаваўся шырокі спэктар фізычных зьяваў улучна з электрыч­насьцю. Дзякуючы фэніксу ставіліся досьледы і з радыёхвалямі. Паводле сьведчаньня юрыста Януар’я Плескачэўскага, 29 кастрычніка 1887 г. Наркевіч-Ёдка, «выкарыстоўваючы электраздатнасьць фэнікса, бяз дротуперадаў гукз Над-Нёмнуўва Ўзду. З адмысловай скрынкі ў маіх узьдзенскіх апартамэнтах я пачуў у хрыпеньні і шоргаце знаёмы голас навукоўцы: «Літва! — родна зямелька, — тымаўляўздароўе!» Радасьць мая крэсаў ня знала»37. Запатэнтаваць вынаходку, на жаль, не ўдалося — у навуковых колах расейскай імпэрыі вельмі моцнымі былі прапапоўскія настроі (але ці праводзіў тады Папоў свае вышуканьні, невядома). Дый сам ліцьвін-беларус не жадаў лішні раз нагадваць расейцам пра дзівоснага птаха, які так моцна ад іх цярпеў.

Асобна варта адцеміць заслугу беларускага фэнікса ў нашай Нацыянальнай Рэвалюцыі 1918 г. (паводле выразу Антона Луцкевіча). Калі Беларусь рэзалі лініяй фронту, калі ейны лёс, як і лёс усёй Сярэдняй Эўропы, здаваўся вельмі няпэўным, найлепшыя сыны нашае Бацькаўшчыны гучна абвесьцілі сьвету пра незалежнасьць Беларускае Народнае Рэспублікі. Было гэта, як ведама, 25 сакавіка 1918 г. Вырашальную ролю ў прыняцьці Вялікага Сакавіковага Акту — Трэцяй Устаўной Граматы БНР — адыгралі віленскія дзеячы, якія 23 сакавіка далучыліся да працы Рады БНР. А маглі б і не далучыцца, бо падарожжа па віленска-менскім адцінку Лібава-Роменскай чыгункі ледзьве ня скончылася трагедыяй. Недалёка ад вёскі Турэц-Баяры банда маладэчанскіх разбойнікаў на чале з Антонам Шадрыным (мянушкі—Ангел, Белы, Сьняжок) рыхтавалі напад на цягнік. Атаман меркаваў, нібыта ў адным з вагонаў тайна перавозіцца каштоўны груз: золата і дыямэнты. Разбойнікі зазвычай нікога з пасажыраў жывым не пакідалі. Нездарма ж на сваім чорным сьцягу з выяваю белага чэрапа і костак атаман зьмясьціў покліч: «Без царя во главе». Віленчукоў чакала немінучая расправа. Аднак у бандыцкія пляны ўмяшаўся злы рок. Калі бандыты ўжо сядлалі коняў, над лесам, дзе яны таіліся, праляцеў незвычайна вялізны фэнікс. I хоць цемра агарнула хеўру на зусім кароткі адцінак часу, яна (гэтая цемра) падалася бясконцаю. Атаман Шадрын, які ўперад быў настаўнікам расейскае славеснасьці, адразу прыгадаў «Слова пра паход Ігараў» і сьпехам адмяніў выправу38.

Не зусім ясна, ці ведалі самі беларускія дзеячы, якая злая доля іх абмінула. Мабыць, што так. Ускосна пра гэта цьвердзіць агентурнае паведамленьне з Акадэмічнай канфэрэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі (лістапад 1926 г.). Агент ГПУ «Катя» перадаў у цэнтар наступнае:

Антисоветские вылазки наблюдались и в кулуарах. Иосиф Лесик по неизвестным, однако заведомо провокационным причинам затеял спор о белорусском правописании слова «феникс». Отказывая трудовому белорусскому народу в праве иметь в своем алфавите букву «ф», он предложил писать это слово через «п», а вторую букву, дабы не выкликать неуместных ассоциаций, — заменить на «ё» («пёнікс»). Присутствовав­шие при этом отдельные участники конференции, согласившись с первым утвержде­нием, в остальном воспротестовали. Степан Некрашевич настаивал на написании «хвэнікс» или даже «хэнікс». Петр Бузук — «тэнікс». Лишь Ластовский, категорически отметая все варианты, в свойственном ему мелкобуржуазно-нацдемовском угаре заявил о необходимости воскрешения давнего смысла белорусского слова «бацян», предлагая писать его через «цьц» («бацьцян»), а после возможной реформы по возврату старобе­лорусской письменной традиции — через «тт» («баттян»). При этом он ссылался на какие-то «дакумэнты» беспросветного прошлого Белоруссии времен крепостничества и поповско-ксендзовской вакханалии39.

Чым бліжэй да нашага часу, тым менш сьведчаньняў пра дзівоснага птаха. Вельмі цяжка выявіць сярод размаітых паведамленьняў пра НЛА над Беларусьсю апісаньне менавіта бацяна-фэнікса, а не лятучай талеркі ці чайніка. Наконадні нямецка-савецкай вайны ў 1941 г. чырвоныя памежнікі неаднакроць фіксавалі зьяўленьне ў небе рознага кшталту летакоў — ня толькі звычайных самалётаў, але й самалётаў, нібыта «окрашенных в подобие птиц, со странным механизмом помахивания крыльями и непривычной амплитудой полёта»40. Сяляне вёсак Ласі й Мясота, што туляцца да дарогі Маладэчна—Радашкавічы, захавалі легенду пра вялізнага чорнага бусла, які ўлетку векапомнага 1941 г. урэзаўся зь неба ў калёну фашысцкае тэхнікі. Пэўны час гэтае паданьне лічылася народным ліраэпічным пераўвасабленьнем зьвестак аб вычыне лётчыкаў экіпажу Міколы Гастэлы. Аднак больш дакладныя апытаньні бабуляў і дзядуляў падчас палявых дасьледзін дазволілі маладым этнографам выясьніць праўду. «Не, дзіцятка, самылётпатом паляцеўна немцаў. Пярвей жа пціца, вялікая, з магутнымі крыламі, у фашысцкія машыны зь неба ўпала», — адзначыла сьведка падзеяў, настаўніца гісторыі Васіліна Язэпаўна Арцюшэня (1926 году нараджэньня).

Вучэньні войскаў беларускай вайсковай акругі 1952 г. пад Слонімам фактычна ператварыліся ў бітву між Савецкай Арміяй і беларускімі партызанамі з атраду «Чорны кот». Партызаны блякавалі камандзіра Беларускай вайсковай акругі Сямёна Цімашэнку, і партызанскі генэрал Міхал Вітушка, пераапрануты ў савецкую форму, камандаваў замест яго вучэньнямі, аддаючы наўмысна няправільныя загады41. Страты былі як з боку савецкіх салдатаў, так і з боку беларускіх партызанаў. Яны маглі быць у колькі разоў большымі, каб не ўмяшаньне ў канфлікт фэнікса. Птах замаруджваў, а то нават і спыняў у лёце артылерыйскія снарады, што ляцелі на галовы вайскоўцаў. Пасьля арышту Вітушка быў абменены на Цімашэнку. Даведаўшыся пра фэніксаў учынак, партызанскі генэрал упаў у задуменьне і ўрэшце вырашыў спыніць збройную барацьбу супраць савецкае ўлады42.

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: