Вход/Регистрация
Чарвяк
вернуться

Дашкевіч З.

Шрифт:

— Я не думаю, Зміцер, я ведаю — там будзе толькі горш.

— Дык і на якую яно табе халеру?

Я выпрастаўся і паглядзеў на Змітра. “Сапраўды, а на якую яно мне халеру?!”— кінулася з правага паўшар’я ў левае здзекліва-лагічная думка.

— Я ж не выбіраю… — уздыхнуў я — Мяне вядуць і я паведзены, — імгненна ўзяўшы сябе ў рукі прерафразаваў я Ярэмію, — і сам сабе ўзгадаў: “А табе казалі: пратрымайся!”.

Зміцер у адказ сумна усміхнуўся. (Дай Бог яму здароўя і добрую жонку! — ён заўсёды быў спагадлівы да мяне!)

Выцягнуўшы свае пажыткі да лесвіцы я прыслухаўся да вуглавой адзіночкі: цішыня. “Так, спіць”, — прашаптаў я. Што ж, адпачывай, браце-чарвяк, і табе трэба сілы.

А я, таксама чарвяк,“чарвяк, а не чалавек, знявага ў людзей і пагарда ў народзе” (Псалом 2 цара Давіда, верш 7), пасунуўся далей па гэтым шляху. Недзе ж павінна яно атрымацца і ў нас. Павінна атрымацца, бо той, хто прызнаў сябе зняважаным і пагарджаным чарвяком, быў таксама і самым вялікім царом пад нябёсамі, з роду каторага пайшоў Той, Хто і нас, зняважаных і пагарджаных чарвякоў, робіць царамі на зямлі і валадарамі (Адкрыццё 5:10).

Адпачывай, чарвяк, а я пасунуся. Я веру: атрымаецца і ў нас. Бо навошта тады ўсё?..

  • 1
  • ...
  • 18
  • 19
  • 20
  • 21
  • 22
  • 23

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: