Вход/Регистрация
Добры дзень, мая Шыпшына
вернуться

Уладзімір Арлоў

Шрифт:

I апошняе, што бачу,— смяротна спалоханыя Раманавы вочы.

Прахопліваюся ў халодным цяжкім жаху, але тае ж хвілі мне прагнецца вярнуцца назад, у жудлівы сон, бо ў ім, прынамсі, будзе надзея, што ўсё гэта толькі сніцца, што гэтага не было...

Бясперстых

Цікава, хто прыдумаў, што лепшы сродак ад молі — сухія апельсінавыя лупінкі? Учора выцягнулі кажушкі, а ў Глафірыным молі столькі, што дзіўна, як яна гэтыя лупінкі не паела. Слёзы, вядома, і ўсё такое. Паабяцаў, не падумаўшы, новы кажушок да маразоў дастаць. А сёння вось раскайваюся. Не такая гэта простая задача, нават для Мікалая Анісімавіча Бясперстых. На тэлефоне прыйдзецца пасядзець, на паклон схадзіць.

Але ўсё адно настрой у мяне неблагі. Сёння ж пятніца, жонка пячэ пірагі.

Пірагі, мяркуючы па ўсім, будуць трох сартоў. Па-першае, з трусяцінай. Трусовае мяса сухаватае, але Глафіра ведае, колькі дадаць сальца і цыбулькі, каб атрымаўся самы цымус. Па-другое, з грыбамі. Грыбы цяпер, зразумела, ужо сушаныя, аднак выключна баравікі. Смаката!

Калі б святым, што на музейнай «Патайнай вячэры», гэткія пірагі — не сядзелі б з поснымі тварамі, а Юда мо і Хрыста прадаваць не пабег бы.

А па-трэцяе, з рыбай. Вярнуўся днямі са свайго возера на зімоўку наш рэдактар. Не ведаю, як там наконт ягонай павястушкі, а рыбы нарыхтаваў — да вясны хопіць. Грыбоў сорак літраў паставіў, пяць вёдзер журавінаў.

Зноў старая кампанія ў поўным зборы. Віктар Алімпавіч сёння будзе пра аўтагенную трэніроўку расказваць. Новае захапленне. Гаварыў, чалавек пасля гэтай самай трэніроўкі можа неверагодныя рэчы рабіць.

Павінны быць і салодкія пампушкі з макам...

Ну хіба можна папракнуць чалавека, што ён любіць смачна пад'есці? Балазе за апошнія гады ў мяне прыкметна палепшаў апетыт. Доктар кажа, што ў маім узросце гэта адзнака яшчэ доўгага жыцця.

Хвіліна ёсць пакутлівага шчасця...

Міхась Стральцоў

Васіль Максімавіч

Тае раніцы на мой угрэты сонцам падваконец выпаўзла аднекуль сонная яшчэ божая кароўка. Цікава, падумаў я, ці памятае яна лета? А можа стацца, лічыць, што толькі цяпер і з'явілася на свет і што свет з'явіўся разам з ёю, а раней не існавала ні маладога вясновага сонца, ні набрыаялых ліпучых пупышак на таполі, ні зялёнай травы — нічога; можа, яна якраз так і лічыць і будзе экыць так, нібы пасля яе ўсё зноў незваротна знікне?

Я пазіраў, як багоўка намагаецца залезці на маю далонь, і з лёгкім верадам нейкага пеакрэсленага жадання ўроскідку думаў аб сваім новым рамане, з якога пакуль не легла на паперу ніводнага слова, і аб дачцэ; падчас зімовых вакацый я ўпершыню запрасіў яе на гасціны і цяпер, упершыню за многія гады, прыгадваў яе з цеплынёй і надзеяй. Кароўка-багоўка нарэшце ўскараскалася на далонь, развёўшы крылцы, паспрабавала ўзляцець, і паводле дзіўнай асацыяцыі на памяць узбегла купалле, якое мы святкавалі ўжо без Рамана Галубовіча, і неяк па-новаму падумалася, што на дварэ вясна і на рагу вуліцы каторы дзень гандлююць чырвонымі і белымі гваздзікамі. I я зразумеў, што даўно не пераведваў Рамана.

На могілках было пустэльна, ціха і сонечна. Душу апанавала празрыстая, як лясная ручаіна, туга па тысячах жыццяў, што расталі ў неабдымнасці часу, не пакінуўшы па сабе ні добрай ні злой памяткі. I ўслед за гэтай тугою прыйшла іншая — па іншых жыццях, горкая, як чэмер, і невылечная, бо таленавітага чалавека нельга замяніць, нельга даясыць за яго, каб напісаць яго ненапісаную кнігу, карціну ці сімфонію, каб праехаць па тых дарогах, дзе ён не паспеў павандраваць... Ён не паспеў вельмі шмат. Засталася няскончаная кніга пра нашы старажытныя абразы, засталіся пачатыя гістарычныя аповесці... I ўсё-ткі жыццё таленавітага чалавека ніколі не мінаецца бясследна, хай сабе толькі ў некалькіх душах, але яно заўсёды пакідае свае чыстыя зярняты шчырасці, праўды і дабрыні. (Тады ў мяне яшчэ не было Раманавага дзённіка і я не ведаў таго трохі наіўнага, на першы погляд, запісу пра сонечныя промні і чырвоныя яблыкі, які потым уразіць мудрасцю і нейкай сцішнаватаю празорлівасцю.)

I з недарэчнай у гэтым журботным месцы ўсцехаю я знячэўку падумаў, што здолею, абавязкова напішу не проста новы раман, а кнігу, якая спадабаецца гэтым хлапчукам, якая кагосьці на нашай зямлі зменіць, зробіць лепшым, навучыць разумець і бачыць больш, чым дасюль.

Я не пачуў крокаў і ўбачыў дзяўчыну, ужо калі яна ўкленчыла, каб пакласці Раману бела-чырвоныя кветкі. Яна была прыгожаю. У першы момант найбольш уразіла невялічкая цёмна-каштанавая каса (ужо запамятаваў, калі астатні раз бачыў дзяўчыну з касой). I яшчэ — вялізныя сумныя вочы нязвычнага бурштынавага колеру. Але дзяўчына трымалася так, быццам мяне тут папросту не было, і я даўмеўся, што павінен пакінуць яе на самоце.

Не ведаю, што прымусіла мяне доўга чакаць каля старадаўняе брамы са спілаваным крыжам. Дзяўчына не пярэчыла, калі я пайшоў побач. Я спрабаваў разважыць яе размоваю, але яна адказвала коратка альбо наогул маўчала. Бурштынавыя вочы глядзелі абыякава. Жарынкі нейкае цікавасці бліснулі ў іх толькі тады, калі я загаварыў пра Галубовіча.

— Здаецца, мы з вамі сустракаліся на хаўтурах. Вы добра ведалі Рамана?

— Я кахаю яго,— адказала дзяўчына, і ў яе словах быў выклік.

...Не буду ўспамінаць два доўгія халодныя гады. Не буду ўспамінаць доўгія месяцы, у якія яна выдавала насцярожанай і недаверлівай птушкай, што ў зімовы дзень апусцілася на маё акно падзюбаць крыхотак і гатовая кожнае імгненне ўзляцець.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 49
  • 50
  • 51
  • 52
  • 53
  • 54
  • 55

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: