Шрифт:
Стасюк (адзін).
Стасюк (сэнтымэнтальна). Вось ужо год прайшоў, другое прыйшло летка!... Так сама сонейка сьвеціць на захадзі, як тагды... Вось тое самае мейсцо, дзе ў апоші разок бачыў яе, дзе вяночак с кветак сплёў... Вось год прайшоў, а яе як няма, так няма. Дзе яна? Што думае? Ці часта мяне ўспамінае?...
(пяе):
Да цябе ўздыхаю, За табой сумую. Калі-ж я пабачў Ганку дарагую! Зацьвітаюць кветкі, Так як і калісьці, а душэнька сумна, як дрэва бяз лісьці. Сонцо сьвеціць ясна, як калісь сьвеціла, - птушачкі пытаюць, дзе-жа твая міла? Птушачкі сьпіваюць, як калісь пеялі... Прадала дзяўчына сэрцо за каралі!..(сядае на камені і пачынае іграць на дудцы).
Стасюк, Цыганка.
Цыганка (уходзіць). Чаго сумны, хлапец? Чаго зажурыўся, маладзец? Хочаш - паваражу табе, усю праўду будзеш ведаць! Хочаш з рукі, дык з рукі, хочаш с карт, дык с карт, ўсю праўду скажу, нічога не затаю... Катора дзяўчына цябе любіць, катору ты, малец, любіш, - ўсё ведаю, ўсё скажу... Хочаш, паваражу...
Стасюк (працягівае даяе далонь). Варажы.
Цыганка (разглядаючы руку Стасюка гаворыць манотонна, сьпеўна). Жыць будзеш доуга... аж да сьмерці. Калі-ж прыйдзе пара памерці, жыцьця, ня будзеш праклінаць, бо шчасьце ў жыцьці будзеш-знаць, - бо вельмі шчасьліў будзеш ты!.. Эх!.. не маркоцься, ня тужы! Вось гэта лінія, што ідзе тут у права на тваей руцэ, гэта якраз на то указ, што вельмі будзеш ты багат, мець будзеш многа зямлі, хат, у цябе будзе ўсяго шмат!.. Эй, не маркоцься-жа, Стасюк! на што?
– ня трэба гэных мук! на што журыцца без патрэбы.
Стасюк. Дзе цяпер Ганулька?
Цыганка. А... дзе дзяўчына твая?
– дык яна блізка адсюль, надта блізка адсюль, надта блізка, ні раз я навет варажыла ей...
Стасюк (ускочыўшы). Дзе яна? Дзе?
Цыганка. Пачэкай-жаж! Дай-жэ мне за варажбу...
Стасюк (выймае зза пазухі вузелок з грашыма і кідае цыганцы). Вос ўсе, што маю... Бяры! і кажы мне, дзе яна?
Цыганка (хаваючы грошы). Я ўжо для цябе буду старацца... Калі хочаш, дык навет любчыку дастану.
Стасюк (я. в.) Кажы мне: дзе яна?!
Цыганка. Блізка... Яна ў паноў ў маёнтку. Нідаўна яны прыехалі з места. А калі хочаш, дык я... (гледзячы ў даль). Чакай!.. вось здаецца... Але! гэта яна! Вось там, глядзі! каля лесу Ганулька йдзе...
Стасюк (прыгледаючыся). Што? дзе? Гэта-ж якаясь пані!
Цыганка. Хэ-хэ! Гэта яна. Вось схавайся там за гэты куст, а я зманю яе і прывяду сюды, не кажучы нічога, што ты тут... (выходзе).
Стасюк (адзін).
Стасюк. Не разумею... Ці-ж можа быць! Гэта не яна... Гэтая ведзьма пэўне брэша... О, Божэнька ты мой! сэрцо бьецца быццым у клетцы птушка... Страшна мне!.. А вось цыганка ўжо падыходзіць, клічэ яе... ўжо каля яе... гавора нешта... А вось ўжо йдуць! Сюды йдуць! Трэба схавацца! (хаваецца за кулісу).
Цыганка, Ганулька (ў мястовай вопратцы).
Цыганка (ідзе наперад). Хадзі, мая харошая, сюды, хадзі - паваражу табе. Дай толькі ручку беленьку сваю... А можа хочаш с карт?
– дык с карт... Ня бойся цыганкі ты, хадзі-ж хутчэй са мной сюды...
Ганулька (ўходзе за цыганкай).
Ганулька, Стасюк.
Стасюк (выбегае, радасна). Ганулька! Вось і я! ізноў каля цябе Даўно ты тут? Чаму-ж вестачкі ніякай не дала?
Цыганка (хітра сьмеючыся ціха выходзе).
Ганулька. Ня чапай мяне! Што было, тое прайшло! Таго, што было, болей ня будзе! (хоча ісьці)
Стасюк (затрымлівае яе). Ганулька! Чаму?
Ганулька. Пусьці мяне!.. Бо так хачу!
Стасюк. Ты-ж так-рок інакш казала. Ці-ж ты ўжо забылася?
Ганулька. Чаго хочаш? Я-ж выразна кажу: што было, болей ўжо ня вернецца... ня люблю я ўжо цябе!