Вход/Регистрация
Шчасьлівы Прынц
вернуться

Уайльд Оскар

Шрифт:

"Я застануся тады яшчэ адну ноч", сказала Ластаўка, каторая мела, сапраўды, добрае сэрца. "Ці маю я забраць для яго другі рубін?"

"Я ня маю больш рубінаў", сказаў Прынц; "вочы — вось усё, што ў мяне засталося... Але яны з каштоўных шафіраў, каторыя былі прынесены з Індыі тысячы год таму назад. Дастань адзін з iз і занясі яму. Ён прадасьць гэта залатару — купіць ежу і дровы і скончыць сваю п'есу."

"Дарагі Прынц", сказала Ластаўка. Я не магу зрабіць гэтага". І яна пачала плакаць.

"Ластавачка, Ластавачка", сказаў Прынц, "рабі, як табе кажу".

Тады Ластаўка дастала Прынцава вока і палацела да студэнцкага падстрэшша. Ён была даволі лёгка дастацца туды, бо ў даху там была дзіра. Праз яе яна цуганула стралой і апынулася ў пакоі. Малады чалавек з ралевой, абапёртай на руках, сядзеў у задуменьні і дзеля гэтага ня чуў шолаху крылаў. Калі-ж ён узьняў прыгожы шафір, які ляжаў на зьвялых фіялках.

"Мяне пачынаюць, нарэшце, цаніць", ускрыкнуў ён, "гэта, пэўна, падарунак ад нейкага вялікага майго сымпатыка. Цяпер я магу скончыдь п’ есу", і ён увесь сьвяціўся ад радасьці.

Назаўтра Ластаўка паляцела да порту. Яна села на мачце вялікага карабдя і прыглядалася, як маракі выцягвалі канатамі вялікія скрыні з трумаў. "Э-эх!" — крычалі яны, выцягваючы кожную скрыню на бераг. "Я ляту ў Егіпет!" — крычала Ластаўка, але ніхто не зьвяртаў на яе ўвагі. I калі ўзыйшоў месяц, яна паляцала ізноў да Шчасьлівага Прынца.

"Я прыляцела сказаць табе апошняе бывай!" — ускрыкнула яна.

"Ластавачка, Ластавачка", сказаў Прынц, — "ці не застанешся ты са мной яшчэ адну ноч?"

"Ужо зіма", адказала Лаотаўка, "і хутка тут настануць халады. У Егіпце сонца горача песьціць зялёныя пальмы, а кракадзілы ляжаць у балотах і ляніва пацягваюцца. Мае таварышкі будуюць гнёзды ў сьвятыні Бэаль-бэк, а ружовыя і белыя галубы прыглядаюцца да іх, варкуючы адзін з другім. Дарагі Прынц, я мушу пакінудь цябе, але я ніколі не забуду цябе і ў наступным годзе я прынясу табе два найпрыгажэйшыя каменьні, замест тых, што ты выдаў. Рубін будзе чырванейшы ад чырвонай ружы, а шафіры будуць сінія, як вялікае мора".

"Там, унізе, у парку", казаў Шчасьлівы Прынц, "маладая дзяўчынка прадае сярнічкі. Але сярнічкі выпалі з яе рук, упалі ў рыншток і ўсе папсаваліся. Ёйны бацька будзе біць яе, калі яна ня прынясе грошы дамоў, і дзеля таго яна плача. Яна ня мае ні чаравікаў, ні панчохаў, а яе маленькая галоўка зусім голая. Вазьмі маё другое вока і дай ёй, дык бацька яе ня будзе крычаць."

"Я застануся яшчэ адну ноч з табой", сказала Ластаўка, "але я не магу ўзяць твайго вока, бo ты будзеш тады зусім сьляпы".

"Ластавачка, Ластавачка", сказаў Прьнц, "рабі, як я табе кажу".

Тады яна ўзяла другое Прынцава вока і шугнула на дол з ім. Яна праляцела каля дзяўчынкі і ўсунула шафір у яе далонь.

"Якое прыгожаа школца!" — ускрыкнула дзяўчынка і пабегла, сьмяючыся, да хаты.

Тады Ластаўка паляцела назад да Прынца. "Ты цяпер сьляпы", сказала яна, "дык я застануся з табой назаўсёды".

"He, Ластавачка", сказаў бедны Прынц, "ты мусіш ляцець у Егіпет".

"Я застануся з табой назаўсёды", сказала Ластаўка, і яна прысела ля Прынцавых ног.

Цэлы наступны дзень прасядзела яна на плячы ў Прынца і апавядала аб усім, што яна бачыла ў чужых старонках. Яна расказвала аб чырвоных чаплях, якія стаяць даўгімі радамі на берагох Нілу і ловяць залатыя рыбкі сваімі дзюбамі; аб Сфінксе, каторы стары, як сьвет, і жыве ў пустыні,— ён усё ведае; аб купцах, што ідуць давольна побач з сваімі вярблюдамі і нясуць бурштынавыя пацеркі ў сваіх руках; аб Каралі Гораў Месяца, чорным, як чорнае дрэва, — ён абагаўляе вялікі гобан; аб вялікай зялёнай зьмяі, што сьпіць на пальмавым дрэве, а дваццаць сьвятароў корміць яе медавікамі; і аб карліках, каторыя плывуць па вялікім моры на шырокіх і пласкіх лісткох і вядуць заўсёды вайну з матылямі.

"Дарагая Ластавачка”, сказаў Прынц, "ты апавядаеш мне цудоўныя рэчы, але найбольш цудоўным з усяго — гэта людзкія цярпеньні. Няма большай таямніцы, як нядоля чалавека. Ляці у мой горад, Ластаначка, а раскажаш мне, што ты там убачыш".

Ластаўка паляцела па-над горадам і ўбачыла, як цешыліся багатыя ў сваіх раскошных дамох, у той час калі жабракі гібелі каля іхных варот. Яна паляцела ў цёмныя завулкі і ўбачыла бледыя твары галадаючых дзяцей, што пазіралі маркотна на чорныя вуліцы. Пад мастом ляжалі два хлопчыкі і абымаліся ручкамі, каб сагрецца. "Якія мы галодныя", казалі яны. "Туг ня можна ляжаць",' крычаў стораж, і яны пайшлі на дождх.

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: