Вход/Регистрация
Беларусь
вернуться

Броўка Пятрусь

Шрифт:
IX Кастрычніку вечная, вечная слава,— Вялікія дні твой азначылі шлях, Ты вырасла дужай, ты стала дзяржавай, I, роўнай між роўных назваўшы па праву, Кастрычнік прывёў на шырокі прасцяг. Ты ў вымытай бела кужэльнай сарочцы. Стан поясам слуцкім, як быццам зарой, Абвіла. I лёнам цвілі твае вочы, Калі ты, мінуўшы пахмурыя ночы, Упоплеч з вялікаю стала сястрой. Ты сэрцам гарачым сваім адчувала, Што новае долі сустрэла часы. I ветры на хвалях, нібы на цымбалах, Аб днях урачыстасці гралі удала, I шумна спявалі бары і лясы. Навек адыходзілі крыўды, абразы... Прыняўшы адзіны магутны саюз, У вольнай сям'і ты ўзнялася адразу, I вусны Паўночы і вусны Каўказа З любоўю шапталі імя — Беларусь.
X Цябе, Беларусь, я шчасліваю бачыў, Як ты расквітнела на гонях сваіх. Спеў лірнікаў сумных над торбай жабрачай I горкія слёзы сірочага плачу Тады адышлі на дарогах тваіх. А як ажывіўся прастор твой багаты! Вясна, як вясёлка, над полем прайшла — I выпрастаў плечы пакутны араты, I зніклі з лучынаю курныя хаты, А з імі мякіна сышла са стала. Загойкалі пілы па лесе вясёла, Плугі захадзілі па чорнай раллі, Як звон, зазвінелі сасновыя сёлы, Сцяной загудзелі жытнёвыя долы, Крыніцамі песні твае пацяклі. Як дорага сэрцу ты стала, краіна, I поле тваё, і твае паплавы, I дом твой, для госця адкрыты гасцінна, I гоман пад небам, як спеў жураўліны, I грозны, суровы твой шум баравы!
XI О, як ты збіралася, сіла народа, Як мора прымала раку і ручай, I воляю партыі ў дні пяцігодак Гамонкаю фабрык, гамонкай заводаў Напоўніла родны, абуджаны край. Турбіны-асілкі спакойна і важка, Скарыўшы адвечныя нетры жуды, Агнямі Арэсы — балотнае казкі, Іх рухам нястрымным, і гулам, і бляскам — Жыццём акрылілі твае гарады. I чулася нам у прасторах шырокіх, Як песняй спавіўшы лясы і палі, Гудкі ўсіх заводаў гудзелі навокал, У родных размовах здалёку-далёку Да фабрык сталіцы, да Мінска ішлі. Мы славілі час урачысты і новы, Над полем калгасным другую зару, Тваіх трактароў і машын перамовы... Не ў лапцях лазовых, не ў світцы суровай, А ў новым убранні жыла Беларусь!
XII Мы ўвосень не зналі здабытку, як змераць, Па свірнах засекі стаялі з дабром, Па клунях ад збожжа ламаліся дзверы; Буйныя антоны і слуцкія бэры, Чарэшні і вішні былі за сталом. Мы сеялі дбала, збіралі мы густа, Мы з працы калгаснае ведалі плён — У нас па вядру ураджала капуста, I спорыла бульба рассыпчастым кустам, I ў добрую сажань адборлівы лён. А колькі ў нас ягад, чарніц і ажыны, Па мхах журавіны да самай зімы; А колькі вадзілася ў лесе дзічыны, Шумелі чароты пад крыллем гусіным, Чародамі ў рэках хадзілі самы. Зямля Беларусі давала, што трэба. Мы чулі, як сокі па нетрах гудуць, I хлеб нам штодзённы, і ўсё, што да хлеба, Здавалася нават, што зоры на небе,— На гонкіх вяршалінах бору растуць.
XIII Зямля Беларусі! Былі ў нас клапоты, Каб ты урадліваю ўся зацвіла, Мы багну ўздымалі з адвечнай дрымоты, Каналамі рэзалі нетры балотаў — I з тванню знікала туманаў імгла. Народная сіла скарыла паўсюды; I там, дзе гібелі лаза ды імхі, Дзе вокны бяздоння ляжалі пад хлудам, Дзе продкі вялі з лесуном перасуды,— Ішлі з перамогаю нашы плугі. Мы ўзмахам рыдлёвак нядолю хавалі I стомы ніколі не зналі ў руках. Глухія палескія сумныя далі, Як стрэлы, прабілі наскрозь магістралі, I сталі сялібы на іх берагах. Калі прыгадаеш, дык дзіву даешся, Як многа зрабілася ў тыя часы. О, як вы ўставалі, прасторы Палесся, У нівах шырокіх, што ў казачных песнях, У гомане буйнай жытнёвай красы.
XIV Зямля Беларусі! Табой мы сагрэты, Ніколі не сходзіш ты з нашых вачэй. О, як ты прыгожа над Нёманам, лета! Чаборам, рамонкам, мядункавым цветам I водарам ясных купальскіх начэй. Па вішнях і яблынях сонца разліта, Яно над кустамі парэчак, малін; Блішчаць сенажаці травой-аксамітам, Хвалюецца возерам спелае жыта, I шум канюшыны ўзлятае з лагчын. Дарогі ў прысадах, бярозы, таполі, Блакітнага неба струменіць віно, Вятры пралятаюць, як песні над голлем. Шырока-шырока калгаснае поле, Куды ні паглянеш,— мяжы не відно. Ніколі, ніколі, нідзе не забыцца, Як хлопцы выходзяць адранкам касіць, I росны мурог перад імі іскрыцца, Як песні спяваюць вясёлыя жніцы, Заплёўшыя ў косы красу зараніц.
XV Знаходзілі мы адпачынак здаровы Па ціхіх дубровах, па звонкіх гаях. Азёры пад Леплем, бары Аўгустова Дарылі паветрам смалістым, сасновым,— Мы сілу, што крэмень, насілі ў грудзях. Як добра, устаўшы вясной раніцою, Адчуўшы на целе праменні цяпла, Напіцца з цвітучых палёў сырадою I ў чоўне паплыць задуменнай ракою Пад мерныя ўсплёскі на хвалях вясла. А з берага хіляць галовы купавы, А кветак на полі, нібы аганькоў, І ветры ўсяго абдымаюць ласкава, I кратаюць вусны духмяныя травы, А гоман птушыны, як хор гусляроў. А як вы чароўны, Наддзвіння заходы, I ў дзень вераснёвы і ў сонечны май! Хто быў там аднойчы з якое нагоды, Дык той праканаўся і скажа заўсёды — Здаровы, прыгожы, азёрны наш край.
XVI Зямля Беларусі, зялёныя долы! З крыніц тваіх чыстых пад шумнай вярбой Зачэрпнулі думы Купала і Колас, На кожнай сцяжынцы іх песня і голас З тваёю журбою і ўцехай тваёй. Пад гоманы бору, куванне зязюлі Злажыў Багдановіч тут яркі вянок... I поле, і пушчы, і рэкі тут чулі, Як Цётка спявала, як марыў Бядуля, Як слёзы рассыпаў Мацей Бурачок. А як разгарнуўся наш росквіт вялікі У дні нашай бурнай, прыгожай вясны. Мы радасным песням не ведалі ліку — Раслі спевакі, песняры і музыкі. Аб шчасці народным спявалі яны. Зямля Беларусі! Ты ў граях-вяснянках, Ты ў звоне вясёлак, ты ў гуслях вятроў; Ты песня сама ад крыніц да заранкі, Ад зорак паўночных да сіняга ранку, Ты наша паэма з бурштынавых слоў!
  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: