Вход/Регистрация
Ля аднаго вогнішча
вернуться

Гніламёдаў Уладзімір

Шрифт:

У кнізе «Выток» роздум паэта пад маральным абавязкам людзей, над іх узаемаадносінамі ўзмацняецца: «Мы слухаем маўклівае міжзор’е, а блізкіх нам не можам зразумець». У другім месцы ён усклікае:

Як многа ў нас звычайнасці! Як мала ў нас адчайнасці!

Пазнаецца, «адчайны», грамадска заклапочаны голас паэта ў вострым з’едліва-выкрывальным вершы «Сабакары», антымяшчанскім па свайму гучанню, скіраваным супраць тых «дзябёлых кабет» і «джынсовых дзецюкоў», што — у згодзе з модай ды каб, крый божа, не адстаць ад яе — абзаводзяцца сабакамі: «вязуць, вядуць, нясуць, як дзетак, сабак і сучак „прагуляць“». І, павінен прызнаць, з пазіцыяй паэта нельга не пагадзіцца: «Я б паважаў іх, каб не бачыў, што ім дайсці няма калі ад клопатаў пра лёс сабачы да клопатаў пра лёс зямлі…»

Магчыма, у апошніх словах і гучыць рэха той фарсіраванасці прысуду, якая мела некалі месца ў некаторых вершах паэта, але, паўтараю, сказаны яны вельмі шчыра. Мастацкае пазнанне жыцця, асабліва такое інтэнсіўнае, як у Бураўкіна, не гарантавана ад супярэчнасцей, і гэта заўсёды трэба мець на ўвазе.

У кнізе «Выток» голас паэта гучыць паўнакроўна і шматгранна. Яго паэзія, безумоўна, пашырае свае геаграфічныя, інтэрнацыянальныя межы. Глыбокае ўражанне пакідаюць «Чатыры песні пра Эрнеста Чэ Гевару» і верш «Памяці Пабла Нэруды», у якім выяўляецца погляд на месца вялікага чылійца ў сучасным свеце:

Ён быў паэтам. І калі яго неслі на могілкі, За ім жанчынай няўцешнай ішла эпоха.

Так, не слабее грамадская пранікнёнасць кніг паэта, не бяднее іх эмацыянальны спектр, рамантыка, захапленне жыццём!

Вы чуеце — чаромха расцвіла? Гайда ў лясы, у веснавыя нетры, Раз’ятраныя, халастыя ветры! Гуляюць ад сяла і да сяла.

Такія радкі і вершы сцвярджаюць і наша ўспрыняцце свету, жыцця, прыроды, вучаць любіць і любавацца ёю.

Дыялектыка «інтыму» і «публіцыстычнасці», якія адно аднаго ўзбагачаюць, здавён характэрна для лірызму Г. Бураўкіна, для стылю яго паэтычнага мыслення. У кнізе «Выток» шмат такіх вершаў, дзе паэт дае прастор свайму лірычнаму пачуццю, сэрцам дакранаючыся да родных мясцін, пейзажаў, краявідаў…

Духоўнае, палітычнае пасталенне паэта станоўча адбілася як на росце майстэрства, ідэйнай, маральнай сталасці таленту, так і ў адчуванні эстэтычнай моцы і сілы слова, уменні выкрасаць з яго дастатковую паэтычную энергію.

Тэхніка, як вядома, зусім не вычэрпвае паняцця майстэрства. Але ў добрага майстра і тэхніка на вышыні. Паглядзіце, як хораша інструментаваны наступны верш Г. Бураўкіна (аўтар назваў яго «Ціхі верш»):

Ціхая засень старэнькай альтанкі. Ціхае шчасце — Шэпат каханкі. Ціхія гукі. Цёплыя рукі. Лісця чаромхі вячэрняя споведзь. Вусны дыханне спалохана ловяць. Сіняя ціша Зоркі калыша. Крылаў птушыных апошнія ўзмахі. Святло патушылі шэрыя гмахі. Чуеш, Як б’ецца Сэрца ля сэрца?

Паэту добра вядома, што рэалістычны мастацкі вобраз не проста адлюстроўвае аб’ектыўную рэальнасць, ён валодае ўласнай эстэтычнай рэальнасцю, і мастак не проста пазнае рэчаіснасць, ён умешваецца ў яе, тым больш праз лірычны вобраз, дзе суадносіны паміж асобаю і грамадствам выяўляюцца непасрэдна.

Рэдка, вельмі рэдка, але ўсё ж такі пракідаюцца яшчэ ў паасобных вершах паэта (нават у апошніх кнігах) выпадкі, калі яму здраджвае, на мой погляд, мастацкі густ. Размова ідзе аб наступных радках:

Не закрыць ні радасцю, ні бытам Тых, што ўпалі ніцма на лаўжы. Колькі іх, забітых і забытых, Пад нагамі нашымі ляжыць! (З кнігі «Жніво»)

У апошнім радку ёсць непажаданае зніжэнне ўзроўню паэтычнай мовы, думка становіцца абездухоўленай, спрошчанай.

Аднак гэта — толькі асобныя дэталі, яны не парушаюць агульнага добрага ўражання ад яго работы.

У 1977 годзе з’явілася кніга вершаў «Варта вернасці», за якую Генадзь Бураўкін удастоены звання лаўрэата Дзяржаўнай прэміі рэспублікі. Кніга ўражвае многімі творамі, асабліва паэмай «Ленін думае пра Беларусь» (1976), якая стала важкім укладам у беларускую паэтычную Ленініяну. «Ленін думае пра Беларусь» — рэч значная, пакуль што недастаткова ацэненая крытыкай. Аднак гэта не толькі твор «на тэму» — тут праз аб’ектыўны жыццёвы матэрыял знайшла надзвычай шырокае і поўнае выяўленне сама асоба паэта з уласцівымі яму поглядамі, думкамі, страсцямі. Уладзімір Ільіч паказаны ў адзін з вельмі складаных, напружаных момантаў у жыцці маладой савецкай краіны. На зыходзе студзень трывожнага 1919 года — вайна, голад, бандытызм. Некалькімі словамі, але вельмі дакладна (будуючы іх лесвічкай) ўзнаўляе паэт памятныя абрысы часу:

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 34
  • 35
  • 36
  • 37
  • 38
  • 39
  • 40
  • 41
  • 42
  • 43
  • 44
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: