Вход/Регистрация
Прагрэсар
вернуться

Белаяр Сяргей

Шрифт:

Ратэнгут дакладна следваў інструкцыям, аднак рэакцыя зямлян аказалася зусім не такой, якой ад іх чакалі. Чэрнь не пранікпася важнасцю зорнай місіі Трыхата. Замест таго, каб абагаўляць пасланца Кааліцыі, людзі папічылі яго слугой Д'ябла. Занадта моцна над сялянамі дамінавалі мясцовыя прымітыўныя рэлігійныя вераванні. Чэрнь накінулася на Ратэнгута і па-зверску збіла яго. Разграміла бот і знішчыла падарункі. Трыхата адвезлі ў бліжэйшы горад і перадалі Святой Інквізіцыі...

Няўдача садзейнічання гістарычнаму прагрэсу. Папон. Пагроза смерці. Тры­хат ніяк не чакаў, што ўсё так павернецца. Ніхто і не казаў, што будзе лёгка, апе каб вось так... Было ад чаго знервавацца і ўпасці ў засмучэнне. Самым дрэнным аказалася тое, што ў Ратэнгута адсутнічала магчымасць паведаміць пра свой лёс таварышам. Перадатчык быў знішчаны разам з ботам. Трыхата хопяцца толькі праз трое сутак, калі ён прапусціць запланаваны сеанс сувязі. Пачнуць шукаць па пеленгу маяка, прымацаванага да вопраткі. Бяда ў тым, што каты адабрапі ў мужчыны камбінезон. Узамен дапі бруднае, смярдзючае рыззё...

Праклятая чэрнь! I навошта толькі астранаўт пагадзіўся ляцець да Зямлі?.. Сядзеў бы лепш на роднай планеце. Самаўдасканальваўся. Дык не ж. Захацелася адчуць сябе героем, які нясе святло і прагрэс дзікунам...

Лёгкі шум прыцягнуў увагу Ратэнгута. Мужчына схамянуўся. Абвёў позіркам скпяпенне і сцены. Нягледзячы на тое, што вочы прызвычаіліся да змроку, знайсці крыніцу шуму не атрымалася. Невядомасць пужала. Прымушала цела пакрывацца халодным ліпкім потам.

Гук паўтарыўся. На гэты раз бліжэй. Трыхат прыўзняў галаву, некалькі імгненняў углядаўся ў цемру. Нарэшце заўважыў у нейкім метры ад сябе чорны камяк. Доўгі хвост, маленькія лапы і вушы.

Пацук...

Да слыху астранаўта данесліся шамаценне і піск. Недзе злева. Ратэнгут павярнуў гапаву. 3 дзіркі ў куце цямніцы з'явіўся яшчэ адзін пацук. Ён павёў галавой, абнюхваючы паветра, затым зрабіў некалькі маленькіх крокаў. За­мер. Вачэй пачвары мужчына бачыць не мог, апе ніколькі не сумняваўся, што пацук вытарэшчыўся на яго.

Трыхат з цяжкасцю зглынуў, адчуваючы, як страх разліваецца па целе. Як аказалася, два монстры былі толькі авангардам. Праз некалькі імгненняў з дзіркі з'явілася яшчэ адна тварына. За ёй — яшчэ. I яшчэ...

Істот станавілася ўсё больш. Беспардонныя звяркі пішчалі, білі хвастамі i тупалі лапамі па зямлі, прымушаючы Ратэнгута ўздрыгваць ад жаху і агіды. Трыхат паспрабаваў паварушыць канечнасцямі, каб узняцца, аднак ні рукі, ні ногі не адгукнуліся. Падобна на тое, што каты перастараліся...

Бездапаможнасць нараджала безвыходнасць. Астранаўт ніяк не могузяць сябе ў рукі. Блізкае суседства канкурэнтаў у барацьбе за выжыванне прымушала трапятаць, успамінаць першабытныя страхі, клясці той дзень, калі Ратэнгут даў згоду на ўдзел у місіі. Астранаўт прадставіў сабе, як вечна галодныя монстры накінуцца на яго, стануць драць плоць вострымі, як брытвы, зубамі, піць кроў, атрымліваць асаподу ад яго пакут...

Жах Трыхата мапа чым адрозніваўся ад жаху дыназаўраў, уся браніраванная моц і тоўсты панцыр якіх не ратавалі ад нахабнай пражэрлівасці пацукоў. Цяпер ужо і смерць ад рук тубыльцаў здавалася астранаўту не такой зневажальнай.

Чорная маса, нібы адчуўшы страх чалавека, ускалыхнулася. Завіравала і накінулася на астранаўта.

  • 1
  • 2
  • 3

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: