Лондан Джэк
Шрифт:
Ён загадаў капітану перарэзаць вяроўкі, на якіх павісла цела кока, а потым пайсьці на пярэднюю частку і пазьнімапь астатнія парусы. Капітан усё гэта зрабіў, і «Софі Сузэрлэнд» імчалася цяпер з голымі мачтамі.
Пад паўдня навальніца сьцішылася, і да шасьці гадзін вечару мора зрабілася спакойным, так што Крыс мог пакінуць руль.
Ясна, ня было ніякай надзеі на тое, што шлюпкі з матросамі, яго таварышамі, вытрымаюць такую навальніцу. Але, калі справа ідзе аб паратунку людзей, надзеі траціць нельга, і Крыс зараз-жа рушыў назад па тэй-жа Дарозе, якою ўцякаў ад навальніцы. Ён з вялікім напружаньнем сілы і волі нацягнуў парусы і падаўся назад. Праз усю ноч навылет ён ішоў раненшаю дарогаю, настаўляючы парусы, як дазваляў вецер.
Пакалечаны боцман пачаў гаварыць з агню, і Крыс прымушаў капітана ўвесь час працаваць: даглядаць боцмана і памагаць яму — Крысу — на шхуне. «Навучыў ён мяне морскай рабоце больш, — казаў той потым, — чым я пасьпеў вывучыцца за ўсю дарогу». Але на досьвітку слабое цела старога капітана ня вытрымала, і ён, змарыўшыся, заснуў моцным сном на карме.
Крыс мог цяпср прывязаць рулявое кола. Ён накрыў старога капітана прынесенымі зьнізу коўдрамі і пашоў пашукаць у шпіталі чаго-небудзь зьесьці. Але на другі дзень і ён здаўся, і драмаў час-часом каля руля, прачынаючыся сяды-тады, каб паглядзець, што робіцца навокал.
На трэці дзень, пасьля паўдня, ён убачыў шхуну, якая была бяз мачтаў і, відаць, стала ахвярай навальніцы. Падплыўшы бліжэй ён убачыў на палубе вялікую каманду, — вельмі вялікую для такой шхуны. А падплыўшы яшчэ бліжэй, — ён пазнаў сярод незнаёмых матросаў сваіх таварышоў. І ён прыплыў якраз у час. Яны ўжо дарэмна змагаліся за жыцьцё каля насосаў. Праз гадзіну ўсе таварышы Крыса разам з камандаю разьбітай шхуны, якая танула, былі на палубе «Софі Сузэрлэнд».
Адплыўшы далёка ад свайго судна, матросы «Софі Сузэрлэнд» знайшлі прытулак на чужой шхуне, — якраз перад навальніцай. Гэта было канадзкае цюленябойнае судно, якое вышла ў першы і, як цяпер было ясна, апошні свой рэйс [4] .
4
Шлях судна ад аднаго пункту да другога.
Капітан «Софі Сузэрлэнд» таксама меў чым пахваліцца. І сапраўды, ён расказаў усю гісторыю так добра, што калі ўся каманда сабралася на палубе, Зміль Іогансэн падышоў да Крыса і схапіў яго за руку.
— Крыс! — сказаў ён моцна, і ўсім было чутна — Крыс, як здаюся. Ты — такі-ж матрос, як я. Ты ёсьць малайчына-хлапшук і сапраўдны матрос, і я за цябе ганаруся!
— І фот, Крыс! — Ён адвярнуўся, нібы нешга забыўся, і скончыў:—з гэтага часу ты пастаянна заві мяне «Эміль», бяз «містэр».