незабыўнае... Даўняе,
Шрифт:
— Я сарву.
— Ой, нашто, Уладак!
— Я сарву табе.
— Ах, божа мой, ці ты не бачыш—у іх жоўты колер.
Ды я не паслухаў. Я, здаецца, не падкасваючыся, боўтнуўся ў цёплую лугавую ваду: ля берага забулькала, зашыпела бросня, праламалася адпаліраваная бязветраным сухім днём роўная паверхня сажалкі—і загойдаліся шырокія зялёныя лісты плавукоў і доўгія стаўбункі іх кветак.
— Не чапай!—Зоня спачатку адпіхала граблям! мяне, ды, не даўшы рады, адвяла стаўпцом з-пад самых маіх рук прывабную кветку.
Толькі я намерыўся (і ў гэты раз, пэуна, сарваў-бы соладка-пахучую макаўку плавука), ды Зоня незнарок, у спешцы, пацягнула да сябе граблі. I тут ужо неспадзявана для яе самой між зубоў грабель, шырока раскрыўшы вейкі-пялёсткі, пакорна і вінавата затаілася кветка. Зоня, трохі злосная, пляснула граблям! па вадзе, але, апырскаўшы мяне, весела засмяялася з таго, што я мокры ўвесь, і адбеглася. На цёмнай вадзе нерухома плавала страчаная нашай забаўкай буйная жоўтая кветка, а я даганяў Зоню, страшачы, што калі злаўлю, то выкупаю ў сажалцы. Яна ўхілялася маіх рук, адмахвалася граблямі, ды, кінуўшы іх, уцякла да рэчкі. Дабегшы да берага, занепакоілася, што ёй няма куды дзецца, і ўзбегла на пахілую вярбу.
— Страсу,—смяяўся я,—нікуды не дзенешся.
Я пажартаваў, не трос пахілую вярбу. Тры-
маючыся за моцныя сукі, я ступіў да яе па тоўстаму шурпатаму камлю. Нейкае глыбокае, трывожнае пачуццё спакусіла мяне—мне захацелася лёгка падняць яе на сваіх руках. Ды яна вёртка адвяла іх і збегла на бераг. Збянтэжаная, стаяла воддаль вярбы—прыгожая і прывабная.
— Гэта-ж дзень, людзі... які-ж ты неразумны, — яна ўсміхнулася, — і які-ж няздатны.
Сказала і засаромелася. Потым, не азіраючыся, пабегла, злёгку прытопваючы яшчэ няскошаную муравую траву. Узяла граблі i, маўклівая, пачала рухава завіхацца ў рабоце.
Я вярнуўся да Сіўтука, Ён ляжаў бокам на пакошы.
Мы яшчэ трохі пасядзелі, не абзываючыся адзін да другога. Падняліся таксама моўчкі i пайшлі варочаць сена.
Сідар, як я пачаў заўважаць, глядзеў на мяне з-пад ілба, панура. Ён недалюбліваў мяне, і што далей, то больш. Праўда, бывала, ён толькі кашляў, а потым нават пачаў мармытаць. Мы яго не таіліся. I ён усё яшчэ змоўчзаў, ды аднойчы-такі не сцярпеў, не мармытнуў, як заўсёды, а выказаў сваю незадаволенасць і злосць выразна.
Я добра помню той вечар на спадзе гарачага лета. Высока ў зорным, чыстым небе вісеў сярпок-месяц. За вёскаю чулася дзявочая песня, а тут, пад ясенем, пад густым ялозым частаколам, дзе да кусціка густога бэзу прытулілася нізкая лавачка, сядзелі мы. Стаяла чуткая цішыня, i было цёмна.
У гэты вечар Зоня неяк уся прыгарнулася да мяне. Вочы ў яе былі вільготныя і таемна глыбокія, з лёгкім сумам i тугою. Я прыхінуў яе да сябе—сцішылася, пацалаваў у сцятыя вусны—трохі засаромелася, цяжка ўздыхнула i ўсё маўчала. Яна вінавата ўглядалася на мяне, Ціха рыпнулі дзверы, і на панадворак вышаў Сіўтук. Пастаяў воддаль, потым неяк бокам пасунуўся да плоту, падцягнуў да шульца прыадчыненыя веснічкі, а калі варочаўся назад, не пазіраючы ў наш бок, злосна папярэдзіў.
— Усё сядзіць, І не да сну ёй.
Гаварыў ён да Зоні, але гэта датычылася i мяне. Калі яна, паслухаўшыся бацьку, пайшла ў хату, ён дапёк мяне ясна, але як-бы папракаючы толькі яе:
— Ых ты, каб цябе зямля, залёты строіш,—
І голас яго пагрубеў, быццам я не дачуў-бы i гак,—i каб з кім людскім, а то...
«Людскасць» Сідар разумеў па-свойму і вымяраў яе па-свойму: заможна жыць, трымаць добрае поўвалокі ўрадлівае зямлі, а то i больш, як ён трымае. Толькі тады табе i гонар, табе і пашана, тады з табою завядзе хэўру стары Сіўтук. Ён будзе паважаць, радніцца з табою.
ГІрыкідваў Сідар на сваё вока i годнасць хлопца для свае дачкі, ашчадна выпытваў i выведваў, бо тут была тая самая мерка—каб багаты. Характар і хараство? Маладому i гэта на ўме, а ён, Сіўтук, разважае зусім іначай, абы, як кажуць, шапка на галаве, абы рукі ды ногі, абы чалавек, а калі ў гадах—бяда невялікая, затое гаспадар спраўны.
I на гэтай вазе Сідара я многа, ды і вельмі многа, не дацягнуў: не быў я роўны Зоні.
А тут якраз здарыўся Васіль—кавалер з Ельніцкіх хутароў. Гэты «ат сабе хлопец», як яго ахарактарызаваў Сідар, пераступіў парог сіўтуковае хаты. Я ўжо ніяк не мог разабрацца, што робіць бацька для свае дачкі. Васіль меў трыццаць сем год, а Зоня нават на год была маладзейшая за мяне. Калі я прыгледзеўся да яго носа, то праўду кажуць: каб зачапіўся за парог ды на яго не абапёрся, то ўпаў-бы. Да кавалера не прыставаў дарагі касцюм, на галаве парадзелі валасы. I каб да Зоні сватаўся хто іншы, а не ён, то я, пэўна, сышоў-бы з вачэй Сіўтука. Мне не абыходзіла яго плата за маю парабчанскую службу, мне абыходзіла Зоня. Я любіў яе.
У той дзень была вечарынка. Вярнуліся якраз дзяўчаты з фэсту, а хлопцы прывялі музыку—кульгавага Пятра з суседняй вёскі. Мы ўсе склаліся па дваццаць грошай і заплацілі яму два злоты, за што ён наймаўся граць усю иоч. Танцавалі на выгане, дзе сыйшлася ўся вясковая моладзь i дзе Пятро на пачатак рэзнуў пару танцаў. Але прытрухаў стары Сіўтук, выглядзеў мяне і, падыйшоўшы крадком, штурхануў, каб ніхто не заўважыў, локцем пад бок.
— Чаго яны таўкуцца на гэтай дзяцеліне?
У мяне-ж падлога, намякні i м. Я пушчу ў хату, чуеш, намякні.