Вход/Регистрация
  1. библиотека Ebooker
  2. Древние книги
  3. Книга "Ксю"
Ксю
Читать

Ксю

Федарэнка Андрэй Міхайлавіч

Древние книги

:

прочая старинная литература

.
Аннотация

Андрей Михайлович Федоренко родился в 1964 году в деревне Берёзовка Мозырского района Гомельской области, Республика Беларусь.

АНДРЭЙ ФЕДАРЭНКА

КСЮ

Аповесць

І.

Аляксей Дарафей, ці Леанід Дарафей (у пашпарце і ў ваенным білеце ён пісаўся Аляксей, а людзі, у тым ліку і родная маці, звалі яго Лёня: чамусьці сярод беларусаў распаўсюджана такая блытаніна) - дык вось, у гэтага Леаніда-Аляксея па прозвішчы Дарафей пачала кепска заводзіцца яго “Кіа”. Пасля працы ён заехаў у райцэнтр на станцыю тэхнічнага абслугоўвання. Знаёмы механік пакалупаўся і сказаў, што трэба мяняць стартэр, назваў суму - восемдзесят даляраў, але ў Мінску на аўтарынку ці ў Ждановічах такія самыя - па трыццаць. Так што калі Дарафей не лянуецца і мае час, прасцей самому з’ездзіць у Мінск.

– А я за дзякую пастаўлю...

– Дзякую ў шклянку не нальеш, - адказаў Дарафей.

Ён падумаў і вырашыў ехаць. Не таму, што шкада 50$, грошы ў яго былі: крыху даляраў на чорны дзень, крыху еўра; ляжалі беларускія на пластыкавай картцы і на банкаўскім рахунку. Проста даўно не быў у сталіцы, засумаваў па ёй. А тут такая нагода. Электрычкі цяпер хуткасныя, раніцай туды, удзень назад. Да таго ж ён як чыгуначнік меў магчымасць бясплатнага праезду раз на год у любы куток Беларусі і яшчэ ні разу гэтым правам не скарыстаўся.

Ён узяў адгул, папярэдзіў маці, што яго не будзе паўдня, і паехаў у Мінск. У першым жа павільёне аўтазапчастак на Ждановічах знайшоўся новенькі, у змазцы, стартэр. Да электрычкі хапала часу. Дарафей пакатаўся ў метро, выйшаў на плошчы Перамогі.

Пасля падземкі востра, прыемна пахла свежаскошанай травой з газонаў. Стаяў май, свяціла ранішняе сонца, ехала палівальная машына і мыла вуліцу. Высокія кусты белага бэзу цвілі буйнымі суквеццямі - кіпелі, а не цвілі. Дарафей паволі крочыў ад метро ў парк, разглядваючы капоты і зады прыпаркаваных машын, дзівячыся, якіх толькі марак не бывае. Раптам ён уздрыгнуў ад рэзкага сігналу. Азірнуўся. Белы “Лексус” асцярожна зарульваў на вузкае вольнае месца паміж машынамі. І за тую долю секунды, пакуль адчыняліся дзверцы, Дарафей зразумеў (прадчуванне часта абганяе зрок), што сігнал адрасаваны яму, і ўжо ведаў, каго зараз убачыць.

“Не можа быць!” - падумаў ён, узіраючыся ў ледзі, якая выйшла з машыны. А яна ўжо ішла да яго - нерашуча, збянтэжана, вінавата і міла пасміхаючыся, ва ўсім белым: сукенка, адкрытыя загарэлыя плечыкі, белая сумачка, белыя туфлі. На шыі блішчэў срэбны ланцужок.

– Ты пазнаеш мяне?

– Ксю...

Яна абняла яго моцна за шыю, прытулілася і абсыпала твар пацалункамі.

– Як даўно мяне так не звалі! Гэта ж колькі часу мінула!..

II.

Яны пазнаёміліся пятнаццаць гадоў назад. Аляксей якраз вярнуўся з арміі, а перад гэтым была вучоба ў палітэхнікуме, і так атрымалася, што ён гадоў сем, не лічачы кароткіх, на выхадныя, наездаў, практычна быў ізаляваны ад роднай вёскі. За гэты час аднакласніцы павыходзілі замуж, сябры - хто служыў, хто, вярнуўшыся з войска, адразу ж з’язджаў у горад, балазе, той быў блізка, а там - гіганцкі, на ўсю Еўропу вядомы металургічны завод.

Аляксей прайшоў з канца ў канец па вуліцы, дзівячыся зменам. Многа новых хат, і ў старых хатах - таксама нейкія новыя, чужыя людзі.

– Я амаль нічога тут не пазнаю, - сказаў ён дома маці.

– Што ты! Усё памянялася. Старыя паўміралі, маладыя паз’язджалі на металургічны... І ў лес не хадзі, бо заблудзішся.

Загаўкаў сабака, маці выглянула ў акно.

– Жэня сунецца...

Аляксей таксама паглядзеў. Ад веснічак праз двор ішоў незнаёмы мужчына, высокі, дужы, гадоў пад сорак, у клетчатых штанах, з сумкаю ў руцэ, - ішоў дзіўна, віхляючы задам, як жанчына. Зверху да каленяў ногі ў яго былі шчыльна сціснуты, а ад каленяў ішлі ўраскід, нібы ён не меў над імі ўлады, хоць ён стараўся рабіць маленькія крокі. Пастукаў у дзверы, узнік на парозе.

– Ну, з вяртаннем!
– Рука ў яго была моцная, мазолістая.
– Жэня Бракарэнка.

Аляксей наморшчыў лоб, а Жэня сказаў:

– Не старайся - не ўспомніш. Мяне твая маці толькі памятае, і то ледзь-ледзь. Я не з пустымі рукамі. Вось вам, - пачаў выкладваць з сумкі на стол, - каб не падумалі, што проста выпіць прыйшоў... Вось бутэлька, сала, мяса, яйкі свежыя...

– Не трэба!
– для парадку, па вясковай звычцы завялася маці.
– У нас усё ёсць.

– Такога няма. У мяне замежнае, - Жэня падміргнуў Аляксею.
– Сыр, каўбаска, вінаград... А гэта, - працягнуў маці некалькі купюраў, - за клопат. Бяры, бяры, ты не адна цяпер.

Маці ўзяла грошы, узяла выпіўку, закуску. Аляксей, якому не давала спакою знаёмае прозвішча, раптам прыгадаў:

– У ваенкамаце быў хірург... Бракарэнка, здаецца?

– Гэта мой родны брат, - коратка адказаў Жэня.
– Ужо ён не ў ваен­камаце, а на тым свеце.

Памаўчалі. Жэня прысеў за стол.

– Ну, расказвай. Якія планы? У горад на металургічны?

– Не, не!
– Аляксей аж замахаў рукамі.
– Толькі не туды!

Ён разлюбіў свой горад адразу, як там з’явіўся славуты металургічны завод - задымлены, зачумлены, з цэхамі і трубамі. Будавалі яго ад пачатку да канца аўстрыйцы і італьянцы; пабудавалі - ды так і засталіся, працавалі тут. Вось гэтыя чароўныя словы - “замежнікі, еўрапейцы” - як магнітам прыцягвалі сюды, у нікому раней невядомы, правінцыйны беларускі гарадок, а цяпер - Кландайк, Эльдарада шукальнікаў шчасця з усіх куткоў Саюза. Сюды, на гэтую выспачку буржуазнай свабоды, злятаўся, сцякаўся, спаўзаўся самы розны непатрэбны люд. Тут можна было лёгка набыць жуйкі, джынсы, цэлафанавыя пакеты з малюнкамі каўбояў, замежныя цыгарэты з тытунём і з анашой, псіхатропныя таблеткі і транквілізатары, заморскае спіртное і наркотыкі, а таксама, калі пашэнціць - венерычнае захворванне.

– Не, не ў наш горад, - паўтарыў Дарафей.
– Там без мяне хапае. Я вучыцца думаю. У Мінск паступаць.

– Па якой спецыяльнасці?
– пацікаваўся Жэня.

– Па сваёй, тэхнікумаўскай. Прамысловае і грамадскае будаўніцтва. Дыплом маю, характарыстыкі добрыя з арміі.

– Паступіш! Усё ў цябе атрымаецца, інжынерам станеш!

– Ды не - я думаю застацца ў аспірантуры.

– Таксама правільна. Вось за гэта хвалю, - для Жэні толькі выказаны намер быў ужо здзейсненым фактам.
– Аспірантура, потым кафедра, ды па камсамольскай лініі пакруцішся, а там глядзіш - да міністэрства недалёка...

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • ...
Купить и скачать
в официальном магазине Литрес

Без серии

Ксю
Сцэнарыст

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: