Шрифт:
А Ручаёк палiчыў гэта за пэўную няўвагу да свае асобы.
Толькi ж раз паднялася навальнiца. Хмары, як мухi над гаршком куццi, вiлiся чорным роем над зямлёю, апяразваючы агнявiстымi стужкамi i трасучыся магутнымi громамi. Страшна было. Але трэба было ўмяшацца тут Ветру, i цяпер ён з'явiўся такiм, якiм ён i ёсць па сваёй натуры: буянам i забiякам.
Чуць-чуць стрывала беднае Дрэва - так iрваў i крышыў яго Вецер.
Нават крумкач павiнен быў моцна ўшчамiць кабдзюрамi галiну, каб не скiнуцца.
– Здаецца, я табе не насенне з гэтага Дрэва, што хочаш сарваць i мяне для свае забаўкi, - сярдзiта сказаў крумкач.
Тут у Дрэва расчынiлiся вочы; пазнала яно, якi хiтры i злы яго прыяцель.
Угнявiўся i Ручаёк. Ён надзьмуўся, насупiўся, пацямнеў i вылiўся з берагоў, запенены ўвесь.
Зняважаны Дрэвам, як здавалася яму, ён адышоўся далей.
I ўбачыла Дрэва, што сябры пакiнулi яго. I яшчэ мацней зажурылася.
– Што рабiць?
– Пусцiць глыбей карэннi ў зямлю, - сказаў крумкач, мудрая галава, летучы на раздабыткi.