Вход/Регистрация
  1. библиотека Ebooker
  2. Проза
  3. Книга "Мурашкi"
Мурашкi
Читать

Мурашкi

Моруа Андре

Проза

:

проза прочее

.
Аннотация

Андрэ Маруа

МУРАШКI

У каробачцы памiж дзвюма шклянымi пласцiнкамi, абклеенымi з бакоў паперай, варушылася i працавала цэлае племя дробненькiх карычневых пачвар. Прадавец насыпаў мурашкам трошкi пяску, i яны пракапалi ў iм хады, адусюль накiраваныя ў адзiн пункт. Там, у самым цэнтры, амаль нерухома сядзела крыху большая мурашка. Гэта была Каралева, i ўсе астатнiя з пашанай кармiлi яе.

– З iмi няма нiякага клопату, - сказаў прадавец.
– Даволi раз у месяц пакласцi iм кроплю мёду ў гэтую дзiрачку... Толькi адну кроплю... А мурашкi ўжо самi перанясуць яе i падзеляць.

– Усяго адну кроплю ў месяц?
– здзiвiлася маладая жанчына.
– Няўжо адной кроплi мёду хопiць гэтым iстотам на цэлы месяц?

На ёй быў вялiкi капялюш з белай саломкi i муслiнавая сукенка ў кветачкi, без рукавоў. Прадавец маркотна паглядзеў на яе.

– Адной кроплi хопiць, - паўтарыў ён.

– Цудоўна, цудоўна!
– усклiкнула ў захапленнi маладая жанчына.

I купiла празрысты мурашнiк.

* * *

– Дружа мой, вы яшчэ не бачылi маiх мурашак?

Беленькая ручка з наманiкюранымi пальчыкамi трымала шкляную каробачку з жывымi iстотамi. Мужчына, якi сядзеў каля маладой жанчыны, любаваўся яе плячамi i зграбнай шыйкай.

– Як з вамi цiкава, дарагая... Вы ўносiце ў жыццё навiзну i разнастайнасць... Учора вечарам Бах... Сёння мурашкi...

– Вы толькi гляньце, мой дарагi!
– сказала яна з дзiцячым запалам, якi яму так падабаўся (i яна гэта ведала)...
– Вы бачыце вунь тую вялiзную мурашку? Гэта Каралева... Работнiцы ёй прыслужваюць... Я iх сама кармлю... I паверце, дарагi, iм хапае адной кроплi мёду ў месяц... Ды гэта ж паэзiя!..

* * *

Праз тыдзень i мужу яе i каханку надакучыў мурашнiк. Маладая жанчына сунула яго за люстэрка на камiне. У канцы месяца яна забыла пакласцi ў каробачку кроплю мёду. Мурашкi доўга памiралi ад голаду. Да самага канца яны хавалi трошкi мёду для Каралевы, i яна загiнула апошняя.

Пераклад: Юрка Гаўрук

Купить и скачать
в официальном магазине Литрес

Без серии

Кветкi па сезону
Мiрына
Бедная мама
Карычневая магiя
Падарожжа ў нябыт
Мурашкi
Пакаранне золатам
Пасля вакацый
Палярына
История Германии
Отель «Танатос» (сборник)

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: