– Затое ж праўда i раскiдае гэтыя сцены! – сказаў стары дуб.
– Так... Ну, калi вы ўжо так хочаце, дык скажу вам, толькi ж не крыўдуйце: я - частка таго самага вадаспада! Справа ж уся ў тым, што калi сiла высока забiраецца ўгору i яе там набiраецца дужа многа, дык яна можа прычынiць вялiкую шкоду, калi даць ёй поўную волю i не паставiць у пэўныя межы. I нiхто няхай не забывае, што ён частка вялiкай прыроды.