Вход/Регистрация
  1. библиотека Ebooker
  2. Проза
  3. Книга "Дзiкi сабака дзiнга, альбо аповесць пра першае каханне"
Дзiкi сабака дзiнга, альбо аповесць пра першае каханне
Читать

Дзiкi сабака дзiнга, альбо аповесць пра першае каханне

Фраерман Рувим Исаевич

Проза

:

проза прочее

.
Аннотация

Рувiм Фраерман

Дзiкi сабака дзiнга, альбо аповесць пра першае каханне

Пераклад: Вера Вярба

I

Тонкая лёска была спушчана ў ваду пад тоўсты корань, што варушыўся ад кожнага руху хвалi.

Дзяўчынка лавiла фарэль.

Яна сядзела нерухома на каменi, i рака абдавала яе шумам. Вочы яе былi апушчаны. Але позiрк iх, стомлены бляскам, што быў рассеяны паўсюды над вадой, не здаваўся пiльным. Яна часта адводзiла яго ўбок i глядзела ўдалячынь, туды, дзе круглыя, парослыя лесам горы стаялi над самай ракой.

Паветра было яшчэ светлае, i неба, абмежаванае гарамi, здавалася сярод iх раўнiнай, ледзь азоранай захадам.

Але нi гэта паветра, знаёмае ёй з першых дзён жыцця, нi гэтае неба не вабiлi яе зараз.

Шырока адкрытымi вачыма сачыла яна за вечна бягучай вадой, сiлячыся ўявiць у сваёй фантазii тыя нязведаныя краiны, куды i адкуль бегла рака. Ёй хацелася пабачыць новыя землi, iншы свет, напрыклад, аўстралiйскага сабаку дзiнга. Яшчэ ёй хацелася быць пiлотам, а таксама яшчэ спяваць. I яна заспявала. Спачатку цiха, потым гучней. У яе быў прыемны голас. Але побач нiкога не было. Толькi вадзяны пацук, напалоханы песняй, плюхнуўся ля самага кораня i паплыў у зараслi чароту, валочачы ў нару зялёную чарацiнку. Чарацiнка была даўгаватая, i пацук дарэмна стараўся, не маючы сiлы працягнуць яе праз густую рачную траву.

Дзяўчынка з жалем паглядзела на пацука i замоўкла. Потым паднялася i выцягнула лёску з вады.

Спалоханы ўзмахам яе рукi пацук шмыгнуў у чарот, а цёмная ў плямах фарэль, што да гэтага нерухома стаяла ў светлым струменi, падскочыла i знiкла ўглыбiнi.

Цяпер дзяўчынка засталася адна. Яна паглядзела на сонца, якое хiлiлася на захад i кранулася вяршынi яловай гары. I хаця было ўжо даволi позна, дзяўчынка не спяшалася дадому. Яна паволi крутанулася на каменi i нетаропка пайшла ўгору па сцежцы, адкуль насустрач ёй па схiле гары спускаўся высокi лес.

Яна смела ступiла ў яго.

Шум вады, бягучай памiж камянёў, застаўся за плячыма, i адкрылася перад ёю цiшыня.

У гэтай векавой цiшынi раптам пачуўся ёй гук пiянерскага горна. Ён прабег па прасецы, дзе, не калышучы галiнамi, стаялi старыя пiхты, i пратрубiў ёй у вушы, напамiнаючы, што трэба спяшацца.

Аднак дзяўчынка не прыбавiла кроку. Абагнуўшы невялiкае балотца, дзе раслi жоўтыя саранкi, яна нахiлiлася i вострым сучком выкапала з зямлi разам з каранямi некалькi кволых кветак. Яна ўжо набрала iх поўныя рукi, калi ззаду пачулiся цiхiя крокi i нехта ўголас пазваў яе:

– Таня!

Яна павярнулася. На прасецы, каля высокага мурашнiка стаяў нанайскi хлопчык Фiлька i зваў яе рукой. Яна падышла, прыветна гледзячы яму ў твар.

Побач з Фiлькам на шырокiм пнi ўгледзела яна поўны кацялок бруснiц. А сам Фiлька вузкiм паляўнiчым нажом з якуцкай сталi састругваў кару са свежага бярозавага дубца.

– Хiба ты не чула горна?
– спытаў ён.
– Чаму ж ты не спяшаешся?

Яна адказала:

– Сёння бацькоўскi дзень. Мая мацi прыехаць не зможа - яна працуе ў бальнiцы, - у лагеры мяне нiхто не чакае. А чаму ты не спяшаешся?
– дадала яна, усмiхнуўшыся.

– Сёння бацькоўскi дзень, - паўтарыў ён яе словы, - i да мяне прыехаў са стойбiшча бацька, я iшоў правесцi яго да яловай сопкi.

– Хiба ты правёў яго? Гэта ж далёка.

– Не, - адказаў з годнасцю Фiлька.
– Навошта мне яго праводзiць, калi ён застаецца начаваць каля ракi паблiзу нашага лагера. Я пакупаўся ля Вялiкiх камянёў i шукаў цябе. Я чуў, як ты спявала.

Дзяўчынка глянула на яго i засмяялася. I смуглявы Фiлькаў твар пацямнеў яшчэ болей.

– Калi ты не спяшаешся нiкуды, дык пастаiм тут. Я пачастую цябе мурашкавым сокам.

– Ты частаваў мяне ранiцай сырой рыбай.

– То была рыба, а гэта зусiм iншае. Пакаштуй!
– сказаў Фiлька i ўторкнуў бярозавы дубчык у самую сярэдзiну мурашнiка.

Схiлiўшыся над iм удваiх, яны счакалi трохi, пакуль тонкая акораная галiнка не пакрылася ўся мурашкамi. Тады Фiлька страсянуў iх, стукнуўшы злёгку галiнку аб кедр, i паказаў яе Танi. На свежай забаланi блiшчалi кроплi мурашкавай кiслаты. Хлопчык лiзнуў iх i даў пакаштаваць Танi. Яна таксама лiзнула i сказала:

– Як смачна. Я вельмi люблю мурашкавы сок.

Яны рушылi далей, i Фiлька пайшоў з ёю побач, не адстаючы нi на крок.

Яны маўчалi. Таня - таму, што прывыкла думаць патроху аб усiм i маўчаць усякi раз, калi ўваходзiла ў гэты маўклiвы лес. А Фiлька таксама не хацеў гаварыць пра такую дробязь, як мурашкавы сок. Зрэшты, гэта быў толькi сок, якi яна магла здабываць i сама. Так прайшлi яны ўсю прасеку, не сказаўшы нi слова, i выйшлi на процiлеглы схiл гары. I зусiм блiзка, пад каменнай кручай, ля той самай рэчкi, якая, не знаючы стомы, спяшаецца да мора, убачылi яны свой лагер - прасторныя палаткi, што стаялi на ўзлеску.

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • ...
Купить и скачать
в официальном магазине Литрес

Без серии

Дикая собака Динго, или Повесть о первой любви
Жизнь и необыкновенные приключения капитан-лейтенанта Головнина, путешественника и мореходца
Девочка с камнем
Черная книга
Соболя
Шпион
Избранное
Дальнее плавание
Дзiкi сабака дзiнга, альбо аповесць пра першае каханне
Дикая собака динго, или Повесть о первой любви
Коричневая пуговка

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: