Вход/Регистрация
  1. библиотека Ebooker
  2. Фантастика
  3. Книга "Панаванне жанчын (на белорусском языке)"
Панаванне жанчын (на белорусском языке)
Читать

Панаванне жанчын (на белорусском языке)

Абдулаева Сахиба

Фантастика

:

научная фантастика

.
Аннотация

Сахiба Абдулаева

Панаванне жанчын

Пераклад: Павел Марцiновiч

Выехаўшы за межы горада, машына прыбавiла хуткасць. Сакавiтая зелень палiўных палёў, чаргуючыся з жаўцiзной палос выпаленай сонцам травы, iмклiва праносiлася мiма i, быццам знiкаючы з жыцця, заставалася дзесьцi далёка ззаду.

Горы з вяршынямi, ахутанымi смугой, з рэзкiмi белымi кляксамi ледавiкоў, прысунулiся. I ў наблiжэннi гэтым было абяцанне доўгачаканай прахалоды.

– Паветра якое! Што за паветра!

– Праўда, - пацвердзiў Сарвар, заклапочана зiрнуўшы на нашага сына, якi стомлена заснуў на маiх руках.

– Дзядзька, напэўна, зачакаўся, - сказаў Фатых.
– Хутка прыедзем, вось тады зразумееце, што такое сапраўднае горнае паветра!

Сарвар зноў паглядзеў на нас з сынам, збавiў хуткасць, сказаў нягучна:

– Давайце перадыхнём, бо ўжо дзве гадзiны ў дарозе.

Я ўдзячна ўсмiхнулася яму. Малы сапраўды стамiўся. Але калi Сарвар спынiў машыну на абочыне дарогi, ён расплюшчыў вочы, працягнуў да мяне рукi. Я выйшла з машыны, агледзелася i пагладзiла сына па худых шчоках:

– Глядзi, Джамшыд, як прыгожа?

Ля карэння старой алычы весела цурчала крынiца, падаючы на каменне з вузкай расколiны ў сцяне. Сонца, прабiваючыся праз вадзяны пыл, павесiла над ёй няяркую вясёлку. У вачах малога з'явiўся бляск, губы заўсмiхалiся.

Калi мужчыны напiлiся, я ўзяла ў iх пiялу, напоўнiла яе i, адпiўшы глыток ледзяной вады, прапанавала сыну. Ён прагна прыпаў да гаючай вiльгацi.

– Хопiць, Шахноза, вада вельмi халодная, каб не прастыў малы, - клапатлiва вымавiў Сарвар.
– Пахадзi трошкi, разамнiся, зараз паедзем далей.

У дарогу мы рушылi хвiлiн праз дзесяць.

Седзячы на заднiм сядзеннi i прыцiскаючы да сябе схуднелае цельца Джамшыда, я гледзела ў акно, аднак нiчога вакол не заўважала - мне не верылася, што яшчэ ўчора мы з сынам знаходзiлiся ў душнай, распаленай ад гарачынi бальнiчнай палаце. I замест перадгор'яў, што беглi мiма, перад вачыма паўставалi карцiны тых цяжкiх дзён...

Джамшыду толькi-толькi мiнуў годзiк. Радуючы нас з мужам, ён пачаў рабiць першыя крокi: прыпаўзе ў кухню на карачках, а там, абапiраючыся на сцяну, устане на ножкi i харобра ступiць да мяне. I праз секунду ўжо ўчэпiста трымаецца за матчыну спаднiцу, смяецца разам з намi. Участковы доктар, якая цярплiва лячыла нашы бясконцыя прастуды i бранхiты, сказала, што цяпер малы павiнен хварэць меней - мiнуў самы пяшчотны ўзрост, але атрымалася ўсё iнакш.

Лета стаяла гарачае. I як я нi берагла Джамшыда, ён захварэў. Захварэў цяжка. Тэмпература падскочыла да сарака градусаў. Не дапамаглi нi абцiраннi, нi кампрэсы. Iртуць у тэрмометры апускалася ненадоўга i тут жа iмкнулася да гэткай страшнай адзнакi - сорак. Дыхаў Джамшыд з цяжкасцю, амаль не расплюшчваў вачэй. Выклiкалi "хуткую дапамогу".

У прыёмным пакоi сына доўга аглядалi, i я пачала плакаць, баючыся, што доктар скажа што-небудзь страшнае, безвыходнае.

– Пнеўманiя, - канстатавала яна, гледзячы на нас з мужам.
– Дзiця вельмi слабое. Неабходная шпiталiзацыя.

Мы з Сарварам маўчалi, не ведаючы, што рабiць, што сказаць.

Доктар аклiкнула сястру:

– Хлопчыка ў рэанiмацыю. Увядзiце жарапанiжальнае зараз жа... А вы не трывожцеся, як толькi стан палепшыцца, адразу перавядзём вашага малога ў агульную палату.

Сястра спрытна напоўнiла шпрыц, увяла iглу ў ягадзiцу Джамшыда. Ён нават не заплакаў - так выматала яго хвароба.

– Скажыце, доктар, а...
– павярнулася я да доктара, але тут жа ўчула выгук медсястры: - Зухра Рустамаўна! Яму блага!

Убачыўшы, што сынавы губы пасiнелi, а вочы сталi закачвацца, я кiнулася да яго, але медсястра ўжо схапiла яго, пабегла па калiдоры.

У рэанiмацыйнае аддзяленне нас з мужам не пусцiлi. Стоячы пад глухiмi дзвярыма, я нiчога не бачыла i не чула. Толькi адчувала, як слёзы бягуць па твары.

Ачулася ад таго, што Сарвар моцна ўзяў мяне за плечы i трасянуў:

– Шахноза! Джамшыду лепей! Шахноза, ён плача, чуеш?!

Толькi тады я зноў стала ўспрымаць свет вакол. I нават паспрабавала ўсмiхнуцца медсястры, якая з'явiлася з-за дзвярэй:

– Мне ўжо можна да яго?

Медсястра ўхiлiлася ад адказу:

– Доктар вам усё растлумачыць...

Доўга Зухра Рустамаўна распытвала мяне пра хваробы Джамшыда, пра тое, як ён рос, якiя лекi яму давалi. Пасля роздумнай паўзы асцярожна прагаварыла:

– Выпадак моцна ўскладнены павышанай адчувальнасцю да iн'екцый i алергiчнай рэакцыяй на некаторыя лекавыя прэпараты. Гэта i тое, што арганiзм аслабеў, а значыцца, амаль не супрацiўляецца iнфекцыям...

Я падалася да яе, глытаючы слёзы, спыталася:

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
Купить и скачать
в официальном магазине Литрес

Без серии

Золотые коконы
Голос Вселенной
Сын небес
Меченосец
Модель обожания
Панаванне жанчын (на белорусском языке)
Вуло - следопыт
Панаванне Жанчын

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: