Вход/Регистрация
  1. библиотека Ebooker
  2. Проза
  3. Книга "На пошукi Зьмея Нарата (на белорусском языке)"
На пошукi Зьмея Нарата (на белорусском языке)
Читать

На пошукi Зьмея Нарата (на белорусском языке)

Аркуш Алесь

Проза

:

русская классическая проза

.
Аннотация

Алесь Аркуш

На пошукi Зьмея Нарата

О, гэты сьмяльчак, Раул Бопп*, якi накiнуў на шыю Зьмею Нарата пятлю i засiлiў гразу сэльвы Амазонкi. Ён так марыў ажанiцца з дачкою каралевы Лузii, што ўлез у скуру сваёй ахвяры i зьмеям выправiўся на пошукi абраньнiцы.
– Куды-ж ты, Зьмей Нарата?
– пытаюцца ў Раула Боппа жыхары сэльвы.
– Хачу я бачыць дачку каралевы Лузii, адказваў усiм сьмяльчак Раул. Няпросты ён выбраў шлях - праз сэльву, праз балоты, праз выпрабаваньнi. Уладзiмер Славук** намаляваў-бы шыкоўныя iлюстрацыi да гэтай гiсторыi. Зьмей у яго атрымаўся-б як сапраўдны блiшчыць луска цела пад месячным сьвятлом, блiшчаць вочы Зьмея, выпраменьваючы адвагу i непахiснасьць, а з-пад кожнай купiны, з-за кожнага дрэва сочаць за iм жыхары сэльвы - хiжыя, кiпцюрыстыя, iкластыя; толькi страшныя абрысы Зьмея Нарата ратуюць Раула ад нападу кракадзiлаў, ягуара i пiраней. О, гэты сьмяльчак Раул Бопп! Як моцна ён жадае дачку каралевы Лузii! Вядома, ён пройдзе праз усе выпрабаваньнi, бо за праважатага ў яго адвага i ўпартасьць, ён выкрадзе сваю абраньнiцу, яны возьмуць шлюб i будуць жыць, як i марыў Раул, у краi Бязьмежных Земляў. Там, напэўна, яны жывуць i зараз i там я iх сустрэну калi наведаю край, дзе горныя ланцугi ўздымаюцца ў неба, дзе цякуць празрыстыя рэчкi мiж мулунгу - дрэў з экзатычнымi кветкамi. Сам Раул будзе маiм гiдам, ён пазнаёмiць мяне з сябрамi i раскажа праўдзiвую гiсторыю пра Зьмея Нарата i дачку каралевы Лузii, затым наладзiць выправу ў амазонскую сэльву, будзе па-сяброўску пахлопваць па гузаватых баках кракадзiлаў, перасьвiствацца з дзiўнымi птушкамi, частаваць ягуара са свайго паляўнiчага нажа.

Ноччу, калi поўня падзелiць сэльву на дзве роўныя часткi, я прачнуся i старожка выбяруся з намёта, падкiну дроў у амаль згаслае вогнiшча i ўпэўненым крокам пайду ў цямрэчу зь лiанаў, пальмаў i трысьнягу клiкаць Зьмея Нарата.

* Раул Бопп - бразыльскi паэт пачатку XX стагодзьдзя. ** Уладзiмiр Славук - сучасны беларускi графiк.

Купить и скачать
в официальном магазине Литрес

Без серии

Вяртаньне ў 'Тутэйшыя' (на белорусском языке)
Стаць эўрапейцамi, застаўшыся беларусамi (на белорусском языке)
На пошукi Зьмея Нарата (на белорусском языке)
Яму канцы (на белорусском языке)
Клясычная эвалюцыя Сяргея Дубаўца (на белорусском языке)
Грыфон (на белорусском языке)
Ткачы (на белорусском языке)
Варона (на белорусском языке)

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: