Вход/Регистрация
  1. библиотека Ebooker
  2. Проза
  3. Книга "На беразе Волгi (на белорусском языке)"
На беразе Волгi (на белорусском языке)
Читать

На беразе Волгi (на белорусском языке)

Барашка Ілары

Проза

:

классическая проза

,

русская классическая проза

,

рассказ

.
Аннотация

Так, перад вачыма гiтлераўцаў была наша красуня Волга. Толькi вузенькая палоска зямлi на правым абрывiстым беразе аставалася ў руках маракоў-гвардзейцаў...

Iларыён Барашка

На беразе Волгi

Так, перад вачыма гiтлераўцаў была наша красуня Волга. Толькi вузенькая палоска зямлi на правым абрывiстым беразе аставалася ў руках маракоў-гвардзейцаў...

Маракi прыйшлi сюды з берагоў Цiхага акiяна. Крылатыя словы снайпера-цiхаакiянца Васiля Зайцава, сказаныя iм аднойчы на гвардзейскiм мiтынгу, што за Волгай для гвардзейца зямлi няма, з хуткасцю маланкi абляцелi ўвесь фронт, дайшоўшы да сэрца кожнага байца, зрабiлiся зразумелымi i блiзкiмi.

...Гарачая бойка на гэтым участку не сцiхала круглыя суткi. Армiя генерала Паўлюса рвалася наперад, да Волгi.

Артылерыйская кананада, узрывы мiн, бесперапынная бамбёжка, сухi пошчак кулямётаў i аўтаматаў, стогны параненых- усё змяшалася разам тут, на вузенькiм кавалачку прыволжскай зямлiцы...

А за спiною гвардзейцаў-цiхаакiянцаў несла свае воды шырокая прывольная матухна-Волга.

I вады было так многа ў параўнаннi з тым вузенькiм двухсотметровым кавалкам зямлi, што падчас здавалася, - гiтлераўцы вось-вось скiнуць маракоў у рэчку.

Цiхаакiянцы добра ведалi: адступаць нельга. За Волгай няма зямлi для савецкага марака. Ведалi маракi i другое: на iх участку фронту ў гiтлераўцаў няма вады. Кожны лiтр яе дорага абыходзiўся ворагу.

Iшоў бой... Раптам у часе кароткага зацiшша з варожага дота выбег нямецкi салдат без аўтамата. Паяўленне яго сярод белага дня было такое нечаканае, што нiхто з нашых байцоў нават аўтамата не падняў. У руках немца быў плоскi кацялок. З кацялком у руках, як ашалелы, бег ён да Волгi, хрыпатым голасам выкрыкваючы на хаду:

– Рус, дай васэр! ва-да... ва-да...

Як толькi ён дабег да ракi, яго адразу абкружылi маракi.

– Васэр... васэр, - паказваючы на пусты кацялок, задыхваючыся, гаварыў немец.

– Не дам табе вады! Нi-нi...
– раптам шырока па-гаспадарску расставiўшы ногi, выпалiў гвардыi старшына Ярмак Сарокiн.

Яго гучны голас, нiбы гром, ускалануў шэры восеньскi дзень.

– У вас... у вас... васэр... Вольга, - умольным голасам лепятаў салдат, з зайдрасцю пазiраючы на рэчку.

– Волга мая! Не дам!
– грозна, з нейкiм незвычайным, адвечным правам на гэткi катэгарычны адказ, сказаў Ярмак Сарокiн.

– Васэр, васэр...

Гэтага салдата з армii Паўлюса, як i многiх iншых, яму падобных, нашы маракi маглi ўзяць у палон. Аднак у палон яго не ўзялi. Гвардыi старшына Ярмак Сарокiн збегаў у траншэю, вырваў з паходнай запiсной кнiжкi лiсток паперы i, прыладзiўшыся як найзручней на касцы, напiсаў:

НОТА

ГIТЛЕРАЎЦАМ З НАШАЙ ВОЛГI ВАДЫ НЕ ПIЦЬ!

Гвардыi старшына Ярмак Сарокiн.

Сарокiн аддаў салдату паперку, паказаў дарогу назад i аддаў каманду:

– Цурук, арш!

Немец зразумеў каманду i пабег з пустым кацялком у напрамку да свайго дота, несучы ў руках "ноту" Сарокiна...

Праз некалькi хвiлiн кароткае зацiшша разарваў гул гармат, - бой за Сталiнград разгараўся з новай, яшчэ большай сiлай...

1943 г.

Купить и скачать
в официальном магазине Литрес

Без серии

На беразе Волгi (на белорусском языке)

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: