Вход/Регистрация
Выкраданне Чарадзея (на белорусском языке)
вернуться

Булычев Кир

Шрифт:

Адзiн з iх быў малады, крыху старэйшы за Ганну, элегантны, у сiнiм гарнiтуры, пры гальштуку-мушцы, з кучаравымi чорнымi валасамi, з гусарскiмi нахабнымi вачыма. Другi, што злез з гарышча, - старэйшы i мажнейшы. Твар скуласты, карычневы, светлымi агеньчыкамi гарэлi на iм невялiкiя вочы. Ён быў адзеты ў чорны свiтэр i пацёртыя джынсы.

Ганна выпрасталася, зморшчыўшыся ад болю, i спыталася:

– Вы праз акно ўлезлi?

Мужчыны трымалi напагатове, як пiсталеты, яркiя лiхтарыкi.

– Што вы тут робiце?
– спытаўся скуласты.

– Я жыву тут. Часова.
– I, як бы жадаючы ўразiць iх, Ганна дадала: Вось бачыце, я i падлогу вымыла.

– Падлогу?
– спытаўся скуласты i паглядзеў на лужыну малака.

Ганна была такая сярдзiтая, дый нага балела, што забылася пра спалох.

– Калi вам няма дзе пераначаваць, - сказала яна, - перайдзiце цераз ручай, у крайнюю хату. Там ёсць пакой пусты.

– Чаму гэта мы павiнны iсцi?
– спытаўся малады гусар.

– Вы што, хочаце, каб я пайшла?

– Разумеецца, - сказаў маладзейшы.
– Вам тут няма чаго рабiць.

– Але ж гэта хата маёй цёткi, Магды Iванкевiч.

– Гэта чорт ведае што, - сказаў малады гусар.
– Нiякай цёткi тут быць не павiнна.

– Правiльна!
– усклiкнула Ганна, прасякнутая справядлiвым гневам. Цёткi быць тут не павiнна. I вас таксама.

– Мне здаецца, - заявiў скуласты, - нам варта пагаварыць. Зрабiце ласку, цi не пажадалi б вы прайсцi ў пакой?

Ганна звярнула ўвагу на пэўную старамоднасць яго мовы, нiбы ён вучыўся ў дарэвалюцыйнай гiмназii.

Не дачакаўшыся адказу, скуласты штурхнуў дзверы ў святлiцу. Там было ўтульна. Канапа заслана, на стале ляжалi кнiжкi, частка з iх ангельскiя, што адразу пераконвала: у пакоi жыў iнтэлiгентны чалавек - гэта значыць Ганна Iванкевiч.

Напэўна, гэтая думка прыйшла ў галаву i ўзломшчыку, бо яго наступныя словы адрасавалiся не Ганне, а спадарожнiку.

– Жуль!
– сказаў ён.
– Хтосьцi прамаргаў.

Жуль падышоў, узяў са стала ангельскую кнiжку, паварушыў губамi, разбiраючы назву, i заўважыў:

– Не чытаў.

Вiдаць, хацеў паказаць сваю адукаванасць. Магчыма, гандляваў абразамi, займаўся кантрабандай i не спынiцца нi перад чым, каб збавiцца ад сведкi.

– Добра, - сказаў скуласты бандыт.
– Не будзем сварыцца. Вы думалi, што хата пустая i вырашылi ў ёй пажыць. Так?

– Безумоўна так. Я ведала, што яна пустая.

– Але вы не ведалi, што з гаспадыняй гэтай хаты мы дамовiлiся пажыць тут два тыднi. I вось атрымалася непаразуменне.

– Непаразуменне, - сказала Ганна.
– Я i ёсць гаспадыня.

Гусар усеўся на канапу i пачаў хутка гартаць кнiжку. Недзе ўдалечынi забрахаў сабака, пачуўся гул машыны. Праз адчыненае акно ў пакой заляцеў вялiкi матылёк i стукнуўся ў шкло лiхтарыка. Ганна, накульгваючы, падышла да стала i запалiла лямпу-газоўку.

– Магда Фёдараўна Iванкевiч, - сказаў скуласты бандыт начальнiцкiм голасам, - здала нам гэтую хату на два тыднi.

– Калi вы бачылi цётку?
– спыталася Ганна.

– Учора, - адказаў малады чалавек, не адрываючы вачэй ад кнiжкi.
– У Менску.

"Хлусяць, - падумала Ганна. Учора вечарам яна праводзiла цётку ў Крым. Палову жыцця пражыўшы ў вёсцы, цётка лiчыла, што вёска - не месца для адпачынку. Экзатычная мiтусня на ялцiнскiм узбярэжжы куды больш да душы яе рамантычнай натуры...
– Яны тут невыпадкова. Прыйшлi сюды не так сабе. Але што iм рабiць у гэтай хаце? Чым больш сур'ёзныя намеры ў бандытаў, тым больш бязлiтасныя яны да сваiх ахвяраў - мэта апраўдвае сродкi. Трэба вырвацца адгэтуль i ўцякаць да дзеда".

– Мяркуючы па ўсiм, - задумлiва сказаў высокi бандыт, дакрануўшыся пальцам да кончыка носа, - вы нам не паверылi.

– Паверыла.
– Ганна сцепанулася пад яго халодным позiркам. Гэтым i выдала сябе канчаткова. I цяпер ёй заставалася толькi бегчы. Тым больш што малады чалавек адклаў кнiжку, лёгка ўстаў з канапы i апынуўся ў яе за спiною. Або цяпер, або нiколi. I Ганна хуценька вымавiла: - Мне трэба выйсцi на двор.

– Чаго?
– спытаўся высокi бандыт.

Ганна кiнулася да прачыненага акна, нырнула ў яго галавою ўперад, насустрач начной прахалодзе, водару лугоў i паху дыму ад ляснога вогнiшча. Праўда, гэтую сiмфонiю яна не паспела як след ацанiць, бо гусар уцягнуў яе за ногi назад у пакой. Ганна стукнулася падбародкам аб падаконнiк, ледзь не выбiла свае прыгожыя, асляпляльна белыя зубы i павiсла - рукамi за падаконнiк, ногi навiсу.

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: