Вход/Регистрация
  1. библиотека Ebooker
  2. Проза
  3. Книга "Крумкачоў гай (на белорусском языке)"
Крумкачоў гай (на белорусском языке)
Читать

Крумкачоў гай (на белорусском языке)

Олешко Антон

Проза

:

русская классическая проза

.
Аннотация

Антон Алешка

Крумкачоў гай

У пачатку трыццатых гадоў уся Жорнаўка ўступiла ў калгас, а Спiрыдон Ворка не захацеў.

– Не пайду!
– сказаў ён.

Да самай вясны яго ўгаворвалi i свае i чужыя людзi, што прыязджалi ў сяло.

– Не пайду!
– чулася ў адказ.

За гэта Ворку празвалi Дзiкуном.

Неяк перад самай пасяўной сабралi сход i пастанавiлi: Спiрыдону, як адзiнаму аднаасобнiку, выразаць з агульнага калгаснага поля яго гектары на краi Арабоўнiка, што быў за тры кiламетры i межаваў з землямi суседняга сяла.

Брыгадзiр Данiк Васiль назаўтра ж па самыя вуглы адмераў яго агарод i далучыў да калгаснага поля, на якiм брыгада сеяла ячмень.

Ворка пабыў аднаасобнiкам да восенi i занёс заяву ў праўленне калгаса.

Што ён амаль цэлы год не ўступаў у калгас, людзi даўно забылi, а мянушка Дзiкун так прыстала да яго, што ўсё сяло звала яго толькi Ворка Дзiкун.

Данiк Васiль пабыў брыгадзiрам два гады, а пасля стаў радавым калгаснiкам. Сустракаўся з Воркам на вулiцы, на полi, вiтаўся за руку. У Воркi ж Дзiкуна крыўда на былога брыгадзiра i суседа так запяклася на сэрцы, што непакоiла аж да гэтага лета.

Ворка Дзiкун ужо быў у гадах, але нiколi не галiўся. Ён збольшага падстрыгаў ножанкамi рыжаватую бараду i вусы, i галава яго выдавала круглай, як у ката. I вочы яго, маленькiя такiя i хiтрыя, адсвечвалi нейкiм халаднаватым жаўтлявым святлом.

Быў ён незвычайна цiкаўны чалавек, i нiшто не праходзiла мiма яго вока. У калгасе рабiў цягавiта, гаспадарлiва, як усе жорнаўцы.

У першы дзень вайны жорнаўцы прызыўнога ўзросту - разам з iмi i Данiк Васiль - пайшлi ў ваенкамат i ў сяло не вярнулiся.

Ворка Дзiкун выбраўся на зборны пункт толькi назаўтра i ўжо праз тры днi ў поцемках, стаiўшыся, стаяў каля сваiх варот на агародзе i пазiраў на захад, што паблiскваў малiнавымi сполахамi ад узрываў i пажараў.

Нямецкiя танкi па шашы iшлi на Бабруйск.

Болей за месяц Ворка Дзiкун нiдзе не паказваўся, а калi наўкола зацiхла стралянiна, агледзеўся, i ягоная цiкаўнасць узяла сваё. Захацелася паглядзець, што асталося ад горада, якi гарэў аж чатыры днi.

Аднойчы ранiцай ён апынуўся на шашы, падняў руку, i нямецкая машына падвезла яго да горада.

Ворка абыйшоў выбiты i спалены горад, спынiўся насупроць памяшкання былога райвыканкома, якое цудам захавалася. Каля самага ганка стаялi тры машыны, у калiдоры тырчаў салдат з аўтаматам.

"Немцы тут абжываюцца", - падумаў ён i павярнуў ужо iсцi назад, як на ганку пачулiся крокi.

– Дзiку-ун!
– пазваў грубы голас.
– Пачакай!

Твар у Воркi адразу загарэўся. Яго ў сяле нiхто не адважваўся так называць у вочы, а гэта нехта ў горадзе крычыць на ўсю вулiцу.

Збегшы з ганка, да яго iшоў здаравенны мужчына.

– Дзiкун!
– сказаў ён, моцна пацiснуўшы руку Ворку.
– Што? Не пазнаў?

– Здароў, чалавеча!
– Ворка ўбачыў перад сабою Змiцера Бойку з суседняй вёскi Падлессе. Яны калiсьцi часта сустракалiся ў засценку ў Лявонавай Волькi. Аднак Волька нi таму, нi другому не дасталася. У пачатку калектывiзацыi Змiцер кудысьцi з'ехаў. Iшла чутка, што ён сеў за кражу. Праўда гэта цi не, не папытаешся цяпер.

Змiцер тым часам усмiхнуўся.

– Даўно ж мы з табой не бачылiся...

– Даўнавата, браце.

Ворка Дзiкун не ведаў, як быць. Цяпер такi час, што трымай вуха востра.

– Што ў вашым сяле чуваць?
– дапытваўся Бойка.

– А нiчога. Жывём.

– Мужчын многа ў сяле асталося?

– Не сказаць каб. Многа змабiлiзавалi.

– Змабiлiзавалi... Самi пабеглi даганяць.
– Змiцер пiльна паглядзеў у твар Ворку Дзiкуну.
– Ты ж от дома. Маладзец. Ну, а тыя, што дома асталiся былi, не збеглi ў лес?

– Не чутно нешта.

– Ты ды каб не чуў...
– усумнiўся Змiцер.

Ворку Дзiкуна ў гэты момант нiбы за язык пацягнулi.

– Здаецца...

– Ну-ну...

– Данiка Васiля знаў?

– Што брыгадзiрам быў i табе мянушку выдумаў?

– Але. Самога то дома няма, а сын Мiкола, з сухой рукой, то, мабыць, ноччу кудысьцi ходзiць. У лес цi за лес, а мо на дарогу. От так, браце.

Змiцер пляснуў рукамi па сцёгнах, задаволена пацёр далонямi.

– Сёння ён дома?

– Дома.

Ворка Дзiкун сказаў пра Данiка Мiколу пад гарачую руку з-за крыўды на бацьку, а пасля адумаўся. Ён глянуў на памяшканне райвыканкома i хацеў штосьцi сказаць.

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
Купить и скачать
в официальном магазине Литрес

Без серии

Крумкачоў гай (на белорусском языке)

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: