Вход/Регистрация
Мсцiвец (на белорусском языке)
вернуться

де Мопассан Ги

Шрифт:

Ён нацiскаў на гэтае "мне", бо лiчыў, што калi б ёй калiсьцi зажадалася здрадзiць Суры, яна б зрабiла гэта з iм, з Лёе, i ён дрыжаў ад асалоды ў прадчуваннi такога прызнання, упэўнены, што, калi б цнота гэтае жанчыны не была настолькi непарушная, ён бы ўжо раней авалодаў ёй.

Але яна не адказвала, а ўсё хiхiкала, быццам згадаўшы штосьцi вельмi пацешнае.

А i самога Лёе пачало трэсцi ад думкi, што ён мог бы зрабiць Суры рагатым! Якi жарт! Вось дык штука! Папраўдзе, якая добрая штука!

Ён лапатаў памiж прыступамi смеху:

– Небарака Суры, небарака Суры, ах, яго галава акурат прыдатная для такой аздобы, прыдатная, прыдатная!

А панi Лёе, насмяяўшыся да слёз i траха не закрычаўшы, курчылася пад коўдрай.

Лёе паўтараў:

– Хутчэй прызнавайся, прызнавайся. Скажы праўду. Ты ж разумееш, што мне, мне гэта не можа быць непрыемна.

Яна ледзь дыхаючы прамармытала: "Ага".

Муж настойваў:

– Што, што, ага. Прашу цябе, кажы.

Яна трохi сцiшыла смех, пацягнулася вуснамi да вуха Лёе, якi падрыхтаваўся да прыемнага прызнання, i шапнула:

– Праўда... я здрадзiла яму.

Ён адчуў, як ледзяныя дрыжыкi пранялi яго да касцей, i збянтэжана заенчыў:

– Ты... ты... яму... здрадзiла... да канца?

Яна яшчэ думала, што мужу было вельмi прыемна, i адказала:

– Ага... да канца... дарэшты.

Ён мусiў сесцi ў ложку, так ён здзiвiўся, так яму раптам заняло дых, так яго скаланула, нiбы толькi-толькi даведаўся, што рагаты ён сам.

Спачатку ён нiчога не сказаў, пасля, праз некалькi хвiлiн, адно выцiснуў: "Ах!"

Яна перастала смяяцца, занадта позна зразумеўшы памылку.

Лёе ўрэшце спытаўся:

– З кiм?

I яна адказала:

– З хлопцам.

Ён раптам павярнуўся да яе i суха сказаў:

– Я разумею, што не з кухаркай. Я пытаюся, з якiм хлопцам, ты чуеш?

Яна маўчала. Ён схапiў коўдру, у якой яна была схавала галаву, i адкiнуў на сярэдзiну ложка, паўтарыўшы:

– Я хачу ведаць, з якiм хлопцам.

Тады яна тужлiва вымавiла:

– Я хацела пасмяяцца.

Але яго трэсла ад гневу:

– Што? Як? Хацела пасмяяцца? Дык, значыць, ты насмiхалася з мяне? Але з мяне кпiны не строяць, чуеш? Як завуць хлопца?

Яна нерухома ляжала на спiне i маўчала.

Ён узяў яе за руку i моцна сцiснуў:

– Ты мяне чуеш цi не? Я патрабую, каб ты адказвала, калi я з табой размаўляю.

Тады яна нервова вымавiла:

– Мне здаецца, што ты звар'яцеў, не чапай мяне!

Ён калацiўся ад лютасцi i з роспачы не ведаў, што казаць. Ён штомоцы затрос яе i паўтарыў:

– Ты чуеш? Ты чуеш мяне?

Яна нечакана рванулася, каб вызвалiцца, i кончыкамi пальцаў зачапiла мужаў нос. Той палiчыў, што яму стукнулi, раз'юшыўся i ўмiг абрынуўся на жонку.

Ён трымаў яе пад сабой, з усяе моцы даваў поўху i крычаў:

– На, на, на, вось табе, вось, жабрачка, курва, курва!

Нарэшце, зняможаны, знясiлены, ён падняўся i пайшоў да камоды, каб налiць сабе салодкага аранжаду, бо чуў у целе такую стому, што ў кожную хвiлiну мог знепрытомнець.

А яна плакала, залiвалася слязамi ў ложку, зразумеўшы, што праз адну памылку загубiла ўсё сваё шчасце.

I, яшчэ ў слязах, яна пралепятала:

– Паслухай, Антуан, iдзi да мяне, я цябе ашукала, ты зараз усё зразумееш, паслухай.

I, падрыхтаваная да абароны, гатовая апраўдвацца i хiтрыць, яна крыху ўзняла раскудлачаную галаву ў каптуры набакiр.

А ён павярнуўся i наблiзiўся да яе, саромеючыся, што бiўся, адначасова ў глыбiнi яго мужавага сэрца расла невычарпальная нянавiсць да гэтае жанчыны, што здрадзiла другому - Суры.

  • 1
  • 2

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: