Вход/Регистрация
Споведзь Тэадзюля Сабо (на белорусском языке)
вернуться

де Мопассан Ги

Шрифт:

I ён спытаўся:

– Што ж вам трэба? Скажыце.

Святар рашуча адказаў:

– Мне трэба ясны доказ вашай дабрамыснасцi.

Сабо прашаптаў:

– Я не супраць. Я не супраць, можа, i дамовiмся.

Плябан прапанаваў:

– Вы мусiце прылюдна прыняць прычасце на вялiкiм набажэнстве ў гэтую нядзелю.

Сталяр адчуў, што бялее, i, не адказаўшы, спытаўся:

– А лавы, iх таксама трэба аднаўляць?

Плябан цвёрда адказаў:

– Трэба, але пасля.

Сабо сказаў:

– Я не супраць, не супраць. Я ж не зацяты, я згодны з рэлiгiяй, чаму ж, што мне не даспадобы, дык гэта абрад, але ў гэтым выпадку я не буду сваволiць.

Манашкi злезлi з крэслаў i схавалiся за алтаром, яны слухалi, бледныя ад хвалявання.

Бачачы, што сiла на яго баку, святар зрабiўся раптам лагодны i прыязны:

– Добра, вельмi добра. Вось разумныя, неблагiя словы, паверце мне. Вы яшчэ самi ўбачыце.

Сабо сцiпла ўсмiхнуўся i спытаўся:

– Цi нельга трохi адкласцi гэтае прычасце?

Але святар зноў спахмурнеў:

– Перад тым, як даверыць вам работу, я хачу пераканацца ў вашым далучэннi.

I мякка дадаў:

– Прыходзьце да споведзi заўтра, бо трэба, каб вы спавядалiся, прынамсi, двойчы.

Сабо перапытаў:

– Двойчы?

– Але.

Святар усмiхаўся:

– Вы ж разумееце, што вам патрэбна грунтоўная чыстка, поўнае ачышчэнне. Значыць, буду чакаць вас заўтра.

Вельмi ўсхваляваны сталяр спытаўся:

– А дзе вы робiце гэта?

– У... у спавядальнi.

– У... той шафе, там у куце? Ведаеце... усё ў тым, што... ваша шафа не па мне.

– Чаму гэта?

– Таму... таму, што мне гэта нязвычна, i таму, што я глухаваты.

Плябан аказаўся згодлiвы:

– Добра! Тады прыходзьце да мяне, у мой пакой. Мы зробiм гэта ўдвух, сам-насам. Згода?

– Вось цяпер згода, а ў вашу шафу - нiзашто.

– Дык да заўтра, па рабоце, а шостай.

– Па руках, лады на тры гады, пане дабрадзею, да заўтрага. Хто перадумае слiняк!

I ён падаў сваю вялiкую шурпатую руку, па якой плябан гучна пляснуў сваёй.

Пляск падляцеў пад скляпенне i сцiхнуў дзесьцi высока за арганнымi трубамi.

Увесь наступны дзень Тэадзюль Сабо непакоiўся. Ён адчуваў сябе гэтак жа пагана, як чалавек, якому будуць рваць зуб. У галаве ўвесь час круцiлася думка: "Сёння ўвечары мне спавядацца". I яго хiсткая душа, душа нясталага атэiста, трэслася перад Божым таiнствам.

Скончыўшы працу, ён пайшоў у плябанiю. Святар гуляў у прысадах, чакаючы яго з малiтоўнiкам у руках. Ён быццам свяцiўся i сустрэў яго з прыхiльнаю ўсмешкаю:

– А, вось i вы. Заходзьце, пан Сабо, вас тут не з'ядуць.

Сабо ўвайшоў першы. Ён прамармытаў:

– Калi вам не цяжка, мне б хацелася як мага хутчэй скончыць нашу справу.

Плябан адказаў:

– Калi ласка. Толькi апрану стыхар. Хвiлiнку, i я вас слухаю.

Сталяр, якому адняло мову ад хвалявання, глядзеў, як святар апранаў белы, у складках, убор. Ён зрабiў сталяру знак рукой:

– Укленчыце на гэту падушачку.

Сабо стаяў, саромеючыся апусцiцца на каленi. Ён прававулiў:

– Гэта абавязкова?

Але святар стаў урачысты:

– Толькi на каленях можна з'явiцца перад судом пакаяння.

I Сабо ўкленчыў.

Святар сказаў:

– Чытайце "Верую".

Сабо спытаўся:

– Што?

– "Верую". Калi не ведаеце, паўтарайце ўслед за мной кожнае слова.

I ён павольна, нараспеў прачытаў святую малiтву, а сталяр слова ў слова паўтарыў яе. Пасля сказаў:

– А цяпер - спавядайцеся.

Але Сабо маўчаў, не ведаючы, з чаго пачаць.

Тады плябан Марыцiм вырашыў памагчы яму:

– Сын мой, я буду звяртацца да вас з пытаннямi, бо вы, здаецца, мала што разумееце. Адзiн за адным мы разбяром Божыя запаветы. Слухайце i не хвалюйцеся. Адказвайце шчыра i не бойцеся гаварыць шмат.

Толькi Госпада любi

I ўсяёй душой шануй.

Цi любiлi вы каго цi што болей за Бога? Цi ўсёй душой, усiм сэрцам, усёй iснасцю любiлi вы яго?

Сабо ажно ўспацеў ад напругi. Ён адказаў:

– Не. О, не, пан плябан. Я люблю Божаньку, як магу. Што праўда, то праўда, я вельмi яго люблю. Сказаць, што я не люблю сваiх дзетак - не, не скажу. Сцвярджаць, што, калi б мне прыйшлося выбiраць памiж iмi i Богам - не, не так. Уявiць, што я мушу страцiць сто франкаў за любоў да Бога - нельга. Але ж я пэўна люблю яго, я ўсё-такi люблю яго.

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: