Мартэн адпусцiў жонку, а калi ён глядзеў на дачок, яна сказала:
– Пацалуйце вы хоць вашага татку.
Яны падышлi разам, без слёз, здзiўленыя, трохi спалоханыя. I ён кожную цмокнуў у шчаку смачным сялянскiм пацалункам. Немаўля, зусiм блiзка ўбачыўшы чужога, так заплакала, што ледзь не зайшлося.
Мужчыны пайшлi з хаты.
Калi яны мiналi "Карчму гандляроў", Левек прапанаваў:
– Цi не выпiць па шклянцы?
– Можна, - сказаў Мартэн.
Яны ўвайшлi, селi ў бязлюдным яшчэ шынку, i Левек крыкнуў:
– Гэй, Шыко, дзве гарэлкi, дыхтоўнай, Мартэн вярнуўся. Мартэн, маёй жонкi, ведаеш, Мартэн з "Дзвюх сясцёр", якi быў прапаў.
I пузаты, сыты, з чырвоным тварам карчмар узяў адной рукой тры шклянкi, другой кварту, падышоў i спакойна спытаўся: