Волат аберуч ухапiў Бэлёма i лёгка, як дзiця, падняў угору.
Бэлёму стала ясна, што супрацiўляцца дарэмна. Ён дастаў кашалёк i адлiчыў грошы.
Пасля гэтага дылiжанс папраставаў далей, у Гаўр, а Бэлём павярнуў назад, у Крыкто, i прымоўклыя пасажыры яшчэ доўга бачылi на белай дарозе сiнюю сялянскую блузу, якая матлялася над цыбатымi Бэлёмавымi нагамi.