Вход/Регистрация
  1. библиотека Ebooker
  2. Проза
  3. Книга "Дамавiкамерон (на белорусском языке)"
Дамавiкамерон (на белорусском языке)
Читать

Дамавiкамерон (на белорусском языке)

Глебус Адам

Проза

:

русская классическая проза

.
Аннотация

Адам Глёбус

Дамавiкамерон

I. ДАМАВIК-1

Маладая жанчына засталася ў доме адна.

Увечары настойлiва пазванiлi ў дзверы. Жанчына падумала, што прыйшла суседка, i адчынiла. На парозе стаяў незнаёмы барадаты мужчына ў чорным скураным палiто i ў капелюшы, насунутым на вочы. Жанчына памкнулася зачынiць дзверы, але госць спынiў яе выразным жэстам рукi ў блiскучай пальчатцы.

– Хто вы? Што вам трэба?
– ледзь чутна прашаптала гаспадыня пустой кватэры.

– Я - Дамавiк. Усё, што ў гэтым доме, належыць мне. Ты таксама належыш мне, - мужчына зайшоў у дом.
– Распранайся.

Жанчына скiнула чырвоны з белымi ружамi халат i засталася ў чорнай шаўковай бялiзне.

– Усё здымаць?
– спытала яна ў вастраносых ботаў.

– Усё, - прагучала з-пад цёмнага капелюша.

Гаспадыня скiнула бялiзну.

– Павярнiся да мяне спiнаю i нахiлiся.

Жанчына паслухмяна, сама не ведаючы чаму, выконвала загады Дамавiка. Яна павярнулася да яго спiнаю i нахiлiлася. Ён не здымаў нават пальчатак, калi рабiў тое, што людзi звычайна называюць актам.

Акрамя халоднага страху жанчына не адчула нiчога.

Калi маладая жанчына ў чырвоным з белымi ружамi халаце палiла тонкую цыгарэту, яна была ўпэўненая, што Дамавiк - плён яе фантазii.

II. КАДРАВIК

Жанчына прайшла доўгiм калiдорам i спынiлася каля дзвярэй з шыльдаю "Аддзел кадраў". Пастукала. "Калi ласка", - пачулася з-за абабiтых дэрмацiнам дзвярэй. Зайшла. За сталом сядзеў худы чалавек у "тройцы" i пры гальштуку - Кадравiк.

– Ёсць пытаннi?
– ён паправiў вузел на гальштуку.

– Я па аб'яве, што была ў "Вечаровым Менску".

– Дакументы?

Жанчына выняла з рыдыкюля пакет i расклала на стале: пашпарт, працоўную кнiжку, стужку фотакартак 3x4 i заяву, напiсаную круглым почыркам. Кадравiк зiрнуў на дакументы, зазначыў, што карткi няякасныя - у жыццi прыгажэй, устаў i апусцiў шторы на акне. Ён запалiў верхняе святло i доўгiм важкiм ключом замкнуў дзверы. Ключ ён паклаў на высокi размаляваны пад мармур сейф. I толькi тады сказаў:

– Можна.

– Тут?
– жанчына агледзела кабiнет.

– Так, - Кадравiк паправiў гальштук.

– Сорамна...

Ён кароткiм ключом адчынiў сейф, дастаў адтуль бутэльку каньяку i чарку.

– Выпiце, калi ласка.

– А вы?

– Служба. Пры выкананнi, скажам так.

Жанчына выпiла каньяк. Распраналася яна павольна i акуратна. Кадравiк зазначыў, што бялiзна зусiм новая. Сарамлiвая жанчына схавала бялiзну пад сукенку, павярнулася да Кадравiка i сказала:

– Сорамна.

– Звыкнеце, - Кадравiк нiколi не гаварыў з жанчынамi на ты, - прайдзiце колькi разоў па кiлiму, я павiнен паглядзець вас, ацанiць, скажам так.

Статная жанчына няспешна пайшла па кiлiму. Кадравiк з прыемнасцю глядзеў на яе вабныя формы i сам сабе зазначыў, што не разумее, чаму такая жанчына павiнна працаваць.

– Можаце апрануцца, - ён апусцiў вочы.

Жанчына бессаромна глядзела на Кадравiка.

– Неабавязкова, - сказаў ён.

– Але я не супраць, - жанчына падышла да Кадравiка i распусцiла вузел ягонага гальштука.

– Вы атрымаеце накiраванне ў лепшую групу.

Натуршчыцай жанчына працавала нядоўга, яна выйшла замуж за выкладчыка тэхнiкi жывапiсу, i той забаранiў ёй працаваць наогул.

Кадравiк працягвае налiваць сарамлiвым жанчынам каньяк.

III. ВАДЗЯНIК

Легкавая машына афiцыйнага колеру мiнула мост, праехала праз лес, заехала на тэрыторыю закiнутага кляштара, абмiнула званiцу i цагляныя выгбы разбуранага сабора, спынiлася каля паруйнаванага палаца i пасiгналiла.

Праз iмгненне з-за рага з'явiўся хлопец у джутавым строi. Ён адчынiў дзверцы афiцыйнай машыны, з якой выйшлi на някошаную траву дзве маладыя асобы, бландзiнка ды брунетка, а за iмi кiраўнiк.

– Знаёмцеся, выгукнуў кiраўнiк i ўзяў хлопца пад локаць, - Вадзянiк: гаспадар закiнутага, забытага Богам i людзьмi кляштара i святой вады. А гэта - мае брунетка i бландзiнка. Iмёны i прозвiшчы яны пакiнулi ў лесе пад мостам.

– Пайшлi да святой вады, - прапанаваў гаспадар закiнутага кляштара.

– Чакай, - кiраўнiк адчынiў багажнiк, дзе хавалася вялiкая кардонная скрыня.

Вадзянiк прыхапiў скрыню, i госцi пайшлi па высокай траве за джутавай спiнаю Вадзянiка.

За палацам, у лагчыне, стаяла на святой крынiцы лазня, збудаваная паводле праекта кiраўнiка. Лазня была падрыхтаваная да ачышчэння цi забруджвання, бо ўсё залежыць ад светапогляду i веравызнання.

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • ...
Купить и скачать
в официальном магазине Литрес

Без серии

Койданава (на белорусском языке)
Дамавiкамерон (на белорусском языке)

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: