Вход/Регистрация
Сьцяна (на белорусском языке)
вернуться

Янович Сократ

Шрифт:

Маўклiва паабедалi. Ён азваўся толькi раз. ("Кiра - зноў забуду сказаць табе - трэба пападлiваць вазонiкi на акне, цёплай вадою, каб карэньчыкi не пагнiлi...")

Потым пагаварылi спакайней.

– Што чуваць, Сьцёпа, на працы?

– Нiчога асаблiвага: бавiм час да вечара...

– Ты, бачу, чамусьцi не ў гуморы.

– Хто яго ведае... Нейкая стома напала на мяне.

– Мала сьпiш: трэба мiнiмум восем гадзiнаў, Сьцёпа.

– Трэба.

– Зноў прасядзiш паўночы..

– Не прасяджу...

– Так далей нельга, Сьцёпа.

– Чаго нельга, Кiра?

– Сьцёпа, чаму ты ня слухаеш мяне?
– у яе памутнеў голас.
– Зачыняесься ў кухнi ды сядзiш у ёй да раньня.

– Не да раньня, Кiра. Часам, здарыцца, да адзiнаццатай...
– Гэта была няпраўда. Ён ужо колькi месяцаў кладавiўся спаць пасьля дванаццатай. (Яму, звычайна, ня спалася.)

Вярнуўшыся дамоў, ён з улюбёнасьцю наводзiў парадкi ў пакоях. Зьбiраў, рукамi, сьмяцiнкi на дыванах, сьцiраў шматкаю пыл з падлогi й парэнчаў фатэляў, перавешваў адзеньне ў шафах, чысьцiў абутак, мыў пасуду й гаршкi, дапамагаў Кiры ў гатаваньнi абеду, калi яна не пасьпявала зь iм на час, хадзiў у склеп па бульбу й моркву (тамака ён, а як-жа, даводзiў да геамэтрычнага ладу на палiцах са слоiкамi павiдлаў i бутэлькамi самаробнага вiна), выносiў сьмецьце. Снаваў зь цяжкай задумёнасьцю, а калi гаварыў, дык пра глупствы. Кiра не прыкмячала таго, што Сьцяпан нечым заклапочаны...

Сумленевiч падумваў аб тым, цi ня лепш было-б яму зьмянiць месца працы.

Прадчуваў: роздумы зьяўляюцца пастановай. Хаця-б таму, што выклiкалi яны ў iм супакоенасьць або й захапленьне, ад якога ўставаў ён са звычнага крэсла й хадзiў з кута ў кут. Патрэбна было яму вышукаць прычыну, апраўданьне... Не знаходзiў яе. Яго шанавалi, супрацоўнiкi й начальства, як ураўнаважанага чалавека, якi здолее знайсьцi выйсьце з кожнай, здавалася-б, бязвыхаднай сытуацыi; як таго, якi не падвядзе. Называлi Сумленевiча сапраўдным камунiстам, пакеплiваючы, бо ён не зьяўляўся членам парты!...

2

Штосьцi ня ладзiлася ў Сумленевiча. У сераду, пад канец дня, яму званiў капiтан. Забойства сакратаркi, калi думаў аб iм, навейвала на Сумленевiча сум, ад якога ён страчваў здольнасьць штокольвек разумець. Гэта было неяк падобнае да задуманых iм пошукаў новай працы. Невытлумачальнае спараджала якоесьцi адранцьвеньне, тупую, быццам зубны боль, дрымоту.

Кадравiк прыйшоў з кандыдаткай на сакратарку. Не прыглядаючыся да яе, Сьцяпан падумаў, што сьмерць можа быць i радасьцю... Стаяла перад iм жанчына рэдкай прыгажосьцi, бадай, маладзiца, якой жадалася мець свае грошы, чаго, зрэшты, яна не затойвала.

– Сядайце, калi ласка, - сказаў ён. I кадравiк, з гатоўлiвасьцю задаволенага мужа, паўтарыў ёй словы Сьцяпана, паказваючы на мяккае крэсла ля пiсьмовага стала. Пачакаў, пакуль яна сядзе.
– Вы хочаце працаваць у нас?
– яе прыгажосьць не дазволiла Сьцяпану глядзець ёй у вочы. "Прыгажосьць у Нiны была прыгажосьцю нахабнай i, мабыць, таму не прыкмячалася яе", - адзначыў за нябожчыцай.
– У вас ёсьць вопыт такой працы?

– Гэта першая мая праца, - сказала яна й прыплюшчыла вочы; яе доўгiя вейкi прытаiлiся.

Сумленевiч запытальна паглядзеў на кадравiка, на мiг.

– Панi закончыла школу адмiнiстрацыi, - кадравiк падсунуў Сьцяпану паперы.
– Часткова завочна...

– Пасьля таго, як выйшла замуж, - дапоўнiла яна. Ёй чамусьцi было прыкра.
– Фактычна, дык усяго апошнiя паўтара года...

"I гэтую заб'юць!" - кальнула Сьцяпану недарэчнае.

– Вось тут пазначана, - кадравiк пахiлiўся над iндэксам. (На халеру гэты iндэкс?!) - Адзiн год i няцэлых сем месяцаў, - ад яго кучмы ўдарыла ў нос кiслым потам нямытай галавы.

– Добра, пабачым. Запоўнiце пэрсанальную анкету.

Кадравiк пайшоў зь ёю, забiраючы рассыпаны стосiк яе дакументаў, звычайных i аздобленых, якiя нешта пасьведчваюць, уверагоднiваюць перад чужымi.

Новае месца працы. Што-б гэта абазначала, як назва задумлiвасьцi Сьцяпана Сумленевiча?

Бачыў ён Кiру, яе патлусьцелыя шчокi й нязоркi пагляд. Яна ўставала перад шостай гадзiнай ранiцы й марудна апраналася, шахацела цэляфанавымi торбамi, у якiя клала панчохi; (Сьцяпан злосна пераварочваўся на другi бок.) Абуўшыся, раз-пораз забягала ў спальню, зноў чагосьцi; чуўся глухi стукат яе абцасаў на дыване. Скрыпелi дзьверы шафы з адзеньнем, зьвягалi вешалкi. Усе гэтыя гукi ўяўлялiся Сьцяпану разам з пахамi згатаванага малака, харашуткiх булачак, масла ў пасоленай вадзе... Сьнедалi каля паловы сёмай, спакойна й без апэтыту. Ён з палёгкай уставаў з-за стала, рабiўся пасьпешлiвым ад раптоўнай нецярплiвасьцi апынуцца на працы. (Кiра рэагавала на гэтую пасьпешлiвасьць.)

– Кiра, я не магу знайсьцi рукавiцаў, - ён, мокрыя цi сухiя, засоўваў iх у кiшэнi палiто.

– Сохнуць у ванным, - яна, пераважна, тады пачынала злавацца.

– Ага, - палохаўся ён падсьвядомым, ранiшнiм страхам: "Праз халерныя рукавiцы ў нас можа дайсьцi да разводу!"

Кiра бралася мыць пасуду. Сьцяпан цалаваў яе ў вушка й выходзiў з кватэры. Ад яго пацалунку яна як бы прысядала... У закутку, памiж абагравальнiкам i акном, павук снаваў сваё накшталт мiнiяцюрнай антэны. Дзiўны павук, якога хацелася клiкаць "Васькам".

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: