Вход/Регистрация
Чацвёра падазроных (на белорусском языке)
вернуться

Кристи Агата

Шрифт:

I яшчэ я магу з упэўненасцю дадаць, што аднекуль звонку павiнна было прыйсцi распараджэнне цi загад. Iнакш чаму яго пяць месяцаў не чапалi? Не, вiдаць, агенты абшчыны не сядзелi склаўшы рукi. Яны не былi ўпэўнены ў вераломстве Розена i адклалi пакаранне, пакуль не пераканалiся, што менавiта ён здрадзiў iм. А потым, калi не заставалася нiякiх сумненняў, яны павiнны былi паслаць шпiёну, якi жыў у гэтым катэджы, кароценькае пасланне: "Забiць!"

– Як гэта подла!
– дрыготкiм голасам прагаварыла Джэйн Хелiер.

– Але як прыйшло пасланне? Вось пытанне, якое я спрабаваў высветлiць, адзiная надзея вырашыць гэтую праблему. Адзiн з гэтых чатырох павiнен быў мець сувязi з навакольным светам. Не магло быць нiякай адтэрмiноўкi - я ведаў дакладна гэта; бо як толькi прыйшоў загад, ён адразу ж быў выкананы. Гэта было адметнай асаблiвасцю, характэрнай "Чорнай руцэ".

Я сам пачаў разбiрацца з гэтым пытаннем, вам можа здацца нават дзiўным, але я разбiраўся са смехатворнай скрупулёзнасцю, дапытваў: "Хто прыходзiў ранiцай у катэдж?" Я нiкога не выключыў. Вось тут спiс.

Ён выняў з кiшэнi канверт i выцягнуў з яго лiст з запiсамi:

Мяснiк прыносiў баранiну. Праверыў, усё правiльна. Памочнiк прадаўца бакалейнай крамы прыносiў мяшочак пшанiчнай мукi, два фунты цукру, фут масла i фунт кавы. Таксама праверыў, усё дакладна.

Паштальён прыносiў дзве карэспандэнцыi фройлян Розен, мясцовае пiсьмо Гертрудзе, тры пiсьмы доктару Розену, на адным з iх замежны штамп, i два пiсьмы мiстэру Тэмплтану, адно таксама з замежным штампам.

Сэр Генры зрабiў паўзу i выняў з канверта пачак дакументаў.

– Можа, вам цiкава будзе самiм глянуць. Розныя людзi перадалi мне iх, яны дасталi гэтыя паперы з кашоў для непатрэбных папер. Я думаю, вам не трэба гаварыць, што эксперты праверылi ў iх наяўнасць нябачнага чарнiла i г. д., але нiчога цiкавага цi вартага ўвагi не знайшлi.

Усе, хто хацеў паглядзець пiсьмы, стоўпiлiся вакол сэра Генры. Каталогi былi ад нейкага садоўнiка з гадавальнiка i са славутаы лонданскаы футравай крамы. З двух пасланняў, адрасаваных доктару Розену, адно было мясцовае i тычылася толькi насення для саду, другое з лонданскай фiрмы, што гандлюе канцылярскiмi прыладамi. Вось што гаварылася ў другiм пiсьме:

"Мой дарагi Розен. Толькi што вярнулася ад доктара Хельмута Шпатса. На днях бачыла Эдгара Джэксана. Ён i Амос Пэры некалькi дзён таму назад вярнулiся з Чынгтаў*. Са спакойным Сумленнем магу сказаць, што я не зайздрошчу iх паездцы. Пiшыце пра сябе часцей. Як я ўжо i гаварыла вам раней, асцерагайцеся аднаго чалавека. Вы ведаеце, каго я маю на ўвазе, хоць i не згодны са мной.

Ваша Вяргiня".

* Кiтай.

– Карэспандэнцыя мiстэра Тэмплтана, у якой, як вы бачыце, рахунак ад краўца i пiсьмы ад яго сябра з Германii, - працягваў сэр Генры.
– Апошняе, на няшчасце, ён разарваў на прагулцы. Нарэшце, мы маем пiсьмо, якое атрымала Гертруда.

"Паважаная мiсiс Шварц. Мы спадзяёмся, што вы зможаце прыйсцi на сход у чацвер вечарам вiкарый спадзяецца ўбачыць вас усе i кожны будуць рады. Рэцэпт для кумпяка выдатны i дзякуй вам за яго. Спадзяюся што ў вас усё добра i ўбачу вас у чацвер застаюся

Верная вам Эма Грын".

Доктар Лойд злёгку ўсмiхнуўся, мiсiс Бантры таксама.

– Я лiчу, апошняе пiсьмо можна адразу адкласцi.

– Я падумаў таксама, - сказаў сэр Генры.
– Але ўсё ж я прыняў меры перасцярогi, праверыўшы, цi ёсць такая мiсiс Грын i цi быў царкоўны сход. Ведаеце, асцярожнасць не пашкодзiць.

– Вось што заўсёды гаворыць наш сябра, мiс Марпл, - усмiхаючыся, прагаварыў доктар Лойд.
– Вы не спiце, мiс Марпл? Што думаеце вы наконт гэтага?

– Даруйце мне маю дурноту, - пачала мiс Марпл, - але мяне дзiвiць, чаму слова "Сумленне" ў пiсьме, адрасаваным доктару Розену, напiсана з вялiкай лiтары?

Мiсiс Бантры праверыла.

– Так яно i ёсць, - пацвердзiла яна.
– О!

– Так, дарагая, - кiнула мiс Марпл.
– Я думала, вы заўважылi!

– У гэтым пiсьме ёсць прамая перасцярога, - уключыўся ў размову палкоўнiк Бантры.
– Гэта першае, што мне кiнулася ў вочы. Я заўважаю болей, чым вы думаеце. Так, прамая перасцярога, але ад каго?

– Што датычыць гэтага пiсьма, дык тут ёсць адзiн даволi цiкавы пункт, сказаў сэр Генры.
– Згодна з Тэмплтанавым паказаннем, доктар Розен распячатаў пiсьмо, калi сеў снедаць, прачытаў яго i кiнуў на стол, заявiўшы, што не мае нiякага ўяўлення, хто гэты хлопец.

– Але ж гэта не хлопец, - вырвалася ў Джэйн Хелiер.
– Там падпiсана "Вяргiня".

– Цяжка сказаць, што тут напiсана, - адгукнуўся доктар Лойд, - але болей падобна на Вяргiню. Толькi мне здаецца, што почырк мужчынскi.

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: